неперыядычны навук.гіст. зборнік у Расіі. Выдаецца з 1937 у Маскве на рус. мове. У 1937—68 орган Ін-та гісторыі АНСССР, у 1968—91 — Ін-та гісторыі СССРАНСССР, з 1992 — Ін-та рас. гісторыі Рас.АН. Друкуе матэрыялы і артыкулы пераважна па рас. гісторыі. Выйшла 118 тамоў (1990).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РСАКАЎ (Дзмітрый Аляксандравіч) (22.7.1843, Масква — 1920),
расійскі гісторык. Чл.-кар.Рас.АН (1917; чл.-кар. Пецярбургскай АН з 1905), праф. (1881). Скончыў Казанскі ун-т (1814). Працы па гісторыі Растова-Суздальскай зямлі, рас. дваранства 18 ст., артыкулы пра рас. гісторыкаў К.Дз.Кавеліна, М.І.Кастамарава, К.М.Бястужава-Руміна і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАСКО́Ў (Іван Антонавіч) (19.6.1941, г. Гомель — 28.6.1994),
бел. пісьменнік, перакладчык, крытык. Скончыў БДУ (1964), Літ.ін-т імя Горкага ў Маскве (1971). З 1971 жыў і працаваў у Якуціі. Пісаў на рус. і бел. мовах. Дэбютаваў у 1956 вершамі. Аўтар зб-каў паэзіі «Стыхія» (1966), «Белае неба» (1969), «Кружное лета» (1973), паэм «Жывыя галасы» (1964), «Трыццаць» (1973), «Кульгавы» (1975), «Кульга» (1985), зб-каў апавяданняў «Івановы» (1979), «Чароўны камень» (1983), аповесці «Вяртанне Адысея» (1973), апавядання для дзяцей «Андрэй-Эндэрэй — справядлівы чалавек, або Беларус на полюсе холаду» (1976). Пісаў нарысы, эсэ, артыкулы, рэцэнзіі. У яго творах роздум над гісторыяй і сучаснасцю, заклапочанасць лёсам роднай зямлі. Распрацоўваў гіпотэзу пра угра-фінскія карані ўсх. славян, прыйшоў да высновы, што літва не была балцкім племем (артыкулы «Племя пяці родаў», 1989; «Нашчадкі таямнічае літвы», 1991; «Дагістарычныя блуканні: Літва і Жамойці», «Жамойцкі тупік», «З маўклівых прадонняў», усе 1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАГО́ЕЎ (Дзімітр) (14.6.1856, в. Загорычане, Македонія — 7.5.1924),
дзеяч рэв. руху Балгарыі і Расіі. З 1881 вучыўся ў Пецярбургскім ун-це. У 1883 стварыў Благоева групу. Арганізатар Балг.с.-д. партыі (1901); у 1903 — партыі цеснякоў (у 1919 перайменавана ў кампартыю). Пераклаў на балг. мову шэраг твораў К.Маркса. Працы па філасофіі, палітэканоміі, гісторыі, эстэтыцы, артыкулы пра балг. л-ру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛОРУ́ССКИЙ УЧИ́ТЕЛЬ»,
культурна-асветны часопіс. Засн. на сродкі настаўніцкага гуртка Віцебскай губ. Выйшаў адзін выпуск у лютым 1909 у Пецярбургу на рус. мове. Змяшчаў артыкулы на пед. тэмы, інфармаваў пра дзейнасць бел.выд-ва «Загляне сонца і ў наша аконца» ў Пецярбургу, бел.культ.-асв. арг-цый і інш., выступаў за ўвядзенне бел. мовы ў школах Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ИСТОРИ́ЧЕСКИЙ ВЕ́СТНИК»,
