тра́піць, -плю, -піш, -піць; зак.

1. Пацэліць у што-н., метка кінуўшы, стрэліўшы.

Т. у цэль.

2. Увайсці, пранікнуць куды-н., знайсці тое, што шукаў.

Кароткім шляхам т. туды, дзе чакалі.

3. Апынуцца ў якіх-н. умовах, абставінах (звычайна неспрыяльных).

Т. у непрыемнае становішча.

4. Аказацца дзе-н. у патрэбны момант, апынуцца дзе-н.

Т. на вяселле.

5. Знянацку наступіць на што-н., уступіць у што-н.

Т. нагой у лужыну.

6. Папасці, надарыцца.

Яму трапіла ў рукі цікавая кніга.

Трапіць на кручок каму, чый, да каго (разм.) — даць сябе падмануць, ашукаць, папасціся ў чым-н.

Трапіць на язык каму (разм.) — стаць прадметам гутаркі, абгавораў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заляце́ць, -ячу́, -яці́ш, -яці́ць; -яці́м, -еціце́, -яця́ць; -яці́; зак.

1. Летучы, апынуцца дзе-н., трапіць куды-н.

Самалёт заляцеў за хмару.

Птушка заляцела ў акно.

2. У час палёту спыніцца дзе-н.

З. на спадарожны аэрадром.

|| незак. залята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. залёт, -у, М -лёце, м. (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

put one’s foot in it

informal

а) се́сьці ў лу́жыну, апыну́цца ў няёмкім стано́вішчы

б) быць скра́йне нетакто́ўным

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Прыпыні́ць, прыпуні́ць ’спыніць рух на некаторы час; перастаць рабіць што-небудзь’; ’даць прыпынак, прытулак, схованку’ (ТСБМ, Яруш., ТС), пріпыніті ’спыніць, абразуміць’ (Бес.). Прэфіксальны дзеяслоў з коранем пін‑ (гл. пну, пяць). Аб змяненні і > ы ў корані гл. апыну́цца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ачну́цца (БРС, Яруш., Бяльк.), ’адгукнуцца, адазвацца; паказацца, праявіцца’ (Ян.), ачынуццаапынуцца, з’явіцца дзе-небудзь нечакана’ (Нас.), укр. очнутися ’апрытомнець, прачнуцца’, рус. очнутьсяочкнуться, гл. КСРНГ), польск. acknąć się ’прачнуцца’, славац. ocitnúť sa, чэш. oc(i)tnouti seапынуцца, аб’явіцца’. Звязана чаргаваннем галосных з ачуціцца; найбольш прымальная этымалогія Махэка, Studie, 41, згодна з якой з прасл. ot‑jъtnǫti se, што адпавядае літ. atjùsti, atjuntù ад jùsti, juntù ’адчуць’, параўн. Фасмер, 3, 179. Брукнер (374) польскую форму тлумачыць пазнейшай устаўкай к, што, відаць, адносіцца і да рус. дыял. очкнуться, очхнуться, бел. ачхнуцца, ачхнуць ’заехаць куды-небудзь, зайсці’ (Яўс.) і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ачу́ціць ’прывесці ў прытомнасць, ажывіць’ (КСП, Сцяц., Сцяшк.), ачу́ніцца ’апрытомнець’ (Янк. I), укр. очу́тити ’прывесці ў прытомнасць’, рус. тул. ачю́тытца ’апрытомнець’, польск. ocucić ’прывесці ў прытомнасць’, ц.-слав. ощутити ’адчуць’, ст.-слав. оштоутити ’пазнаць, адчуць’. Звязана чаргаваннем галосных з ачнуцца; прасл. ot‑jutiti (), шляхам дэкампазіцыі ўспрынятае як o‑tjułiti (); адпавядае літ. atjaũsti ’спачуваць’ ад jaũsti, jaučiù ’адчуваць’, гл. Махэк, Studie, 41. Няроднаснае да чуць, чую, бо ў апошнім ч‑ мае праславянскі характар, а не з tj‑, гл. Фасмер, 3, 179; Слаўскі, 1, 108. Формы з націскам на канцы развілі значэнне ’апынуцца’, параўн. ачуці́цца ’аказацца, апынуцца’, укр. очути́тися, рус. очути́ться.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазалята́ць, ‑ае; зак.

1. Заляцець, апынуцца дзе‑н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Птушкі пазаляталі далёка.

2. Уляцець куды‑н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Галубы пазаляталі ў двор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

erwisen*

1. vt дака́зваць, даво́дзіць

2) ака́зваць, рабі́ць (гонар, паслугу)

2. ~, sich ака́звацца, апыну́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

затапі́цца, ‑таплюся, ‑топішся, ‑топіцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Апынуцца пад вадой, пакрыцца вадой. Я адна па вадзе ішла. Лугавіна ўся затапілася. Бічэль-Загнетава.

2. Разм. Утапіцца, заліцца (пра чалавека).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аказа́цца¹, акажу́ся, ака́жашся, ака́жацца; акажы́ся; зак.

1. Стаць, з’явіцца ў сапраўднасці кім-, чым-, якім-н.

Мікола аказаўся добрым настаўнікам.

Аказалася, што хлопцы ведалі адзін аднаго.

2. Апынуцца дзе-н., у якім-н. месцы, трапіць куды-н.

Дырэктар аказаўся на сходзе.

3. Знайсціся, быць у наяўнасці.

Добра, што з сабою аказаліся грошы.

|| незак. ака́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)