бана́льны, ‑ая, ‑ае.

Шаблонны, збіты, які страціў яркасць у сувязі з частым ужываннем. [Славіку] смешна стала, бо яго асабіста ўся кінагісторыя не ўсхвалявала ні на грам, не кранула ніводнай стрункі душы. Банальная драма. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

acquainted [əˈkweɪntɪd] adj. : be acquainted with smb. ве́даць каго́-н. асабі́ста;

get/become acquainted (па)знаёміцца;

be acquainted with smth. быць знаёмым з чым-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ачыві́сты ’відавочны, яўны, навочны’ (Нас.), ачывіста ’відавочна; асабіста’ (Нас.), ст.-бел. очевистый яўны, ясны, відавочны, сапраўдны’ (Хрэст. гіст., 1), очевистоасабіста, відавочна’ з канца XV ст., очивисто з сярэдзіны XV ст., очевисте ’відавочна, адкрыта, яўна’ з канца XVII ст. (Нас. гіст.), ѡчоувисте з XV ст. (Карскі, Труды, 313). Запазычана з польск. oczywisty, oczywiście, утвораных ад складанага слова *oczywiść (як рус. зависть, ненависть, ‑wiść ад widzieć, гл. Брукнер, 377); слова было вядомае, на думку Брукнера, 614, усходнім і паўднёвым славянам з другой часткай ‑věst, параўн. балг. очивесен ’відавочны’, чаму пярэчыць бел. дыял. форма невістны ’невідомы’. Формы прыслоўяў на ‑о (‑а) у выніку асіміляцыі ў беларускай мове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЛУГА́НСКІ (Сяргей Данілавіч) (1.10.1918, Алматы — 16.1.1977),

генерал-маёр авіяцыі (1957), двойчы Герой Сав. Саюза (1943, 1944). Скончыў Арэнбургскую ваен. школу лётчыкаў (1938), Ваен.-паветр. акадэмію (1949). У Чырв. Арміі з 1936, лётчык. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з кастр. 1941 на Паўд., Варонежскім, Сцяпным, 2-м і 1-м Укр. франтах: нам. камандзіра і камандзір эскадрыллі, камандзір знішчальнага авіяц. палка. Вызначаўся высокім майстэрствам вядзення паветр. баёў. Толькі ў час бітвы за Дняпро 1943 збіў асабіста 18 самалётаў праціўніка і 1 у групавым баі. Усяго Л. зрабіў 390 баявых вылетаў, збіў асабіста 37 (у т. л. 2 тараніў) і ў групавых баях 6 самалётаў праціўніка. Пасля вайны (да 1964) на камандных пасадах у ВПС. Аўтар успамінаў «На глыбокіх віражах» (2-е выд. 1966) і «Неба застаецца чыстым» (1970).

С.Д.Луганскі.

т. 9, с. 357

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

метэ́кі

(гр. metoikoi = перасяленцы)

асабіста вольныя, але палітычна бяспраўныя чужаземцы, якія пастаянна жылі ў Стараж. Грэцыі; займаліся гал. ч. рамяством і гандлем.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

persönlich

1. a асабі́сты, індывідуа́льны;

in ~er ngelegenheit па асабі́стай спра́ве;

~es igentum асабі́стая ўла́снасць

2. adv асабі́ста;

j-n ~ knnen* быць асабі́ста знаёмым з кім-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АФІЦЭ́РСКІ СКЛАД,

адміністрацыйна-прававая катэгорыя асоб, якія маюць ваен. або ваен.-спец. падрыхтоўку (адукацыю) і асабіста прысвоеныя афіцэрскія званні; асн. частка ваен. кадраў дзяржавы. Асобы афіцэрскага складу могуць знаходзіцца непасрэдна на ваен. службе, лічыцца ў запасе або быць у адстаўцы. Ва Узбр. сілах Рэспублікі Беларусь афіцэрскі склад падзяляецца на малодшы, старшы і вышэйшы (гл. ў арт. Званні воінскія).

т. 2, с. 135

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАДСТАРО́СТА,

намеснік старосты ў ВКЛ у 16—18 ст., прызначаўся асабіста старостам. Часта спалучаў сваю пасаду з пасадай гараднічага ці стольніка. Фактычны кіраўнік замкавага суда. У час паспалітага рушэння павінен быў заставацца ў замку (як і войскі), яму падпарадкоўваліся ўсе жыхары замка. У гэты час П. належала таксама ўся суд. ўлада ў горадзе.

У.​М.​Вяроўкін-Шэлюта.

т. 11, с. 506

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПА́ЎЛАЎ (Мікалай Спірыдонавіч) (25.8.1922, в. Слакбаш Белябееўскага р-на, Башкортастан — 2.4.1978),

удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). На фронце з 1941. Разлік гарматы на чале з сяржантам П. 21.12.1943 каля в. Дуброва Светлагорскага р-на Гомельскай вобл. ўступіў у бой з 27 варожымі танкамі, знішчыў 5, 2 з іх асабіста П. Пасля вайны настаўнік у школе.

т. 12, с. 204

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГУЧО́К (Пётр Іосіфавіч) (18.3.1923, в. Лысоўшчына Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 18.4.1945),

Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Мінскі аэраклуб (1940), Батайскую ваен. авіяц. школу (1942). У Вял. Айч. вайну са жн. 1943 на 4, 2, 1-м Укр. франтах. Камандзір звяна знішчальнага авіяпалка ст. лейтэнант Гучок зрабіў 209 баявых вылетаў, правёў 56 паветр. баёў, асабіста збіў 20 самалётаў ворага. Загінуў у баі пад Берлінам.

П.І.Гучок.

т. 5, с. 552

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)