Бу́ра (Сцяшк. МГ, Інстр. I, Бесар., БРС), бу́ря (Бяльк.). Рус.бу́ря, укр.бу́ря, польск.burza, чэш.bouře, ст.-слав.боурꙗ, серб.-харв.бӳра, балг.бу́ра, бу́ря і г. д. Прасл.*burʼa ’бура’. Сюды ж, відаць, прасл.*buriti (гл. бурыць). Спрэчным з’яўляецца пытанне, ці *burʼa — аддзеяслоўнае ўтварэнне ці не. У аснове гэтай групы слоў ляжыць, мабыць, і.-е. гукапераймальнае *bhou̯r‑, *bhur‑. Параўноўваюць з лат.baûŗuôt, нарв.būra ’рыкаць’, ст.-ісл.byrr ’спадарожны вецер’, лац.furō ’шалею’, грэч.φυρμός ’беспарадак’, ст.-інд.bhuráti ’рухаецца, валтузіцца’ і г. д. Траўтман, 28; Мейе, RS, 2, 65; Слаўскі, 1, 51; Фасмер, 1, 250; Праабражэнскі, 1, 55; Брукнер, 50. Параўн. яшчэ Махэк₂, 62. Няпэўна Шанскі, 1, Б, 236–237. Параўн. бу́рыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перабуры́ць ’перастаць моцна, з вялікай сілай дзьмуць (пра вецер)’ (ТС). Да пера- і буры́ць, бу́ра (гл.). Апошняе да прасл.*buriti (sę) < і.-е.*bheu̯‑. Параўнаўшы з паралельнай прасл. парай *buna — *buniti (з блізкімі значэннямі), можна бачыць што ‑r‑ у bur’а — суфіксальнае (Трубачоў, Эт. сл., 3, 95–96 і 98–99).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Несудо́бны ’нязручны’ (Куч.), хутчэй ’несвоечасовы, непажаданы’, параўн.: От уплюнуўса дождзь несудобны, ідзе да ідзе (там жа), ’надта вялікі, страшны’: Вецер несудобны дуне, круціць, бурыць! (ТС), параўн. рус.несудобный ’нязручны’, Відаць, да даба ’час; пара’; іншая думка адносна рус.судобить, судобь (ад судьба), гл. Трубачоў у Фасмера, 3, 796. Не выключаецца таксама ўплыў з боку несудо́мны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Буро́іць ’гаварыць без толку’ (Бяльк.). Параўн. рус.буро́вить ’гаварыць; балбатаць; вярзці лухту’, буро́бить ’гаварыць няпраўду, ілгаць’. Рус. дзеясловы азначаюць таксама ’варушыць, узрыхляць; хваляваць; перамешваць; застаўляць цячы, біць крыніцай; многа наліваць з шумам і да т. п.’, таму можна меркаваць, што ўсе гэтыя словы адносяцца да буры́ць1, 2. Гл. Фасмер, 1, 247, які рус.буро́бить ’хлусіць’ адносіць да буро́вить ’біць крыніцай’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
shipwreck
[ˈʃɪprek]1.
n.
1) караблекрушэ́ньне n.
2) разьбі́ты карабе́ль
3) разбурэ́ньне, разьбіцьцё n. (пля́наў); руі́на f.
2.
v.t.Figur.
буры́ць, разбура́ць, руйнава́ць; ні́шчыць
3.
v.i.
цярпе́ць караблякрушэ́ньне
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
разбуры́ць, ‑буру, ‑бурыш, ‑бурыць; зак., што.
1. Разбіць, паламаць, разваліць, ператварыць у руіны. [Максім:] — Учора ўвечары перабраўся ў хату, а сёння разбурыў зямлянку...Шамякін.Цяпер жа Грысева хатка выглядае зусім адзінокай, бо вёску Паддубаўку немцы спалілі, пасеку разбурылі, а калгасныя агароды запуставалі.Кулакоўскі.//перан. Давесці да поўнага развалу. Разбурыць гаспадарку.//перан. Парушыць, прымусіць распасціся. Разбурыць сям’ю.
2.перан. Загубіць, знішчыць, расстроіць. Усе мыслі аўтара накіраваны былі на адно і білі ў адну цэль: разбурыць веру ў цара.Колас.Вайна бязлітасна разбурыла светлыя мары.Данілевіч.Створаны ўяўленнем вобраз, тым больш любага чалавека, не так лёгка разбурыць.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
халту́ра, ‑ы, ж.
Разм.зневаж.
1. Пабочны, звычайна лёгкі заработак звыш асноўнага. У людзей як у людзей — ва ўсіх па два выхадных ужо, а ў .. [Аўсяніка] вечна гэта «налева», вечна халтура...Васілевіч.
2. Нядобрасумленная, неахайная, выкапаная без ведання справы работа. [Мікола:] — Халтура хутчэй за ўсё, а не вецер... Калі б мы так будавалі, што вецер, няхай і штармавы, у дзевяць балаў, можа бурыць, — грош нам цана была б.Хадкевіч.// Тое, што зроблена такім чынам, прадукт такой работы. Хаджу, разглядаю скульптуры. Мастак быў праўдзівы, Ні спешкі нідзе, ні халтуры!Гілевіч.«Бо пішаш, — заявіў Сівы, — халтуру. Што толку з колькасці, браток, Калі слабы любы радок».Корбан.
[Ад лац. chartularium — спіс нябожчыкаў, які чытаўся свяшчэннікам на дзень памінання памёршых.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Настрапалі́ць ’падвучыць, падбухторыць’ (навагр., Жыв. сл.; слонім., Нар. лекс.; стаўбц., З нар. сл., Яўс., Юрч.), ’настроіць супраць каго-небудзь’ (навагр., Нар. словатв.), рус.настропали́ть ’навучыць’, ’настроіць супраць каго-небудзь’, ’наладзіць, падрыхтаваць’, настропи́ть ’падгаварыць, падбухторыць’. Няясна; магчыма, роднаснае да рус.стропота ’крывізна; ілжывасць’, строптивый (< ц.-слав.), якое Фасмер (3, 782) звязвае чаргаваннем галосных са струп. Звяртае на сябе ўвагу фармальнае падабенства з балг.стропо́ля ’зваліць, разбурыць’, якое можа быць цалкам выпадковым (параўн. тропо́ля ’стукаць’); аднак параўн. уз‑бу́рыць ’падбухторыць, падбіць’. З улікам рус.настропи́ть не выключана сувязь са строп ’вільчык’, стропкі ’стромы, круты’, рус.стропи́ла ’кроквы’, зыходнае значэнне пры гэтым было б ’натапырыць, наставіць’, адкуль ’настроіць супраць’, нарашчэнне ‑ал‑ (‑ол‑) мела б узмацняльны характар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
drill
I[drɪl]1.
n.
1) сьвярдзёлак -ка, сьве́рдзел -ла m.; сьвідрава́льны стано́к