ма́ковка ж.

1. (плод, семенная коробочка мака) ма́каўка, -кі ж.;

2. (церковный купол) ма́каўка, -кі ж., ку́пал, -ла м.;

3. (верхняя оконечность чего-л.) ма́каўка, -кі ж., вярша́ліна, -ны ж., вяршо́к, -шка́ м.;

4. (макушка) ма́каўка, -кі ж., вяршо́к, -шка́ м., верхаві́на, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

tip

I [tɪp]

1.

n.

1) кане́ц -ца́, ко́нчык -а m.

the tips of the fingers — ко́нчыкі па́льцаў

2) верхаві́на f., верх -у m.

the tip of the hill — верхаві́на ўзго́рка

3) наканцо́ўе n., накане́чнік -а m.

2.

v.t. (-pp-)

наса́джваць накане́чнік

II [tɪp]

1.

v.t. (-pp-)

1) нахіля́ць

2) прыўзьніма́ць капялю́ш пры віта́ньні

2.

v.i.

1) нахіля́цца, схіля́цца

2) пераку́львацца

3.

n.

нахі́л, схіл -у m.

- tip over

III [tɪp]

1.

n.

1) чаявы́я pl. only.

2) падка́зка f.

3) кары́сная пара́да

2.

v.t.

даць на чай

He tipped the waiter — Ён даў на чай афіцыя́нту

- tip off

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

cap1 [kæp] n.

1. ша́пка, ке́пка; фура́жка; каўпа́к; чапе́ц, капту́р

2. таксама Dutch cap infml каўпачо́к (жаночы процізачаткавы сродак)

3. верхаві́на; на́крыўка; ве́чка;

cap and gown фо́рма англі́йскіх прафе́сараў і студэ́нтаў

cap in hand BrE пако́рліва, у ро́лі про́сьбіта;

if the cap fits, wear it ≅ на зло́дзею ша́пка гары́ць;

the cap fits! ≅ не ў брыво́, а ў во́ка!; сказа́ў як звяза́ў; секану́ў як крапіво́ю;

wear cap and bells ду́рня стро́іць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

top1 [tɒp] n.

1. вяршы́ня; верхаві́на; вершалі́на

2. верх, ве́рхняя ча́стка;

at the top уве́рсе

at the top of the tree на пе́ршым ме́сцы;

at the top of one’s voice на ўвесь го́лас;

from top to bottom з ве́рху да ні́зу;

from top to toe з галавы́ да ног;

on top of smth. зве́рху над чым-н.; у дада́так да чаго́-н.;

