Выйсці, выбрацца паўзком. Вуж выпаўз на дарогу.//перан.Разм. Павольна выйсці, выехаць, паказацца адкуль‑н. Сонца зноў выпаўзла з-за хмары і пачало заганяць усіх у цянёк пад старыя ліпы.Чарот.З-за гары, бліснуўшы шкелкамі на сонца, з ровам выпаўз аўтобус.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павыязджа́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
1.Выехаць адкуль‑н. — пра ўсіх, многіх. Памешчыкі ў нас распрадалі маёнткі яшчэ да першай сусветнай вайны, павыязджалі ў горад.Карпюк.
2.(1і2ас.мн.неўжыв.). Разм. Высунуцца, выпасці — пра ўсё, многае. У .. [маці] расплялася з куклы каса і павыязджалі чорныя шпількі.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
pack away, pack off
а) пасыла́ць, адпраўля́ць
The child was packed off to bed — Дзіця́ адпра́вілі спаць
б) рапто́ўна пайсьці або́ пае́хаць; выехаць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
паз’язджа́ць, 1 і 2 ас.адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.
1. З’ехаць, спусціцца адкуль-н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.
Лыжнікі паз’язджалі з гары.
2. Едучы, павярнуць куды-н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.
Машыны паз’язджалі ўбок.
3.Выехаць адкуль-н. — пра ўсіх, многіх.
Моладзь паз’язджала з вёскі ў горад.
4. (1 і 2 ас.мн. не ўжыв.), перан. Ссунуцца, збіцца — пра ўсё, многае.
Панчохі паз’язджалі з ног.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ДЗЕЯСЛО́Ў,
знамянальная часціна мовы, якая абазначае працэс, што адбываецца ў часе. Паняцце працэсу аб’ядноўвае прыватныя значэнні фіз. дзеяння, руху, перамяшчэння, стану, адносін, выяўлення ці змены прыкметы. У бел. мове Дз. мае формы стану, трывання, ладу, часу, асобы, ліку, зваротнасці і незваротнасці (гл. адпаведныя арт.). Дз. ўмоўнага ладу і прошлага часу абвеснага ладу маюць род — мужчынскі, жаночы, ніякі («ішоў», «ішла», «ішло»). Неспрагальныя формы Дз. — інфінітыў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе. Асобную групу складаюць безасабовыя Дз. («світае», «пацяплела», «шанцуе»).
У старабел. мове закончанае і незакончанае трыванні не проціпастаўляліся, але было болей форм часу (перфект. аорыст. плюсквамперфект, будучы I, будучы II і інш.), якія паказвалі закончанасць ці працягласць дзеяння; часцей ужываліся дзеепрыметнікі. Словаўтварэнне Дз. у сучаснай бел. мове надзвычай багатае прэфіксацыяй («ехаць — аб’ехаць — выехаць — даехаць — з’ехаць — наехаць — недаехаць — паехаць — пераехаць — прыехаць — уз’ехаць» і г.д.). Асн. сінтаксічная роля Дз. — быць выказнікам. Інфінітыў, дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе выступаюць і ў ролі інш. членаў сказа. У залежнасці ад адносін да аб’екта Дз. падзяляюцца на пераходныя, якія спалучаюцца з прамым дапаўненнем («будаваць дом», «выпіць квасу», «гандляваць агароднінай»), і непераходныя («ісці», «бялець», «сталярнічаць»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бух, выкл.
1. Абазначэнне глухога адрывістага гуку пры ўдары, стрэле і пад. — Бух! — стрэліў князь.Колас.Рэйка не звініць. Атрымліваюцца нейкія глухія, невыразныя гукі: бух! бух! бух!Васілёнак.
2.узнач.вык.Разм. Ужываецца ў значэнні дзеяслова бухаць — бухнуць 1 і бухацца — бухнуцца. Не паспеў.. [Мікола] выехаць на дарогу — зноў бух ячмень з воза!Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэ́ласць, ‑і, ж.
1. Непашкоджанасць, некранутасць каго‑, чаго‑н. Гунава прыслаў запіску, што Сімон можа выехаць у Сагвасаліо хоць заўтра, паблажліва гарантуючы абсалютную цэласць ягонай асобы.Самуйлёнак.
2. Адзінства, звязанасць усіх частак чаго‑н.; цэльнасць, цэласнасць. Не было цяпер і той цэласці і яснасці, з якой жыў.. [Лабановіч] тут у першыя дні свайго прыезду.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)