Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
КАНО́Ну музыцы,
неперарыўная імітацыя, пры якой у імітуючых галасах (рыспостах) паўтараюцца не толькі пачатковая меладыйная пабудова, але і наступныя раздзелы голасу, які ўступіў першым (прапосты). К. — адначасовае правядзенне адной і той жа мелодыі ў розных галасах пры спозненым уступленні кожнага з іх. Найб. пашыраны 2 і 3-галосыя К. (сустракаюцца і з большай колькасцю галасоў). Асобная разнавіднасць — бясконцы К., які вяртаецца да свайго пачатку. Вядомы з 12 ст., шырока развіты кампазітарамі нідэрландскай поліфанічнай школы ў эпоху Адраджэння, вышэйшага росквіту дасягнуў у творчасці І.С.Баха. Выкарыстоўваецца многімі бел. кампазітарамі, найб. паслядоўна А.Багатыровым і Я.Глебавым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ, лік π,
лік, роўны адносінам даўжыні акружнасці да яе дыяметра; бясконцы дзесятковы дроб, роўны 3,1415926...; адзін з трансцэндэнтных лікаў. Абазначэнне агульнапрынятае з 1736 пасля працы Л.Эйлера.
Да ліку П. прыводзіць адшуканне лімітаў некат. арыфм. паслядоўнасцей і шэрагаў. Адна з формул вылічэння П. — формула раскладання функцыі arctg x у ступеневы шэраг. Набліжанае значэнне П. з дапамогай рацыянальных лікаў спрабавалі знайсці ў старажытнасці, напр.Архімед (3 ст. да н.э.) вызначыў, што 223/71 < π < 22/7. Значэнне π = 355/113 = 3,1415929... вылічыў кіт. матэматык Цзу Чун-чжы (5 ст.); у Еўропе гэтае ж значэнне знойдзена ў 16 ст. Пры выкарыстанні ЭВМ разлічана больш за тысячу дзесятковых знакаў ліку П.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
perpetual[pəˈpetʃuəl]adj.
1. ве́чны, бяско́нцы;
live in a state of perpetual fear жыць у пастая́нным стра́ху
2. пажыццёвы, бестэрміно́вы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
УЗАЕМАДЗЕ́ЯННІ ЭЛЕМЕНТА́РНЫХ ЧАСЦІ́Ц,
узаемнае ўздзеянне элементарных часціц адна на адну, якое вызначае сілу сувязі паміж імі, змены іх станаў і ўзаемапераўтварэнні; фундаментальныя ўзаемадзеянні прыроды, першаснымі крыніцамі і пераносчыкамі якіх з’яўляюцца элементарныя часціцы. Асн. тыпы: моцнае ўзаемадзеянне, электрамагнітнае ўзаемадзеянне і слабае ўзаемадзеянне (электраслабае ўзаемадзеянне), гравітацыйнае ўзаемадзеянне. Кожны тып У.э.ч. характарызуецца сваёй канстантай сувязі і радыусам дзеяння, мае свае захавання законы і інш.
Моцныя У.э.ч. (канстанта сувязі 1, радыус дзеяння ≈10−14м) уласцівы адронам, адказваюць за ядз. сілы паміж нуклонамі ў атамным ядры, працэсы ўзаемадзеяння барыёнаў і мезонаў, утварэнне рэзанансаў і мноствавае нараджэнне часціц; у іх захоўваецца ізатапічны спін і дзіўнасць. Паводле квантавай хромадынамікі крыніцамі моцнага У.э.ч. з’яўляюцца кваркі, пераносчыкамі — глюоны. Электрамагнітныя У.э.ч. (канстанта сувязі ≈10−2, радыус дзеяння бясконцы) уласцівы ўсім элементарным часціцам (магчыма, акрамя нейтрына), якія, як правіла, маюць эл. зарад. На іх грунтуюцца ўнутры-, міжатамныя і міжмалекулярныя сілы; аптычныя, тэрмічныя, хім., біял. і інш. з’явы. Тэорыя эл.-магн. У.э.ч. — квантавая электрадынаміка — найб. закончаная тэорыя, узгодненая з эксперыментам у дасягнутых межах дакладнасці. Слабыя У.э.ч. (канстанта сувязі залежыць ад энергіі рэакцый, радыус дзеяння не вызначаны) уласцівы ўсім элементарным часціцам (за выключэннем фатона), лептонам і кваркам. Адказваюць за распады нейтрона, мюона, мезонаў і гіперонаў, якія працякаюць пры нізкіх энергіях за кошт слабага 4-ферміённага У.э.ч. Пераносчыкі электраслабага У.э.ч. пры высокіх энергіях — кванты адпаведных калібровачных палёў. Гравітацыйныя У.э.ч. (канстанта сувязі ≈10−38, радыус дзеяння бясконцы) уласцівы ўсім элементарным часціцам, якія маюць масу. Аднак з-за малой інтэнсіўнасці пры разліках працэсаў У.э.ч. не ўлічваюцца. Паслядоўная квантавапалявая тэорыя гравітацыі не створана (гл.Адзіная тэорыя поля). Для апісання гравітацыйных эфектаў карыстаюцца класічным варыянтам агульнай адноснасці тэорыі.
Літ.:
Ченг Т.-П., Ли Л.-Ф. Калибровочные теории в физике элементарных частиц. М., 1987;
Богуш А.А. Физика микромира вчера и сегодня. Мн., 1984.