расійскі штомесячны гістарычны навукова-папулярны часопіс кансерватыўна-манархічнага кірунку. Выдаваўся ў 1880—1917 у Санкт-Пецярбургу на рус. мове. Выдаўцы: А.С.Суворын (да 1912) і Б.Б.Глінскі (1912—1917). Публікаваў артыкулы па рас. гісторыі, гісторыі рус. л-ры, геаграфіі і этнаграфіі, перакладныя раманы, мемуары і дзённікі. Быў багата ілюстраваны. Выйшла 147 тамоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КРА́СНАЯ ЛЕ́ТОПИСЬ»,
савецкі гіст. часопіс. Выдаваўся ў 1922—34 і 1936—37 у Ленінградзе на рус. мове Ін-там гісторыі партыі пры Ленінградскім абкоме ВКП(б). Змяшчаў артыкулы па гісторыі камуніст. партыі, Кастр. рэвалюцыі 1917, успаміны і інш. матэрыялы, якія пераважна адлюстроўвалі гісторыю Ленінградскай парт. арг-цыі, заводаў і фабрык, жыццё і дзейнасць У.І.Леніна.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
КЛІМКО́ВІЧ (Міхась) (Міхаіл Мікалаевіч; 20.11.1899, в. Сялітранка Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 5.11.1954),
бел. пісьменнік, крытык. Экстэрнам здаў экзамен на годнасць нар. настаўніка. Працаваў у школе, быў на парт. і прафс. рабоце. З 1932 старшыня аргкамітэта, у 1934—39 старшыня праўлення СП Беларусі. З 1943 гал. рэдактар Дзярж.выд-ваБССР, у 1947—54 літ. кансультант СП Беларусі. Друкаваўся з 1926. Выступаў у розных літ. жанрах (вершы, апавяданні, публіцыст. і літ.-крытычныя артыкулы і інш.). Распрацоўваў жанр драм. паэмы («Кацярына Жарнасек», 1937, паст. 1938; «Адплата», 1945; трылогія «Георгій Скарына», апубл. 1946, 1947, 1955). Аўтар тэксту Дзярж. гімна БССР (1944), драм. абразка пра юнага Т.Шаўчэнку «На віленскім шляху» (1939), лібрэта опер «Апошні вечар на хутары» (апубл. 1940), «Кастусь Каліноўскі» (паст. 1947), «Песня аб шчасці» (1952), балета «Князь-возера» (паст. 1949), даследавання «Аб жыватворчым уплыве рускай літаратуры на беларускую літаратуру» (1955) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НАШ ШЛЯХ»,
грамадска-палітычны і літ. часопіс, орган Беларускага студэнцкага саюза. Выдаваўся ў 1922—23 у Вільні на бел. мове. З-за фінансавых цяжкасцей выходзіў нерэгулярна. Адказныя рэдактары Б.Туронак, Л.Мазалеўскі. Гал. мэта выдання — больш глыбокае пазнанне Беларусі, адраджэнне нац. свядомасці, змаганне за дзярж. незалежнасць. Апубл.артыкулы А.Луцкевіча «Вялікае свята», «Студэнцкая моладзь у беларускім руху», канспект яго лекцыі «Развіццё палітычнай думкі ў Беларусі». Ідэйныя пошукі моладзі адлюстраваны ў арт. «Шляхі беларускай студэнцкай моладзі» М.Крывічонка (Туронка), «Наш шлях», «Аб нашым месіянізме» С.Радзіміча і інш. Актуальнасцю, творчым пошукам вылучаліся артыкулы і нарысы Ф.Маркотнага (Ф.Пяткевіча), М.М. (М.Марцінчыка). Інфармаваў пра культ.-асв. працу студэнтаў-беларусаў Віленскага ун-та, друкаваў хроніку з жыцця бел. студэнтаў у Маскве, Мінску, Празе, паведамляў пра лёс бел. асветы ў Латвіі. Змяшчаў вершы Н.Арсенневай, З.Верас, І.Дварчаніна, Г.Леўчыка, апавяданні Л.Леўскага, А.Пакуцкага і інш.