лепш, прысл.
1.
Выш. ст. да прыслоўя добра. Вучыцца л. за іншых.
2. у знач. вык., каму. Аб паляпшэнні стану хворага.
Хвораму стала л.
3. у знач. часц. Служыць для ўзмацнення просьбы, парады і пад.
Пойдзем л. дамоў.
Л. цярпець самому, чым бяду зрабіць другому (прыказка).
◊
Лепш (і) не трэба (разм.) — ужыв. для абазначэння высокай, найвышэйшай ступені чаго-н.
Лепш позна, як (чым) ніколі — ужыв. як апраўданне пры запозненым выкананні чаго-н.
Лепш сказаць (у знач. пабочн. сл.) — дакладней, праўдзівей кажучы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
крыць, кры́ю, кры́еш, кры́е; крый; кры́ты; незак.
1. што. Рабіць страху, дах.
К. хату.
К. веранду.
2. каго-што. Рэзка, груба крытыкаваць, лаяць (разм.).
К. недахопы.
◊
Крый бог (божа) (разм.) — ужыв. як засцярога ад чаго-н., як забарона рабіць што-н. недапушчальнае.
Няма чым крыць (разм.) — няма чаго сказаць у адказ, у апраўданне.
Няхай бог крые (разм.) — ужыв. як пажаданне, пазбаўленне ад чаго-н. дрэннага.
|| зак. накры́ць, -кры́ю, -кры́еш, -кры́е; -кры́ты (да 1 знач.) і пакры́ць, -кры́ю, -кры́еш, -кры́е; -кры́ты (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ПЕНТАЛО́ГІЯ (ад грэч. pente пяць + ...логія),
літаратурны твор, які складаецца з 5 адносна самастойных твораў (частак), звязаных паміж сабой логікай развіцця ідэі, пераемнасцю сюжэтных ліній, агульнасцю кампазіцыйнай будовы; разнавіднасць архітэктонікі (гл. таксама Дылогія, Трылогія, Тэтралогія). Расчляненне маст. цэлага на 5 частак дыктуецца значнасцю і маштабнасцю пастаўленых праблем, аб’ёмам маст. матэрыялу, неабходнасцю прасачыць лёс герояў на працягу значнага адрэзка часу, імкненне аблегчыць чытачу ўспрыманне твора, зрабіць яго кампазіцыйна больш стройным. Трапляецца рэдка (асобныя часткі літ. твора выяўляюць моцную тэндэнцыю да самастойнасці). Паводле жанру да П. належыць паэма А.Белабоцкага «Пентатэугум, або Пяць кніг кароткіх...», эпапея Дж.Ф.Купера («Піянеры»; «Апошні з магікан»; «Прэрыя», «Следапыт», «Зверабой»). У сучаснай бел. л-ры П. з’яўляецца «Трывожнае шчасце» І.Шамякіна («Непаўторная вясна», «Начныя зарніцы», «Агонь і снег», «Пошукі сустрэч», «Мост»), раманы І.Чыгрынава «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужынцы», «Вяртанне да віны», «Не ўсе мы згінем».
А.М.Пяткевіч.
т. 12, с. 268
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
nay2 [neɪ] adv. dated на́ват, больш за тое́, ма́ла таго́;
His behaviour is difficult, nay, impossible to justify. Яго паводзінам не тое што цяжка, але нават немагчыма знайсці апраўданне.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
excuse1 [ɪkˈskju:s] n.
1. апраўда́нне; прычы́на;
make excuses апра́ўдвацца
2. (for) выбачэ́нне, прабачэ́нне;
There is no excuse for behaviour like that. Нельга апраўдаць такія паводзіны.
3. падста́ва; зачэ́пка; адгаво́рка;
a lame/feeble excuse неперакана́ўчая адгаво́рка
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
plead [pli:d] v.
1. (with) прасі́ць, малі́ць;
They were pleading with him to stop. Яны малілі яго спыніцца.
2. прыво́дзіць у апраўда́нне, спасыла́цца;
plead guilty/not guilty прызнава́ць/не прызнава́ць сябе́ вінава́тым
3. прадстаўля́ць або́ абараня́ць (чые-н.) інтарэ́сы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
«ДРАНГ НАХ О́СТЭН»
(ням. Drang nach Osten — націск на Усход),
экспансіянісцкая палітыка Германіі ў дачыненні да краін Цэнтр., Усх. і Паўд.-Усх. Еўропы ў 9—20 ст., а таксама лозунг і гіст.-паліт. канцэпцыя, накіраваная на ідэалаг. абгрунтаванне і апраўданне гэтай палітыкі. Першапачаткова (9 ст.) Усх.-Франкскае (Герм.) каралеўства вяло наступ на тэр. Вялікамараўскай дзяржавы, Пасаўскай і Далмацінскай Харватыі. У 10—11 ст. «Свяшчэнная Рым. імперыя» прэтэндавала на землі палаба-прыбалт. славян, Чэхіі і Польшчы. У 2-й пал. 12 ст. — пач. 15 ст. брандэнбургскія і саксонскія князі пакарылі палаба-прыбалт. славян, Тэўтонскі ордэн — прусаў, ням. купцы, каталіцкая царква, Ордэн мечаносцаў і Лівонскі ордэн прасачыліся ва Усх. Прыбалтыку (далейшы рух на У спынены ў вышку Лядовага пабоішча 1242 і Грунвальдскай бітвы 1410), а Габсбургі захапілі славенскія землі. У 16—18 ст. утварылася шматнац. манархія Габсбургаў, якія падпарадкавалі Чэхію, Славакію, Венгрыю і Харватыю, у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) значна павялічылася тэр. Прусіі. У 1850-я г. пачалася распрацоўка канцэпцыі «Д.н.О.» (гл. Пангерманізм, Пангерманскі саюз). Герм. імперыя (1871—1918) выкарыстоўвала пераважна эканам. пранікненне. Спробы рэалізацыі «Д.н.О.» мелі месца ў 1-ю і асабліва 2-ю сусв. войны (гл. план «Ост»).