be/feel on top of the world быць/адчува́ць сябе́ на сёмым не́бе

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Баразна́ (адносна семантыкі гл. Яшкін.). Рус. борозда́ (дыял. зах. борозна́), укр. борозна́ (дыял. зах. борозда́), польск. brózda, чэш. brázda, в.-луж. brózda, н.-луж. brozda, ст.-слав. бразда, балг. бразда́ (дыял. бразна́, брезна́, гл. БЕР, 1, 73), серб.-харв. бра́зда, славен. brázda. Прасл. borzda (суф. ‑zda, параўн. Слаўскі, 1, 45); тып *borzna другасны, вытворны ад *borzda (гл. Рудніцкі, 175). Аснова *bor‑ тая ж, што і ў *bor‑na (гл. барана́). Параўноўваюць з ст.-інд. bhr̥ṣṭíṣ ’вастрыё, зубец, край’, ірл. barrверхавіна’, ст.-в.-ням. burst ’шчаціна’ (гл. Бернекер, 75; Фасмер, 1, 196); далей з лац. forāre і г. д. Корань *bor‑ (і.-е. *bhor‑) у спецыяльным тэрміналагічным значэнні ’рабіць барозны і да т. п.’ толькі ў слав. мовах і ў грэч. (Машынскі, Pierw., 74). Параўн. грэч. φαρᾶν ’араць’, φάρος ’саха’. Няпэўнымі з’яўляюцца версіі: Махэк₂, 65 (роднаснасць з літ. bir̃žis, лат. birze ’баразна і г. д.’; слав. borz‑ (< *bhorg̑‑) пад уплывам gręda зрабілася *borzda); Голуб-Копечны, 76 (*borzda < *bord‑da, роднаснае з ст.-в.-ням. bart ’край’); Атупшчыкоў, ЭИРЯ, IV, 87–96 (< *borg̑(i)da, да лац. frangere ’ламаць, разбіваць’ і г. д.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Све́рдзел ‘інструмент для свідравання дзірак у дрэве, метале і інш.’ (ТСБМ, Нас., Касп., Бяльк., Гарэц., Маш., Ян., Мядзв., Др.-Падб., Жыв. сл., Клім., Пятк. 2), свердзіль ‘тс’ (Шымк. Собр.), свярдзёлак ‘тс’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ), све́рдлік ‘маленькі свердзел’ (Янк. 1, Мат. Гом., Ян.), свярдло, све́рла ‘тс’ (Сцяшк.), све́рдла ‘трайня ў возе’ (кобр., Нар. словатв.), све́рдліць ‘свідраваць’ (Нас.). Укр. све́рдел, све́рдло, рус. све́рдел, сверло́, ст.-рус. свьрдло, мн. л. свердьлы, польск. świder, чэш., славац. sviderпольск.Махэк₂, 596), серб.-харв. свр̏дао, свр̏дла, серб.-ц.-слав. свръдьлъ, славен. svẹ́dər, балг. свърдел, свръдел, макед. сврдел, сврдло, ст.-слав. свръдьлъ ‘тс’. Прасл. *svькdьlъ/*svьrdьlo (Трубачоў, Ремесл. терм., 375). Роднаснае, перш за ўсё, германскай назве колючай, рубячай зброі: ст.-в.-ням. swërt, ням. Schwert, англ. sword ‘меч’; гл. Трубачоў, там жа; Фасмер, 3, 573–574. Махэк₂ (596), Младэнаў (573) аднаўляюць прасл. *svьrb‑dlo і мяркуюць аб роднасці з ст.-ісл. hvirfill ‘віхар, кальцо, макаўка, верхавіна’, ст.-в.-ням. hwërfen, wërban ‘вярцець’. Сной₁ (622) прасл. *svьrdьlъ узводзіць да і.-е. кораня *su̯er‑ ‘рэзаць, калоць’; таксама Борысь, 622. Гл. яшчэ БЕР, 6, 565–566. Параўн. свідар (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

crown

[kraʊn]

1.

n.

1)

а) каро́на f.

б) карале́ўская ўла́да

в) каро́ль караля́ m., карале́ва f.

2) вяно́к -ка́ m. (з кра́сак); вяне́ц -ца́ m.

3) го́нар -у m., узнагаро́да

4) галава́ f.

5) кро́на дрэ́ва, верхаві́на ўзго́рка, гары́

6) каро́нка f.у́ба)

2.

v.

1) каранава́ць

2) стая́ць на вяршы́ні чаго́

3) вянча́ць, уве́нчваць

4) ста́віць каро́нку

3.

adj.

каро́нны; ура́давы

- the Crown

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Віш1 ’зазімаваўшая (няскошаная) трава’ (Маш., Янк. I, З нар. сл., Мат. Гом., Шатал.), віша ’тс’ (Некр., Янк. I, Бір. Дзярж., З нар. сл.). Рус. дыял. кур. виш ’зараснікі кустоў, вялікая колькасць купін, леташняй травы ў паплавах’, ст.-рус. вишь ’зялёныя галінкі, хвораст’, польск. wisz ’тс’, н.-луж. wiš ’чарот, трава, якая расце на балоце’, чэш. viš, víš ’назва пэўнай расліны або парасткаў’, чэш. дыял. ’высокая лясная трава, якая расце на вільготных і балоцістых месцах’, серб.-харв. виш ’від балотнай травы’, славен. vȋš м. р., vȋš ж. р. ’асака, чарот’. Прасл. višь. Роднаснымі з’яўляюцца ст.-прус. wissene ’багун, Ledum palustre’, літ. viksvà ’асака’, vikšvà, vìkšris ’чарот, асака’, vizgà ’трава’ (Траўтман, 363; Брукнер, KZ, 44, 334; Фасмер, 1, 325; Махэк₂, 691). У якасці роднасных прыводзяцца таксама нарв. vîse ’мяцёлка, верхавіна расліны, сцябло’, vîs м. р. ’мяцёлка’, veis ’сакавітае сцябло’, veisa ’ціна’, ст.-в.-ням. wisa ’луг’ (Петэрсан, AfslPh, 36, 151; Хольтхаузен, IF, 32, 337). Магчыма, сюды ж рус. виша, вишь ’водная губка, Spongia fluviatilis’; параўн. нарв. veise ’ціна’. Гл. віс.

