трапята́ць, -пячу́, -пе́чаш, -пе́ча; -пячы́; незак.

1. Дрыжаць, рухацца, варушыць чым-н.

Лісце трапятала на ветры.

Верабей трапеча крыламі.

2. Мільгаць (пра агонь, святло і пад.).

Удалечыні трапяталі невядомыя агеньчыкі.

3. Узмоцнена, часта біцца (пра сэрца).

Сэрца трапятала ад радасці.

4. Адчуваць страх перад кім-н.

Перад ім кожны трапеча.

|| наз. трапята́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Не́варуш, нёворуш ’неруш, бязлюднае месца’ (ТС). Да варушыць ’кратаць’, параўн. неворушэны ’некрануты’ (там жа), паралельнае ўтварэнне неруш (ад рухаць ’кратаць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

варухну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што, чым.

Аднакр. да варушыць (у 1, 2 знач.). Не варухне абвялым лістом клён на ўзбочыне дарогі, не адзавецца птушка. Навуменка.

•••

Вухам не варухнуць (не навесці) — не звярнуць ніякай увагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ко́бзаць ’пэцкаць’ (Жыв. сл.). Параўн. укр. кобзати ’рыць, варушыць’, якое ЕСУМ, 2, 476 звязвае з рус. кобзать ’грэбаваць’. Унутраная форма няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

слю́дзісты, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае ў сабе слюду, багаты на слюду. Слюдзістая парода. Слюдзістыя слапцы. // Які нагадвае сабой слюду. [Шчупак] ледзь жывы, хваравіта варушыць жабрамі, цяжка дыхае пляскатай пашчай і абыякава, глядзіць на белы свет слюдзістымі сваімі вочкамі. Вірня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ёудзіцца ’ўладжвацца, уладкоўвацца’ (Мядзв.). Няяснае слова. Да рус. ёлзать ’неспакойна сядзець’? Ці з балтыйскай (параўн. літ. jáudytis ’сваволіць’, лат. jaudît ’рухаць, варушыць’)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шавялі́ць, ‑вялю, ‑веліш, ‑валіць; незак.

1. каго-што. Злёгку прыводзіць у рух, кратаць што‑н. Вецер шавяліў пажоўклае лісце на дубах, і яно ледзь чутна шалясцела. Чарнышэвіч. Па-над полем плавае лёгкі цёплы вецер і шавеліць на галаве ў дзеда густыя пасярэбраныя валасы. Галавач. // перан. Прымушаць да дзейнасці, працы, выводзіць са стану вяласці, абыякавасці да акаляючага; узбуджаць.

2. чым. Злёгку рухаць чым‑н. Зося лёгка разбірала знаёмы почырк і ледзь шавяліла губамі. Крапіва. Счапіўшы ў рукавах рукі, Фішар дрыжаў, шавяліў плячыма, тупацеў нагамі. Быкаў.

•••

Шавяліць мазгамі (галавою) — тое, што і варушыць мазгамі (галавою) (гл. варушыць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Варо́хаць, варо́хацца ’варушыцца з шумам; варочаць (сена і да т. п.)’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Адносіцца да вялікай сям’і слоў (прасл. *vorx‑), разгледжаных пад варушыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ру́хаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. каго-што. Перамяшчаць, пхаючы ці цягнучы.

Р. воз.

2. што. Прыводзіць у рух, прымушаць дзейнічаць.

Р. пад’ёмны кран.

3. чым. Рабіць рухі, варушыць.

Р. пальцамі.

4. перан., што. Садзейнічаць развіццю чаго-н.

Р. навуку.

5. Тое, што і рухацца (у 2 знач.; разм.).

Будзем р. да вёскі.

|| наз. ру́ханне, -я, н.

|| прым. ру́хальны, -ая, -ае.

Рухальная сіла.

Рухальныя нервы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мурдава́цца ’не стаяць на адным месцы, быць неспакойным (аб скаціне), гізаваць’ (Растарг.). Да прасл. mъrdati ’рухаць, варушыць, махаць’ (гл. больш падрабязна Куркіна, ОЛА–1972, 215–219). Гл. морда1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)