паўночнаамерыканскі дзікі бык атрада парнакапытных.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
буга́йI, -гая́м. (домашнее животное) бык
буга́йII, -гая́м. (птица) выпь ж.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Ке́ршы ’пярэсты’ (Сл. паўн.-зах.). «Бывае кершы бык, карова кершая» (там жа, 458). Параўн. таксама бел.кершыс ’пярэсты вол’, кершаваты -пярэсты’, польск.kierszuk, kierszal ’пярэсты бык’, kierszajka ’етярэстая карова’. Даная група слоў літ. паходжання: літ.keršis ’пярэсты (бык, конь)’. Адпаведныя дэмінутывы: keršiikas, keršėlis (Грынавецкене і інш., LKK, 16, 1975, 178; Лаўчутэ, Балтизмы, 45).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бугаі́ ягады буякі, Vaccinium uliginosum L.’ (Кіс.). Паколькі сувязь з буга́й ’бык’, як і з буя́к ’бык’ (параўн. буякі́ ’Vacc. ulig.’), вельмі няпэўная (гл. падрабязна пад буякі́), то можна меркаваць з пэўнай верагоднасцю аб другасным паходжанні назвы. Буякі́ пры запазычанні ў іншыя дыялекту асэнсавалася як слова, звязанае з буя́к ’бык’, і яго «пераклалі» іншым словам для абазначэння «быка» — буга́й.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
усто́й, ‑я, м.
1.Спец. Апора, бык 2.
2.звычайнамн. (усто́і, ‑яў); перан. Уклад жыцця, замацаваны традыцыям. Устоі жыцця. Маральныя ўстоі. □ Гераічная барацьба лепшых сыноў рабочага класа падарвала ўстоі самаўладства.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
буга́й
(тур. buga)
1) самец буйной рагатай жывёлы, бык;
2) начная балотная птушка сям. чаплевых, самец якой вясной, апусціўшы дзюбу ў ваду, утварае гукі, падобныя да рову быка (народныя назвы: вадзяны бык, гібейла, бухала).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
А́ПІС,
у егіпецкай міфалогіі бог урадлівасці. Цэнтр культу Апіса — г. Мемфіс, дзе ён лічыўся душой бога Мемфіса Птаха і бога сонца Ра. Жывым увасабленнем Апіса быў чорны бык з белымі меткамі на лбе, якога трымалі ў асобным памяшканні, памерлага бальзаміравалі і хавалі ў спец. склепе Серапеўме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДА́Д, Аду,
у шумера-акадскай міфалогіі бог грому, навальніцы, ветру. Увасабляе і згубныя і пладаносныя сілы прыроды. Маляваўся з молатам у адной руцэ і пуком маланак у другой. Эмблемай Адада звычайна быў двухзубец ці трызубец маланкі. У іканаграфіі з вобразам Адада звязваецца бык як сімвал урадлівасці і неўтаймоўнасці.