банкру́цтва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. банкру́цтва
Р. банкру́цтва
Д. банкру́цтву
В. банкру́цтва
Т. банкру́цтвам
М. банкру́цтве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

банкру́цтва, -а, н.

1. Неплацежаздольнасць у выніку разарэння даўжніка.

Б. фірмы.

2. перан. Крушэнне, поўная няўдача ў ажыццяўленні чаго-н.

Поўнае б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

банкру́цтва ср., прям., перен. банкро́тство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

банкру́цтва, ‑а, н.

1. Страта даўгавой плацежаздольнасці ў выніку разарэння даўжніка.

2. перан. Правал у ідэйнай, палітычнай дзейнасці якой‑н. асобы або арганізацыі. Банкруцтва палітыкі агрэсараў.

[Ад фр. banqueroute.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Банкруцтва 2/127

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БАНКРУ́ЦТВА (італьян. bancarotta літар. зламаная лаўка),

няздольнасць кампаніі, прадпрыемства ці прадпрымальніка плаціць крэдыторам па сваіх даўгавых абавязацельствах. Рашэнне аб банкруцтве прымае суд па просьбе саміх юрыд. ці фіз. асоб (добраахвотная ліквідацыя) або па патрабаванні крэдытораў (прымусовая ліквідацыя). Пасля суд. рашэння банкрут спыняе эканам. дзейнасць, а яго маёмасць прадаецца для выплаты даўгоў. Пагашаць даўгі можа і калектыў прадпрыемства-банкрута, у гэтым выпадку маёмасць прадпрыемства пераходзіць у калект. ўласнасць яго работнікаў.

т. 2, с. 282

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

банкру́цтва н. Bankrótt m -(e)s; Pléite f -, -n (тс. перан.); Geschäftszusammenbruch m -(e)s, -brüche;

абвясці́ць банкру́цтва den Bankrótt erklären [ánsagen]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

банкру́цтва

(фр. banqueroute < іт. bancarotta, ад banco = лаўка + rotto = зламаны)

1) страта даўгавой плацежаздольнасці ў сувязі з разарэннем даўжніка;

2) перан. правал у ідэйнай, палітычнай дзейнасці якой-н. асобы або арганізацыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

крах, -у, м.

1. Разарэнне, банкруцтва.

К. банка.

2. перан. Правал, поўная няўдача.

Пацярпець к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

банкро́тство банкру́цтва, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)