афіцыйны дакумент, які выдаецца дзярж. органам ці службовай асобай у межах іх кампетэнцыі і мае абавязковыя для выканання прадпісанні. Падзяляюцца на нарматыўныя (устанаўліваюць нормы права і рэгламентуюць пэўную сферу грамадскіх адносін) і індывідуальныя (спараджаюць канкрэтныя правы і абавязкі для канкрэтных суб’ектаў права) акты. Актам юрыдычным наз. таксама дакумент, які сведчыць аб факце юрыдычным.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ámtsblattn -es, -blätter афіцы́йны бюлетэ́нь
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ПРЫ́МАС (лац. primas галоўная асоба ад primus першы),
1) у рымска-каталіцкай царкве тытул арцыбіскупа (мітрапаліта), які валодае ганаровым (часам і юрыдычным) першынством над астатнімі біскупамі і мітрапалітамі пэўнай краіны. На Беларусі рымска-каталіцкая царква мае свайго арцыбіскупа мітрапаліта і юрысдыкцыі П. ў Польшчы не падлягае.
2) Афіцыйны тытул архіепіскапа Кентэрберыйскага ў Англіі як першаіерарха англіканскай царквы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
працэду́ра, -ы, мн. -ы, -ду́р, ж.
1.Афіцыйны парадак дзеянняў, выканання, абмеркавання чаго-н. (кніжн.).
П. падпісання дагавора.
2. звычайна мн. Асобны працэс лячэння (напр., ванна, кампрэс і пад.), загартоўвання, гігіены цела.
Хадзіць у паліклініку на працэдуры.
Водныя працэдуры.
|| прым.працэду́рны, -ая, -ае.
П. кабінет.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
непранікнёны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і непранікальны (у 2 знач.). Варанаў стаяў ужо на нагах — афіцыйны, сухі, непранікнёны, як у панцыры, — і камячыў шапку.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фармакапе́я, ‑і, ж.
Спец.Афіцыйны звод правіл, якім кіруюцца фармацэўты пры падрыхтоўцы, праверцы, захоўванні, назначэнні лякарстваў і пералік лекавых рэчываў, якія павінны знаходзіцца ў аптэцы.
[Ад грэч. pharmakon — лякарства і poieō — раблю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыспашэ́р
(фр. dispacheur)
афіцыйныэксперт, які праводзіць дыспашу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
НАРМАТЫ́ЎНЫ АКТ,
афіцыйны дакумент паўнамоцнага суб’екта праватворчасці, які ўстанаўлівае, змяняе або адмяняе прававыя нормы. Класіфікуецца паводле юрыд. сілы, якая залежыць ад кампетэнцыі дзярж. органа, што выдаў іх, і характару самога акта. Юрыд. сіла выражае суадносіны пэўнага акта з іншымі, яго месца і ролю ў сістэме крыніц права. Н.а. падзяляюцца на законы і падзаконныя акты. У многіх дзяржавах, у т. л. Рэспубліцы Беларусь, Н.а. з’яўляюцца асн.крыніцамі права.