перо́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да перона. [Павал:] — Вось вашы білеты; Лібе перонны. Гартны. Цягнік мякка-мякка крануўся. [Пасажыры] не пачулі нават стуку колаў, буфераў. Адно вызначылі, што ён крануўся, па тым, што перонныя агеньчыкі пачалі адплываць назад. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Krtenbestellung f -, -en зака́з біле́таў;

~en entggennehmen* прыма́ць папярэ́днія зака́зы на біле́ты

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

obtain

[əbˈteɪn]

v.

здабыва́ць; дастава́ць, атры́мваць

to obtain knowledge — здабыва́ць ве́ды

to obtain tickets — даста́ць біле́ты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

кантро́ль, ‑ю, м.

1. Праверка дзейнасці каго‑, чаго‑н.; назіранне з мэтай праверкі. Устанавіць кантроль за якасцю прадукцыі. Камітэт народнага кантролю.

2. Установа або арганізацыя, якая кантралюе чыю‑н. дзейнасць. Дзяржаўны кантроль. Працаваць у кантролі.

3. зб. Кантралёры. Кантроль правярае білеты. Сташэўскі.

[Фр. controle.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

half-price2 [ˌhɑ:fˈpraɪs]adj., adv. за паўцаны́;

a half-price sale про́даж тава́ру са скі́дкай 50%;

Children go half-price. На дзіцячыя білеты скідка 50%.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

зая́ўка, ‑і, ДМ ‑яўцы; Р мн. ‑явак; ж.

1. Афіцыяльная заява аб сваіх правах або атрыманні правоў на што‑н. Заяўка на вынаходніцтва.

2. Заява з патрабаваннем чаго‑н., з просьбай аб чым‑н. Заяўка на білеты. Заяўка на матэрыял. Канцэрт па заяўках радыёслухачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наво́дмаш, прысл.

Размахнуўшыся, з сілай, з размаху. Блішчынскі падняўся, ушчыльную падступіў да Юрыя і, пазіраючы некуды ў сцяну, наводмаш ударыў яго кулаком па твары. Навуменка. Рэвізор перакінуў білеты з рукі ў руку, патасаваў і неяк наводмаш шпурнуў іх у куток вагона пад самыя дзверы. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

przedziurkować

зак. прадзіравіць; прабіць адтуліну; перфарыраваць; перфараваць;

przedziurkować bilety — пракампасціраваць (прабіць) білеты

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zabawowy

zabawow|y

1. забаўляльны;

2. бальны;

bilety ~e — білеты на баль

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

сёння, прысл.

1. У гэты дзень.

С. паеду ў Полацк.

2. перан. Цяпер.

С. студэнт, а заўтра настаўнік.

3. у знач. наз., нескл., н. Цяперашні дзень.

На с. ўзяла білеты ў кіно.

На с. (перан.: у дадзены момант). Наша с. (перан.: цяперашняе жыццё).

Не сёння, дык заўтра; не сягоння — заўтра (разм.) — вельмі хутка, у бліжэйшы час.

|| прым. сённяшні і сяго́нняшні, -яя, -яе.

На с. дзень (на сёння).

Жыць сённяшнім днём — не думаючы пра будучае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)