Літ.:
Германская восточная политика в новое и новейшее время: Проблемы истории и историографии. М., 1974;
«Дранг нах Остен» и народы Центральной, Восточной и Юго-Восточной Европы, 1871—1918 гг. М., 1977.
т. 6, с. 199
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ацані́ць, ацаню, ацэніш, ацаніць; зак., каго-што.
1. Назначыць цану чаму‑н.; вызначыць вартасць чаго‑н. [Несцяровіч краўцу:] — Ацэнім тваю хату і за яе табе будаўніцтва сплаціць. Чорны.
2. перан. Даць ацэнку каму‑, чаму‑н., выказаць сваю думку пра што‑н., вызначыць ролю, характар каго‑, чаго‑н. — Смутак, напрыклад, можа мець апраўданне, што для таго ён, каб пасля яго больш ацаніць радасць. Чорны. Арон хутка ацаніў становішча. Мурашка. // Прызнаць станоўчыя якасці, каштоўнасць і пад. каго‑, чаго‑н. Не! Ніхто, толькі яна [пані] сама сябе можа ацаніць. Бядуля. Свет не бачыў падобнай мастацкай рукі: хай ацэняць цудоўны кілім мастакі... Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НЯСВІ́ЖСКАЯ ДРУКА́РНЯ.
Існавала ў 16 і 18 ст. у г. Нясвіж Мінскай вобл. 1) Н.д. 16 ст. засн. М.Кавячынскім і Л.Крышкоўскім; ідэйным кіраўніком у першыя гады яе існавання быў С.Будны. Першая на тэр. Беларусі друкарня, якая карысталася кірыліцай. Друкар кірылічных выданняў невядомы. У 1562 выдадзены «Катэхізіс» Буднага — першая на Беларусі кніга на бел. мове, а таксама яго твор «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад богам» (не збярогся). Друкавала творы на польск. і лац. мовах (друкар Д.Ланчыцкі); усяго ў 1563—71 надрукавала 11 выданняў, у асн. творы палемічнай пратэстанцкай публіцыстыкі. Спыніла дзейнасць паводле загаду М.К.Радзівіла Сіроткі. Апошняе выданне — «Біблія» (пераклад на польск. мову Буднага) дадрукавана ў 1572 у Заслаўі ці ў маёнтку Кавячынскіх ва Уздзе. Большасць кніг Н.д. аформлены проста, без ілюстрацыйных гравюр. У маст. афармленні кніг прытрымлівалася друкарскіх традыцый Ф.Скарыны: выкарыстанне наборнага арнаменту, разнастайных шрыфтоў, ініцыялаў з дэкаратыўна-раслінным фонам. Маёмасць друкарні ў 1572 купіў Я.С.Кішка, які ў 1574 заснаваў Лоскую друкарню. 2) Н.д. 18 ст. (1750—90-я г.) засн. Радзівіламі. У 1751 падаравана мясц. калегіуму езуітаў. Гравёрам быў Г.Ляйбовіч. У ёй надрукавана каля 70 белетрыстычных, рэлігійных, палемічных і вучэбных твораў, панегірыкаў на польск. і лац. мовах, у т. л. «Пра жыццё і справы Аляксандра Вялікага» К.Руфа (1763), «Жыццё і ерасі Вальтэра» Ф.Нано (1781), «Артыкулы вайсковыя» (1754), альбом медзярытаў «Партрэты сям’і Радзівілаў...» (1757, усяго 165 гравюр на медзі).
Літ.:
Мальдзіс А.І. Кнігадрукаванне Беларусі ў XVIII ст. // Книга, библиотечное дело и библиография в Белоруссии. Мн., 1974;
Шматаў В.Ф. Беларуская кніжная гравюра XVI—XVIII стст. Мн., 1984.
Г.Я.Галенчанка.
т. 11, с. 414
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
sad [sæd] adj.
1. су́мны, сму́тны, засму́чаны; журбо́тны, марко́тны;
sad misfortune стра́шнае го́ра;
be sad at heart/with a sad heart сумава́ць, засмуча́цца;
I feel sad. Мне сумна.
2. жу́дасны, жахлі́вы, страшэ́нны;
sad to say… на жаль…;
sadder and wiser наву́чаны го́ркім во́пытам;
That’s a sad excuse. Гэта кепскае апраўданне.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)