Вілка1 ж. р. — назва розных дэталей, прыстасаванняў з раздвоеным канцом (КТС). Запазычана з рус.вилка, якое з’яўляецца ўласнарускім (Шанскі, 1, В, 97–98). Да вілкі, вілы (гл.).
Вілка2 ’сукупнасць двух прыцэлаў: недалёт — пералёт снарада’; ’становішча на шахматнай дошцы, калі адна фігура адначасова пагражае некалькім фігурам’ (КТС). Запазычана з рус.вилка ’тс’. Да вілы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вільча́к ’верх страхі ля вільчыка’ (Касп.); ’разная фігура над франтонам зверху даху’ (БРС); ’вільчык’ (КТС); ’верх даху’ (Абрэмб.). Да вілкі ’развілка, вілы’ (гл.). Паводле В. У. Мартынава (вусн. паведамл.), звязана з усх.-польск.wilk ’дзве дошкі, збітыя разам пад вуглом, якімі накрываецца зверху вільчык гонтавага даху’ (КСПГ) < wilk ’воўк, разная фігура (галава воўка), якая аздабляла вільчык’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Траяны́ ‘сталюга, мальберт’ (Некр. і Байк.), ‘прыстасаванне з трох калоў, на якім падвешвалі калыску ў полі’ (Жд. 1, Мат. Гом.; мазыр., ГЧ; віл., рагач., Сл. ПЗБ), трояны́ ‘трохрогія вілы’ (Маш.; Горбач, Зах.-пол. гов.), трояны́, трояны́е вілкі́ ‘тс’ (ТС), тро́йні ‘тс’ (Касп.), параўн. укр.дыял.трояни́ ‘тс’. Множналікавы назоўнік для называння трохчастных прадметаў, гл. траян1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
галаля́дзь Сукаватае дрэва; месца ў ствале сасны, адкуль расце некалькі сукоў, найчасцей чатыры (Тал.Мядзв.). Тое ж барсу́к, ві́лкі, рага́ль, барсу́чча, балбу́чча (Слаўг.), ві́лы (Шчуч.), рало (Ст.-дар.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
widły
мн. вілы, вілкі;
widły do gnoju — сахор;
widły rzeki — разгалінаванне ракі;
robić z igły widły — рабіць з мухі слана
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
АРМАТУ́РА (ад лац. armatura узбраенне, амуніцыя),
дапаможныя, звычайна стандартныя прылады, прыстасаванні і дэталі, неабходныя для забеспячэння нармальнай работы абсталявання і трываласці канструкцый. Арматура жалезабетонных канструкцый успрымае пераважна расцягвальныя намаганні і стварае папярэдняе напружанне. Падзяляецца на рабочую (разліковую), мантажную і размеркавальную (канструкцыйную). Арматура павінна быць трывалая, пластычная, вязкая, добра зварвацца.
