расійскі кінарэжысёр, акцёр. Засл. дз. маст. Расіі (1984). Скончыў Школу-студыю МХАТ (1965). Для творчасці характэрна імкненне да раскрыцця асобы ў востраканфліктных сітуацыях, у якіх адначасова надае сюжэту і героям лірычную і гумарыстычную афарбоўку. Паставіў фільмы «Розыгрыш» (1977), «Масква слязам не верыць» (1980, прэмія «Оскар» 1981), «Каханне і галубы» (1984), «Шырлі-мырлі» (1995), «Царэвіч Аляксей» (1997). Зняўся ў фільмах «Чалавек на сваім месцы» (1973), «Апошняя сустрэча» (1974), «Асабістае меркаванне» (1977), «Пасля разводу», «Прыезд» (абодва 1982), «У пошуках зорак», «Магістраль» (абодва 1983), «Дарагі Эдысан», «Перахоп» (абодва 1986), «Дзе знаходзіцца «нофелэт»?» (1987), «Горад Зеро» (1988), «Ойча наш» (1989), «Каб выжыць» (1991), «Рускі рэгтайм» (1993), «Царэвіч Аляксей» (1997), «Кітайскі сервіз» (1999) і інш.Дзярж. прэмія Расіі 1978. Дзярж. прэмія СССР 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы́качацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Разгладзіцца, расправіцца пры качанні.
2.ушто. Качаючыся, абляпіцца, запэцкацца. Выкачацца ў снег.//учым. Пакачацца. Выкачацца ў траве. □ Неўзабаве ён [Этай] вярнуўся ўвесь заснежаны, нібы знарок выкачаўся ў гурбах.Бяганская.
3.Разм. Паправіцца, выжыць. Сяк-так ад хваробы выкачаўся [дзед].Лынькоў.[Кастусь:] — Зноў я застаўся адзін, але не прапаў, выкачаўся сярод людзей.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́кідацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм.Выжыць у неспрыяльных умовах; выйсці, выбрацца з цяжкага становішча, беднасці. Двое меншых дзяцей.. [Лаўрэн] пахаваў, — не ўзняліся яны на ногі ў голадзе ды холадзе. А Міхаська сяк-так выкідаўся, акрыяў.Якімовіч.Цяжка было.. [Акіліне] з дачкою выкідацца з бясхлеб’я.Вітка.
выкіда́цца, ‑а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; незак.
1.Незак.да выкінуцца.
2.Зал.да выкіда́ць 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
шаймо́ры, ‑аў; адз.няма.
Абл. Перамёрзлая бульба, якая праляжала ў зямлі ўсю зіму. А каб выжыць, Мы з братам удвух Усю весну Шайморы збіралі. І была даражэй серабра Тая бульба гнілая на полі.Карызна.Успомнім хоць бы словы Н. Гілевіча пра шайморы — перамёрзлую бульбу з адталага бульбянішча, якая ў першую пасляваенную вясну здавалася малалеткам найлепшым прысмакам (паэма «Сто вузлоў памяці»).Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сапсе́цьразм.
1. (зрабіцца старым) áltern vi (s), gebréchlich [hínfällig] wérden;
2. (выжыць з розуму) überschnappen vi (s), verrückt wérden;
стары́ сапсе́ў der Álte ist nicht ganz bei Trost
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
überlében
1.vt
1) перажы́ць (чалавека, славу)
2) перажы́ць, зазна́ць, перане́сці
3) перажы́ць, дажы́ць, вы́жыць
2.~, sich аджы́ць;
das hat sich überlébt гэ́та аджыло́ свой век
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пе́кла, ‑а, н.
1. Паводле рэлігійна-містычных уяўленняў — месца, дзе церпяць вечныя пакуты душы памёршых грэшнікаў. Хто курыць, таго да пекла тураць, а хто нюхае, той сам да пекла трухае.Прыказка.//Разм. Вельмі моцная гарачыня, спёка.
