ві́льгаць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. ві́льгаць
Р. ві́льгаці
Д. ві́льгаці
В. ві́льгаць
Т. ві́льгаццю
М. ві́льгаці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ві́льгаць, -і, ж.

Сырасць, вада, якая змяшчаецца ў чым-н.

Паветра насычана вільгаццю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ві́льгаць ж. вла́га

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ві́льгаць, ‑і, ж.

Вада, вадкасць. Дрэвы прагнулі вільгаці і спускалі, скручвалі лісце. Шамякін. І вочы.. [маці] затуманіліся, зноў укрыліся здрадніцкай вільгаццю. Лынькоў. // Сырасць. Вечарэла. З балот пацягнула цёплаю вільгаццю. Колас. Вільгаць ішла з лясоў і туманамі асядала на голую зямлю. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ві́льгаць ’сырасць, макрата; вада, вадкасць’ (БРС, КТС, Нас.; КЭС, лаг.; Мал., Бяльк., Шат., Касп.); ’адліга’ (Нас.). Укр. ві́льгістьвільгаць, сырасць’. Лексема запазычана з польск. wilgoć ’тс’ (Шатэрнік, 46; Пальцаў, Лекс. і грам., 38; Цвяткоў, 60) ці дакладней са ст.-польск.: ст.-бел. вилкость (з XV ст.) ст.-польск. wilkość (Карскі, Труды, 310). У сучаснай бел. мове маецца вельмі шмат новаўтварэнняў з пачатковым вільгаць: вільгатнець, вільгацеабмен, вільгацеаддача, вільгацелюбівы, вільгацепадʼёмны, вільгаціць, вільгацеёмістасць, вільгацястойкі, вільгацяўстойлівы і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вільгаць, сырасць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

вла́га ві́льгаць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апа́дкі

‘атмасферная вільгаць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. апа́дкі
Р. апа́дкаў
Д. апа́дкам
В. апа́дкі
Т. апа́дкамі
М. апа́дках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́смаглы, -ая, -ае.

Які страціў вільгаць, высах ад гарачыні.

Высмаглыя губы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гігра...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. вільгаць, вільготны, напр.: гігравата, гіграметрычны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)