Найб. пашырана арматура стальная стрыжнёвая (гарачакачаная, умацаваная тэрмічна і выцягваннем) і драцяная (арматурны дрот, пасмы, канаты, тканыя і зварныя сеткі). Дыям. стрыжнёвай арматуры 6—90 мм, драцяной 3—8 мм. Для паляпшэння счаплення арматуры з бетонам ёй надаюць перыядычны профіль. У якасці арматуры жалезабетонных канструкцый выкарыстоўваюць таксама шкловалакно і вырабы з яго, шклапластыкі і інш. Арматура трубаправодная рэгулюе цячэнне вадкасці, паліва, газу, пары па трубах. Падзяляецца на запорную, рэгулявальную, вадазборную і засцерагальную (вентылі, краны, засаўкі, клапаны, рэгулятары ціску, кандэнсатаадводчыкі і інш.). Арматура электратэхнічная — шчыткі, патроны, выключальнікі, штэпсельныя разеткі і вілкі, некаторыя дэталі эл. машын, дэталі і прыстасаванні для мацавання ізалятараў і правадоў і інш. Арматура святлотэхнічная — часткі асвятляльных прыстасаванняў, прызначаныя для размеркавання светлавога патоку і аховы вачэй ад яркіх прамянёў, для падводу эл. току, прымацавання і аховы лямпаў ад пашкоджанняў і інш. Арматура пячная (металургічных пячэй) — сукупнасць метал. частак, якія павялічваюць трываласць печы і ахалоджваюць яе вонкавую паверхню.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Сахаві́лы ’драўляныя вілы для гною’ (ТС, Выг., Сл. Брэсц.), суховілкі ’тс’ (Жыв. сл.), ’вілкі з трыма зубамі’ (пін., Шатал.), ’палка з раздвоенымі канцамі’ (палес., Сл. ПЗБ), соховы́ла ’лапы драўлянай сахі, канцы якіх пераўтвараюцца ў ручкі’ (палес., Нар. лекс.). Беларуска-палеска-украінская ізалекса: параўн. укр.дыял., палес.сохові́ли ’драўляныя вілы для гною’ (Выгонная, Бел.-укр. ізал., 18). Да саха і вілы (гл.), першапачаткова, мабыць, саха, г. зн. палка з раздвоенымі канцамі, якая ўжывалася замест віл.
1. Адхіліць, адсланіць (тое, чым захінута што‑н.). Ліпачка павярнулася да акна, трошачкі адхінула фіранку і глядзіць, углядаецца ў месячную ноч.Сабаленка.На Эльбрусе з белых дзвюх вяршыняў Раніца зняла смугі пялёнку, Быццам бы з грудзей сваіх Дзяўчына Адхінула прасціну спрасонку.Аўрамчык.
2. Адхіліць, адвесці ўбок. Пётра разумее, што трэба ўзняцца, узяць вілкі і выняць з печы чыгун з вадою, але не можа адхінуць далоні ад скроняў.Галавач.А Сымонка, як прыкуты, Не мог пальцам зварухнуць, Не мог гэтых чараў путы Ні разбіць, ні адхінуць.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ро́жан ’ражон’ (ветк., Мат. Гом.). Да ражон (гл.). Націск на ро́‑, магчыма, пад уплывам паўн.-рус. мовы старавераў. Параўн. арханг.ро́жен ’адзін з кіёчкаў у прыстасаванні для сушэння траскі’, алан.ро́жень ’палка, на якую насаджваецца рыбалоўная сетка’, валаг. ’завостраны калок, вожаг, якім перамешваюць галавешкі, жар у печы асеці’. Сюды ж рожно́ ’драўляны пруцік, на якім смажаць сала на агні’ (Сл. Брэс.; мазыр., З нар. сл.), ро́жны ’качарэжнік’ (ЛА, 4), ро́жны ’вілкі, якімі ставяць у печ і дастаюць з печы чыгуны’ (Сл. Брэс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ганча́р1 ’ганчар’ (БРС, Шат., Касп., Бяльк., Сцяшк. МГ). Рус.гонча́р, укр.ганча́р, гонча́р, польск.garncarz, чэш.hrnčíř, балг.грънча́р, серб.-харв.грнчар, ст.-слав.гръньчар̑ь. Прасл. слова, якое з’яўляецца назвай дзеяча ад прасл.*gr̥nьcь ’гаршчок’, утворанай суфіксам *‑arь. Гл. Слаўскі, 1, 259; Фасмер, 1, 438; падрабязна Шанскі, 1, Г, 129; гл. таксама Трубачоў, Ремесл. терм., 192, 336. Неабгрунтавана Цімчанка (1, 508), які выводзіць укр. слова з польск.garncarz. Вытворнае: ганча́рня (Шат., Касп.).
Ганча́р2 ’вілкі’ (Шатал.): «Вазьмі ганчара і ўстаў гаршчка ў печ». Адсюль відаць, што функцыянальна ганча́р2, хутчэй за ўсё, гэта «сапсаванае», трансфармаванае ганча́рка.