абру́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак.

З сілай апусціць, зрынуць што‑н. на каго‑, што‑н.; скінуць. Раптам, як таран, Гарыдавец абрушыў на ўсіх Вясельны стол, нож бліснуў у руках. Танк. // перан. Накіраваць на каго‑н. усю сілу пачуццяў, клопатаў і пад. Нашыя душы і целы даўно прагнулі абрушыць лютасць на ворага. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ceremony

[ˈserəmoʊni]

n., pl. -nies

1) абра́д -у m. (вясе́льны, царко́ўны)

2) цырымо́нія, ве́тлівасьць f.

3) пуста́я фарма́льнасьць

- stand on ceremony

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Надзе́льнывясельны’ (светлаг., Мат. Гом.), рус. надельный ’падораны для вянчання’. Да надзяляць (гл. дзяліць), параўн. ілюстрацыю да слова: Як дораць маладым на вяселле, тады надзельныя песні пяюць (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раскве́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад расквеціць.

2. у знач. прым. Ярка ўпрыгожаны; яркі, рознакаляровы. Яны ўвайшлі ў прасторны светлы пакой, дзе на мяккай расквечанай канапе чакаў іх Кастусь. Якімовіч. Шум, гамана ўзняліся, калі вясельны поезд — пяць расквечаных троек з закручанымі хвастамі, з бомамі і зыкамі гармоняў — паказаўся за сялом на дарозе. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сцэпвясельны поезд (картэж)’ (ТС). Са *счэп (ад *счапіць ’сашчапіць, злучыць’) шляхам прыпадабнення ч да с; параўн., аднак, сцэ́паць ’хватаць, браць’ (Нас.), што сведчыла б пра адлюстраванні старажытных звычаяў “умыкання” нявесты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КАВА́ЛЕЦ ((Kawalec) Юльян) (н. 11.10.1916, мяст. Вжавы Тарнабжэскага ваяв., Польшча),

польскі празаік і публіцыст. Вучыўся ў Ягелонскім ун-це. Першы зб. апавяд. «Сцежкі сярод вуліц» (1957). У зб. навел «Звалены вяз» (1962), мікрараманах «Да зямлі прыпісаны» (1962), «Танцуючы ястраб» (1964), «Шэры арэол» (1973), раманах «Вясельны марш» (1966), «Пераплывеш раку» (1973), аповесцях «Шукаю дом», «Заклік» (абедзве 1968), «Выкрасці брата» (1982), зб. апавяд. «Гітара з райскай чарэшні» (1990) паказаў жыццё вёскі ў складаных гісторыка-сац. умовах, змены ў побыце і свядомасці сялян пасля 1945, пошукі гармоніі з сял. светам і інш. Прозе ўласцівы сімволіка, часовыя інверсіі, біблейская стылізацыя. На бел. мову асобныя яго творы пераклалі В.​Гапава, Я.​Брыль, А.​Бажко, П.​Стафановіч.

Тв.:

Рус. пер. — Избранное. М., 1986.

Літ.:

Гапава В.І. Зменлівае і спрадвечнае. Мн., 1975.

М.​М.​Хмяльніцкі.

т. 7, с. 393

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вясе́льнік ’запрошаны на вяселле госць’ (КТС, Я. Брыль, С. Александровіч, шчуч. Сцяшк., лельч., Мат. Гом.), драг. выси́лнык ’удзельнік вяселля’ (Клім.). Утворана ад прым. вясе́льны (гл.) і суф. ‑ік. Параўн. таксама польск. weselnik, чэш. veselník ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адкупі́цца, ‑куплюся, ‑купішся, ‑купіцца; зак.

Затраціўшы грошы, вызваліцца ад якой‑н. залежнасці, ад якіх‑н. абавязкаў; выкуп сябе. Дзед.. мог бы адкупіцца ад паноў вольніцу, ды, на жаль, не адкупіўся. Гарэцкі. Усцім узяў у мяне з рук пляшку, паглядзеў яе на сонцы і сказаў: — Дык што ты, гэт квасам адкупіцца хочаш? Сабаленка. / Пра вясельны звычай, калі затрымліваюць маладых, патрабуючы выкупу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Віту́шка ’матавіла’ (БРС, Сцяшк.); ’вялікае верацяно, на якое звіваюць пражу з 2–3 верацён для прасушкі’ (Бір. Дзярж., Сцяшк. МГ); ’вясельны пірог’ (КТС); ’фасоля, якая ўецца’ (Мат. Гом., Інстр. II). Рус. виту́шка ’матавіла; калач, крэндзель’. Да віць, віты (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пруда́ны (Шат.), ’госці маладой, якія суправаджаюць яе з пасагам ў дом маладога’, пруда́ныя ’тс’ (пух., Сл. ПЗБ), пруда́нкі, прыда́нкі ’тс’ (Касп.), пруда́ны, прыда́нікі, прыда́ныя ’тс’ (Сцяшк. Сл.). Укр. прида́не, прида́нки ’тс’, рус. пск. прида́нныйвясельны паязджанін’. Да прыданае (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)