сканцэнтраваныя ў банкаўскай сістэме рэсурсы, прызначаныя для выканання крэдытна-разліковых і інш. аперацый і атрымання прыбытку. Складаецца з уласнага капіталу банка (статутны, падпісны, аплачаны і рэзервовы) і чужога (найперш з укладаў). Паводле рэчавага складу ён падзяляецца на наяўныя грошы, каштоўныя паперы ў выглядзе гандл. вэксаляў і публічныя каштоўныя паперы (дзярж. аблігацыі, казначэйскія вэксалі, акцыі, іпатэкі). Наяўныя грашовыя сродкі банкі ўкладваюць у банкаўскія будынкі і іх абсталяванне, у зямельныя ўчасткі і г.д., выкарыстоўваюць на выдачу доўгатэрміновых крэдытаў, куплю каштоўных папераў, нерухомасці. Але большая частка банкаўскага капіталу — фіктыўны капітал у форме публічных каштоўных папераў, якія не маюць вартасці і толькі сведчаць аб праве іх уладальніка на атрыманне часткі нац. даходу. Іх можна прадаць на фін. рынку па больш высокай цане (курсе) і атрымаць наяўных грошай больш, чым кошт гэтых папераў. Таму маса банкаўскага капіталу павялічваецца найперш па законах фін. рынку (а не таварнага), што вядзе да адрыву руху банкаўскага капіталу ад руху прамысл. капіталу і да банкруцтва слабых банкаў.
Велічыня банкаўскага капіталу ў сучасны перыяд вымяраецца з дапамогай грашовых агрэгатаў — спецыфічных груповак ліквідных актываў. У мінулым стабільнасць банкаў вызначалася сумай наяўных грошай і чэкавых укладаў, а з пач. 1980-х г. — яшчэ і сумай укладаў на бясчэкавых рахунках і дробных тэрміновых укладаў. Вышэйшая форма канцэнтрацыі і цэнтралізацыі банкаўскага капіталу — транснац. банкаўскі капітал.
даво́дзіць да банкру́цтва, да матэрыя́льнае руі́ны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
crash1[kræʃ]n.
1. пало́мка; крушэ́нне, ава́рыя;
a car crash аўтамабі́льная ава́рыя;
a plane crash авіякатастро́фа;
a train crash крушэ́нне цягніка́
2. гру́кат, трэск;
a crash of thunder грымо́ты;
fall with a great/loud crash ру́хнуць з мо́цным трэ́скам/гру́катам
3. крах, банкру́цтва
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
phenomenon[fəˈnɒmɪnən]n. (pl.phenomena)
1. фено́мен, з’я́ва;
the phenomena of nature з’я́вы прыро́ды
2. незвыча́йная з’я́ва, фено́мен;
a natural/social/historical phenomenon прыро́дны/сацыя́льны/гістары́чны фено́мен;
Bankruptcy is a common phenomenon in an economic recession.Банкруцтва – звычайная з’ява ў час эканамічнага спаду.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
самагу́бства, ‑а, н.
Наўмыснае пазбаўленне сябе жыцця. Пакончыць жыццё самагубствам. □ Калі чалавек любіць жыццё, дык што змушае яго на самагубства?Колас.На глебе беспрацоўя і галечы — жудасныя самагубствы, трагедыі, ад якіх ледзянее ў жылах кроў.Таўлай.// Шкода, якую чыніць сам сабе чалавек. [Шыковіч:] — У нашыя з вамі гады і пры нашай камплекцыі многа есці — самагубства.Шамякін.//перан.Банкруцтва, крах чаго‑н. Ажыццяўленне падобнай праграмы (уласнай праграмы аўтараў «credo») было б раўназначна палітычнаму самагубства рускай сацыял-дэмакратыі, раўназначна велізарнай затрымцы і прыніжэнню рускага рабочага руху і рускага рэвалюцыйнага руху.Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сана́цыя, ‑і, ж.
1. Лячэбна-прафілактычныя мерапрыемствы па аздараўленню, палепшанню стану здароўя (звычайна пра поласць рота).
2. Сістэма мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў капіталістычных краінах з мэтай папярэдзіць банкруцтва буйных банкаў, трэстаў і пад.
3. Назва рэакцыйнага рэжыму ў панскай Польшчы 1926–1939 гг. Каралюку ўспомнілася, як у гады санацыі, калі ён засыпаўся на адной справе і паны ледзь не запраторылі яго туды, адкуль наўрад ці выкараскаўся б, людзі, асабліва сяляне, падняліся як адзін і нібы крыкнулі так, што ўвесь свет пачуў: не дадзім нашага Каралюка ў крыўду!Сабаленка.
[Лац. sanatio — лячэнне, аздараўленне ад запо — лячу, вылечваю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)