2.перан. Месца, дзе адбываюцца небяспечныя, жахлівыя падзеі. Пекла вайны. □ Народ ішоў, каб уцячы з пекла, у якім апынуўся горад.Гурскі.// Нясцерпныя ўмовы жыцця. У панурым у пекле астрожным Засталася ты [Вера Харужая] непераможнай.Танк.Марылін Манро нейкім цудам пашанцавала выжыць у гэтым пекле эксплуатацыі, нажывы і бізнесу.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПСІХААНА́ЛІЗ (ад псіха... + аналіз),
вучэнне пра даследаванне бессвядомых псіхічных працэсаў і матывацый, выкарыстанне тэрапеўтычных уплываў на іх. Засн. ў канцы 19—1-й трэці 20 ст. З.Фрэйдам. Вынікі псіхатэрапеўт. практыкі, аналіз розных з’яў нармальнага псіхічнага жыцця (сон, памылковыя дзеянні, дасціпнасць) вызначаны Фрэйдам як вынік дзеяння агульных псіхал. механізмаў. Паслужыў асновай аналітычнай псіхалогіі, распрацаванай К.Юнгам, індывідуальнай псіхалогіі, засн. на вучэнні А.Адлера, і інш. плыняў глыбіннай псіхалогіі. П. узняў праблему сэнсавай і энергет. характарыстык псіхікі, яе структуры і дынамікі. Пашырыўся ў многіх краінах як сістэма поглядаў на прыроду чалавечай псіхікі, з’явы маралі, рэлігіі, культуры, мастацтва, навукі, грамадскага жыцця і інш. У аснове гэтых поглядаў тэорыя неўсвядомленага і полавай цягі. Неўсвядомленае праяўляецца ў паводзінах і псіхіцы чалавека; метады яго выяўлення — свабодныя асацыяцыі, тлумачэнне сноў, вывучэнне неўратычных сімптомаў і інш. Асоба ў структурных адносінах у П. складаецца з «Я», «Яно» і «Звыш-Я». Цэнтр. ідэя П. — існаванне тайнага канфлікту паміж неўсвядомленым і неабходнасцю выжыць у варожым для дадзенага індывіда асяроддзі. Адбываецца таксама сублімацыя (пераключэнне энергіі) неўсвядомленага. Механізм сублімацыі трактуецца як асн. крыніца творчасці. Паводле Фрэйда, П. займае «сярэдняе месца» паміж медыцынай і філасофіяй.
Літ.:
Фрейд З. Основные принципы психоанализа: Пер. с нем., анг. М.;
Киев, 1998;
Яго ж. Психоаналитические этюды: Пер. с нем. Мн., 1997;
Ярошевский М.Г. История психологии. 2 изд. М., 1997;
Ждан А.Н. История психологии. 3 изд. М., 1999;
Психоанализ и культура: Избр. тр. Карен Хорни и Эриха Фромма. М., 1995;
Шульц Д.П., Шульц С.Э. История современной психологии;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Асце́рбаць, остэ́рбаты ’выжыць, акрыяць’ (Клім.). Укр.остербати, остербнути ’тс’, рус.стербнуть (стар.) ’цвярдзець, чарсцвець, церпнуць’, устрабляти, устрабити (царк.) ’лячыць’, польск.postrobić ’узмацніць’, дыял.ostróbka ’ліхаманка’, чэш.ustrabiť se ’асвяжыцца’, ст.-чэш.ostrabiti ’ўзмацніць’, славац.strabiť sa ’лячыць’ і інш. Ст.-рус.усторобитися ’выздаравець’, устрабити(ся) ’вылечыцца’, устрабие, устраба ’вылячэнне’, устробитися ’выздаравець’; ст.-слав.устрабити ’вылечыць’. Ці не ў выніку кантамінацыі з гэтым словам в.-луж.strowy ’здаровы’? Слова лічаць праславянскім (*storb‑/*stьrъ‑), роднасным з і.-е.*ster‑; параўн. грэч.στέρφος ’цвёрдая скура’, літ.tar̃pti ’ўзмацняцца, выздараўліваць’ (думка Махэка, Recherches, 39, параўн. Фрэнкель, 1063), магчыма, ням.sterben (Траўтман, 284) і інш. Гл. Фасмер, 3, 756.