Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́НРЫКАВЫ АРТЫ́КУЛЫ (лац. Articuli Henriciani),
акт аб абмежаванні вярхоўнай улады манарха ў Рэчы Паспалітай сеймам, прыняты ў 1574 пры абранні каралём і вял. князем Генрыка Валезы (гл. ў арт.Генрых, франц. каралі). Складаўся з 18 пунктаў, паводле якіх кароль абавязваўся правіць разам з радай (18 чал. з сенатараў) без спадчыннага замацавання трона, склікаць сеймы праз 2 гады, без аднагалоснай згоды сейма не заключаць мір і не аб’яўляць вайну, не склікаць шляхецкае апалчэнне — паспалітае рушэнне, не ўводзіць новых падаткаў. Шляхце давалася права адмаўляцца ад паслушэнства каралю пры парушэнні ім Генрыкавых артыкулаў. Без змен Генрыкавы артыкулы пацвярджаліся наступнымі каралямі пры іх абранні на трон Рэчы Паспалітай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРТЫ́КУЛЫ КАНФЕДЭРА́ЦЫІ (The articles of Confederation),
першая канстытуцыя ЗША. Прынята ў ліст. 1777, дзейнічала ў 1781—89. Замацавала заваяванні, дасягнутыя ў час Вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83, і вызначыла рэсп. форму дзярж. ўпарадкавання б.англ. калоній у Паўн. Амерыцы, абвясціўшы ўтварэнне канфедэрацыі і вечны саюз штатаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРТЫ́КУЛЫ ВАЙСКО́ВЫЯ (гетманскія),
вайсковыя законы, пастановы і распараджэнні, якія дзейнічалі ў ВКЛ у 16—18 ст. Зацвярджаліся соймам або асабіста гетманамі. Былі першымі дысцыплінарнымі і баявымі статутамі арміі, а таксама зборнікамі вайскова-крымінальнага права. У артыкулах і інш.юрыд. актах пра вайск. службу вызначаўся парадак камплектавання, размяшчэння, забеспячэння і падпарадкавання арміі. Першая спроба кадыфікаваць нормы вайск. права Беларусі зроблена пры складанні Статута Вялікага княства Літоўскага 1529. У 1754 у Нясвіжы зроблена першае сістэматызаванае выданне актаў па вайск. праве Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРА́ЖСКІЯ АРТЫ́КУЛЫ 1420,
першапачаткова сумесная праграма памяркоўнага (чашнікі) і радыкальнага (табарыты) крыла гусітаў (прыхільнікаў ідэй Я.Гуса), прынятая ў ліп. 1420 у Празе ў пачатку гусіцкіх войнаў. Былі сфармуляваны ў выглядзе 4 артыкулаў: секулярызацыя царк. зямель, свабода гусіцкіх пропаведзяў, ліквідацыя выключнага становішча каталіцкага духавенства, пакаранне асоб, вінаватых у «смяротных грахах», пад якімі табарыты разумелі і сац. прыгнёт. Чашнікі, якія на першы план ставілі барацьбу супраць каталіцкага духавенства і нац. прыгнёту, імкнуліся звесці П.а. да патрабавання «таннай царквы». Не згодныя з гэтым табарыты 5.8.1420 прапанавалі ўласную праграму («Дванаццаць пражскіх артыкулаў»), П.а. засталіся праграмай чашнікаў і былі ў асн. рэалізаваны імі ў пагадненнях 1433 і 1436 з феад.-каталіцкім лагерам (т.зв. «Пражскія кампактаты»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АРХІТЭ́КТУРА БЕЛАРУ́СІ»,
аднатомны энцыклапедычны даведнік. Падрыхтаваны і выдадзены выд-вам «Беларуская Энцыклапедыя» ў 1993. Уключае больш за 1200 артыкулаў пра помнікі стараж. і сучаснага дойлідства, мемарыяльныя збудаванні, адметныя дасягненні горадабудаўнічага мастацтва, архітэктуру жылых і грамадскіх будынкаў, прамысл. і сельскую, палацавую і сядзібна-паркавую, замкавае і абарончае буд-ва, культавае дойлідства, населеныя пункты Беларусі; біягр.артыкулы; слоўнік арх. тэрмінаў. Артыкулы ілюстраваны здымкамі, чарцяжамі, малюнкамі, картамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БІБЛІОТЭ́КА ВАРША́ВСКА»
(«Biblioteka Warszawska»),
польскі навук.-літ. штомесячнік. Выдаваўся ў 1841—1914 у Варшаве на польск. мове. Да заснавання час.«Атэнэум» (1876) быў адзіным у Варшаве навук. выданнем энцыклапедычнага характару. Друкаваў працы па гісторыі, філасофіі, этнаграфіі, л-ры, мастацтве, геаграфіі, прам-сці, біяграфіі польск. і зарубежных дзеячаў, хроніку, крытычныя артыкулы, агляды перыяд. друку, бібліягр. звесткі. Змяшчаў таксама артыкулы па гісторыі, фальклоры, этнаграфіі, геаграфіі і гаспадарцы Беларусі. Выйшла 295 тамоў (кожны том складаўся з 3 сшыткаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛЕ́ТАПІС ГАЗЕ́ТНЫХ АРТЫ́КУЛАЎ»,
дзяржаўны штомесячны бібліяграфічны паказальнік Беларусі. Выдаецца з 1937 у Мінску Нац. кніжнай палатай. Да 1995 уваходзіў у «Летапіс друку Беларусі». Рэгіструе артыкулы, дакумент. матэрыялы, творы маст. л-ры з міжрэгіянальных газет, рэспубліканскіх, абласных, гарадскіх, а таксама газет т-ваў, асацыяцый, аб’яднанняў, партый, рухаў, незалежных, рэлігійных, газет прыватных заснавальнікаў, дадаткаў да газет і спец. выпускаў, прысвечаных міжнар. падзеям і інш.Бібліягр. апісанне артыкулаў даецца на мове выданняў, у якіх выкарыстана кірылічная ці лац. графіка. Бібліягр. запісы групуюцца па галіновых раздзелах, у якія ўключаюцца часовыя тэматычныя рубрыкі, прысвечаныя падзеям паліт., эканам., культ. жыцця Беларусі і замежжа, юбілеям асоб, арг-цый і г.д. Мае паказальнікі: імянны, геагр., газет, артыкулы якіх зарэгістраваны ў летапісе, моў (акрамя бел. і рускай), на якіх надрукаваны артыкулы, штогадовы (у № 12) паказальнік часовых тэматычных рубрык.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКАЯ ЦАРКВА́»,
рэлігійна-гістарычны часопіс. Выдаваўся ў 1956—65 у Чыкага (ЗША) ратапрынтным спосабам на бел. мове з выкарыстаннем лацінкі і кірыліцы адначасова. Заснавальнік — бел.культ.-рэліг. цэнтр, які ў сярэдзіне 1950-х г. аб’яднаў бел. эміграцыю вакол царквы Хрыста Спаса (Збаўцы). Мэта дзейнасці — паліт. незалежнасць бел. дзяржавы, стварэнне незалежнай грэка-каталіцкай царквы (уніяцкай), барацьба супраць камуніст. ідэалогіі. У часопісе пераважалі артыкулыгіст. і рэліг. зместу. Аўтарам большасці з іх быў вядомы на эміграцыі гісторык В.Пануцэвіч. Змяшчаў таксама артыкулы гісторыкаў і мовазнаўцаў Беларусі, маст. творы рэліг. зместу і інш.