Све́нка (свэ́нка) ‘укладка жыта з дванаццаці снапоў’ (кам., Шатал.). Хутчэй за ўсё, ад свінка ў дыялектным вымаўленні, параўн. свіння2. Менш верагодна сувязь з віць, вянок (гл.). Параўн. рус.вен ‘вянок’, балг.свеник ‘добра скручаная вязка травы, прыгатаваная для ўючнай перавозкі’ (БЕР, 6, 540). Гл. яшчэ свянаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАЕ́ШКА Аляксандр Аляксандравіч (н. 25.12.1952, в. Цяплухі Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне медыка-біял.навук.Д-рмед.н. (1997), праф. (2003). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1975). 15 гадоў працаваў практычным урачом. З 1990 у Бел.мед. ун-це. Навук. працы па праблеме тромбаэмбалічных ускладненняў. Распрацаваў і ўкараніў у клінічную практыку сучасныя метады дыягностыкі і лячэння вострага інфаркту кішэчніка, траўмаў сасудаў брушной поласці, варыкознай хваробы.
Тв.:
Послеоперационный тромбоз глубоких вен нижних конечностей и тромбоэмболия легочной артерии: эпидемиология, патогенез, профилактика. М., 2000;
Неотложные состояния. диагностика, тактика, лечение: Справ. для врачей. Мн., 2002 (разам з П.І.Булаем, І.В.Васілеўскім);
Анриология и сосудистая хирургия: Курс лекций. Мн., 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
флебало́гія
(ад гр. phleps, -ebos = жыла + -логія)
раздзел медыцыны, які займаецца вывучэннем хвароб вен і іх лячэннем.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВАЛЛЯ́К,
устойлівае павелічэнне памераў шчытападобнай залозы без прыкмет запалення і злаякаснага пераўтварэння. Адзін з асн. сімптомаў розных па этыялогіі і клінічных праявах хвароб. Прычына ўзнікнення валляка дыфузнага таксічнага (тырэатаксікоз) дакладна не выяўлена. Яе звязваюць з ператамленнем, нерв. перанапружаннем, перанесенымі вострымі інфекцыямі, псіхічнымі траўмамі і інш. фактарамі, у т. л. спадчыннымі. Найчасцей хварэюць жанчыны. Валляк спарадычны (нетаксічны) працякае звычайна без яўных парушэнняў функцыі шчытападобнай залозы. Пры значным павелічэнні залозы магчымы расстройствы дыхання (сціскаюцца трахеі), глытання (сціскаецца стрававод), расшырэнне вен твару, шыі (з прычыны сціскання крывяносных сасудаў). Валляк эндэмічны пашыраны ў геагр. зонах з малой колькасцю ёду ў асяроддзі (вада, глеба, прадукты харчавання; у Беларусі на Палессі) і яго дэфіцытам для сінтэзу і сакрэцыі тырэоідных гармонаў. Лячэнне медыкаментознае ці хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПІЛЯ́РЫ (ад лац. capillaris валосны),
найдрабнейшыя крывяносныя і лімфатычныя сасуды (дыям. 2—30 мкм), якія пранізваюць органы і тканкі ў большасці жывёл і чалавека. Апісаны М.Мальпігі (1661). Крывяносныя К. злучаюць перыферычныя канцы артэрый і вен і замыкаюць круг кровазвароту. Праз іх сценкі адбываецца абмен рэчываў паміж крывёю і міжтканкавай вадкасцю. У чалавека сярэдні дыяметр К. каля 7 мкм. Шырокія К. наз. сінусоідамі. Лімфатычныя К. пачынаюцца ў міжклетачных прамежках органаў (акрамя галаўнога і спіннога мозга, парэнхімы, селязёнкі, лімфатычных вузлоў, храсткоў, склеры, хрусталіка вока), канчаюцца ў тканках сляпымі вырастамі. Выконваюць дрэнажную функцыю ў тканках, фільтруюць плазму крыві, забяспечваюць інтэнсіўнасць адтоку і састаў лімфы. Упадаюць у дробныя лімфатычныя сасуды, якія ўпадаюць у большыя, потым у грудную пратоку. Гл. таксама Крывяносная сістэма, Лімфатычная сістэма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́СІНЕЦ Аляксандр Мікалаевіч (н. 27.5.1959, в. Роскі-Сялец Аршанскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1994), праф. (1996). Ганаровы чл. Польскай акадэміі медыцыны. Скончыў Віцебскі мед.ун-т (1982), дзе і працуе (з 1997 рэктар). З 1995 кіраўнік новага ў Беларусі навук. кірунку «Інфекцыя і хірургія». Навук. працы па хірург. інфекцыях, запаленчых захворваннях, тэрапіі ў гнойнай хірургіі.
Тв.:
Иммунологические аспекты хирургической инфекции. Витебск, 1994 (разам з М.Р.Сачакам, Г.П.Адаменкам);
Хронические воспалительные заболевания придатков матки. Витебск, 1998 (разам з С.М.Занько, Л.Я.Супрун);
Почечно-клеточный рак. Витебск, 2002 (разам з А.А.Жабянцяевым);
Варикозное расширение вен нижних конечностей. Витебск, 2002 (разам з У.І.Петуховым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кімагра́фія
(ад гр. kyma = хваля + -графія)
метад даследавання дзейнасці пэўных органаў (напр. сэрца, вен, мышцаў) пры дапамозе кімографа.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
варыкацэ́ле
(ад лац. varix = венозны вузел + гр. krele = пухліна)
варыкознае расшырэнне вен семявога канаціка ў чалавека і жывёл.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
варыко́зны
(ад лац. varix = расшырэнне вены)
мед. вузлаваты, з вялікай колькасцю расшырэнняў або патаўшчэнняў (напр. в-ае расшырэнне вен).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЛІМФАТЫ́ЧНАЯ СІСТЭ́МА,
сукупнасць сасудаў пазваночных жывёл і чалавека, што збіраюць лімфу ад тканак і органаў і адводзяць яе ў вянозную сістэму. Складаецца з капіляраў, сасудаў, праток, вузлоў. З міжклетачных поласцей лімфа напампоўваецца сляпымі канцамі лімфатычных капіляраў, якія зліваюцца ў больш буйныя сасуды, пратокі і ўпадаюць у вены ў месцах найменшага крывянога ціску (вобласць ярэмных вен, хваставая, заднія полыя вены). Вытворнае вянознай сістэмы. Адрозніваюць паверхневую Л.с., утвораную пераважна сеткай падскурных капіляраў і сасудаў (ніжэйшыя пазваночныя), і глыбокую — грудныя пратокі з’яўляюцца вываднымі сасудамі (вышэйшыя пазваночныя). Асн. функцыі: дрэнажаванне з міжклетачных поласцей вадкасці, раствораных бялкоў і інш. буйных малекул, якія не здольны вярнуцца ў кроваток праз крывяносныя капіляры; ахоўная; фільтрацыйная.
А.С.Леанцюк.
Да арт.Лімфатычная сістэма. I. Сістэма лімфатычных сасудаў: 1 — тканкі; 2 — артэрыяльная сістэма; 3 — вянозная сістэма; 4 — лімфатычная сістэма; 5 — лёгкія. II. Размяшчэнне рэгіянарных лімфатычных вузлоў.