bbitten* vt

1) (D) прасі́ць прабачэ́ння, перапраша́ць

2) выпро́шваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Манта́чыцьвыпрошваць’ (Касп.), укр. валын. манта́чите ’тс’. Пад уплывам манта́чыць < мантач (гл.) з польск. matyczeć, якое з mantyka ’торба’ > ’прасіць, жабраваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

usfechten* vt

1) даве́сці да канца́; вы́трымаць

2) разм. выпро́шваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Жубрава́ць ’доўга старанна працаваць’, ’выпрошваць’ (Юрч.). Польск. żubrować ’ачышчаць збожжа ад восцей, прапускаючы яго праз спецыяльны апарат żubrównik’. Першае бел. значэнне магчыма тлумачыць як развіццё запазычанага польск., другое адлюстроўвае гукавую змену жабраваць (гл. жабра́к). Але і першае магло ўзнікнуць непасрэдна на бел. глебе ў выніку семантычнага развіцця паводле мадэлі ’выпрошваць’ > ’пакутаваць’ > ’цяжка працаваць’ (параўн. слав. trǫdъ ’хвароба’ > ’праца’). У сувязі з другім значэннем параўн. яшчэ серб.-харв. жу̏борити ’рабіць лёгкі шум’, балг. дыял. жуборя ’шумець’, макед. жубори ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кру́мкаць1 ’пра жаб’ (Сержп. Ск., ТС), ’пра крумкачоў’ (Яруш., Шатал.). Гл. крумкач.

Кру́мкаць2 ’капрызіць (пра дзяцей)’ (Федар. Рук.), ’выпрошваць’ (Сцяц.). Магчыма, кантамінацыя крумкаць1 (гл.) і канькаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wangle2 [ˈwæŋgl] v. infml выпро́шваць; раздабыва́ць;

wangle an invitation out of smb. напрасі́цца ў каго́-н. на запрашэ́нне;

He wangled her into a good job. Ён уладкаваў яе на добрую працу.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Каланты́рыцьвыпрошваць, клянчыць’ (Бяльк., Нас.), калантырыцца ’тс’. Рус. смал. колотырить ’тс’, арл., бран., смал., арханг. колотырник ’чалавек, які выпрошвае, клянчыць’. Магчыма, сумесная бел.-рус. інавацыя, генетычна да колотить ’калаціць’, параўн. валаг., вяц. колотиться ’прасіць’, алан. ’жабраваць’. Развіццё семантыкі не вельмі яснае, магчыма, калаціцца ’трэсціся’ > ’скнарнічаць’ > ’таргавацца > выпрошваць, жабраваць’. Утворана з экспрэсіўным суфіксам; Праабражэнскі (1, 337–338) меркаваў адносна рус. колотырить, што слова ўтворана ад колотыра колотить, семантыку якога праясняе «денежки сколачивать», колотить копейки. Такі варыянт тлумачэння, асабліва з боку семантыкі, не вельмі пераконвае. Адносна ўтварэння параўн. яшчэ калантыр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

usbitten* vt прасі́ць, патрабава́ць, выпро́шваць;

ich btte das mir aus! я на гэ́тым насто́йваю!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Канада́ ’жанчына, якая ўмее прасіць’, канадзіцьвыпрошваць’ (КЭС. лаг.), ігп. ’вельмі хацець’ (Сл. паўн.-зах.); смал. канайть ’прасіць’, арханг. ку́нда ’той, хто неадчэпна прыстае’. Няясна. Магчыма, звязапа з літ. gandas ’чуткі, гавэнда’. Параўн. семантычна блізкае ўкр. бойк. конападити ’канькаць’, ’назаляць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасі́ць ’звяртацца з просьбай, дабівацца чаго-небудзь, назначаць цану’, ’заступацца за каго-небудзь’, ’запрашаць, клікаць’, ’жабраваць’ (ТСБМ). Рус. проси́ть, укр. проси́ти, ст.-рус., ст.-слав. просити, ітэратыў прашати, польск. prosić, в.-луж. prosyć, н.-луж. přosyś, чэш. prositi, славац. prosiť ’прасіць’, серб.-харв. про̀ситивыпрошваць; сватаць’, славен. prósiti ’прасіць’, балг. про́сявыпрошваць; сватаць’. Прасл. *prositi. Роднасныя: літ. prašýti, prašau ’патрабаваць, прасіць’, лат. prasít, prasu ’тс’, лац. precor, ‑ārī ’прасіць’, procus ’жаніх’, гоц. fraćhnan ’пытанне’, ст.-в.-ням. fraga ’пытанне’, fragen, fragon ’пытаць’, ст.-інд. praçnás ’пытанне’, авеcц. frasa‑ ’пытанне’ і г. д. (Траўтман, 216; Мюленбах-Эндзелін З, 377; Вальдэ-Гофман 2, 346 і наст.; Уленбек, 173; Фасмер, 3, 378). Сюды прасі́льнік ’чалавек, які запрашае на вяселле’ (Сцяшк. Сл.), мн. л. просылныкі ’тс’ (Сл. Брэс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)