Віш2 м. р. ’іней’ (Мат. Гом.). Рус. арл., кур. вишь, ж. р., ви́шей, ви́шай, ви́шар ’тс’. Магчыма, да віш1, вішар (гл.) праз прамежкавую семантычную ступень ’вадзяная губка, Spongia fluviatilis, наплыў, рачная зеляніна’, якая ўтрымліваецца ў рус. вишь, виша; апошнія лексемы Махэк₂ (691) аб’ядноўвае з віш1. Фасмер (1, 326) пытанне аб сувязі рус. виша ’вадзяная губка’ з виш1 пакідае нявырашаным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іглі́ца ’іголкападобнае лісце хвойных дрэў і кустоў’ (ТСБМ, Сцяшк. МГ, Янк. I, Янк. III), ’папярочны драўляны брусок, якім змацоўваюцца дзвярныя дошкі’ (ТСБМ, Бяльк., Сцяшк. МГ, Касп., Янк. III, Мат. Маг., Інстр. I, Інстр. II, В. В., 107), ’брусок, што злучае брусы з зубамі ў баране, праходзячы праз іх’ (Бяльк.), ’планка (у табурэтцы, стале)’ (Сцяц.), ’драўляны ручны чаўнок для вязання рыбалоўных сецей’ (Крыв., 167). Рус. дыял. и́гли́ца, церск., урал. ’ігла для шыцця’, церск., сарат., наўг., урал., перм., цюмен. ’ігла для вязання сецей’, кастр. ’доўгі завостраны драўляны цвік’, тамб. ’жэрдка ў загарадзі, поручнях і г. д.’, паўд. ’папярочныя брусы бараны’, дан., паўд., смал., урал., разан. ’папярочны брусок, якім змацоўваюцца дошкі’ і іншыя вельмі блізкія значэнні: укр. гли́ця ’драўляная ігла’, ’хвоя, шыпулькі хвойнага дрэва’, ’баляса, слуп у поручнях, загарадзі’, ’папярочная злучальная жэрдка’, ’кладка’ (Грынч.), польск. iglica ’ігла, вязальная спіца’, ’вастрыё, верхавіна, пік’, ’жалезны кол’, н.-луж. jeglica ’іголка’, чэш. jehlice ’іголка, шпілька’, ’спіца’, славац. ihlica ’ігла, шпілька’, ’спіца’, ’драўляны ці металічны прут для замацавання ярма на шыі жывёлы’, славен. iglica ’іголка’, ’жалезны шворан у возе’, ’прут, які змацоўвае часткі ярма’, серб.-харв. ѝглица ’іголка’, ’ступенька, перакладзіна’, балг. игли́ца ’іголка’. Ст.-рус. иглица ’драўляныя брускі, якія выкарыстоўваюць пры будаўніцтве памяшканняў’, ’пякучы валасок некаторых раслін’ (XVII ст.). Прасл. утварэнне з суф. ‑ica ад *jьgъla (гл. ігла). Трубачоў, Эт. сл., 8, 214–215. Семантычны зрух у напрамку ’змацавальная жэрдка, перакладзіна, палка’ → ’завостраная на канцы палка’ → ’іголка’ → ’лісце хвойных дрэў’ (па падабенству).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Krne

f -, -n

1) каро́на, вяне́ц

2) каро́нка (зуба)

sich (D) ine ~ ufsetzen lssen* — паста́віць (сабе́) каро́нку

3) кро́на (манета)

4) вярша́ліна, верхаві́на (дрэва)

5) лю́стра, жырандо́ль

◊ das setzt llem die ~ auf! — гэ́та ўжо́ верх усяго́!; гэ́та ўжо́ зана́дта!

wie die Prle in der ~ sein — вызнача́цца (у грамадстве і г.д.)

was ist ihm in die ~ gefhren? — што яму́ прыйшло́ ў галаву́?

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)