прыцэ́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

1. Падрыхтавацца да стральбы, навёўшы зброю на цэль. Чыжык прыцэліўся, але рукі дрыжалі і ўвесь час неспакойна скакала мушка. Лупсякоў. Рагозін ускочыў у акоп, схапіў вінтоўку, прыцэліўся і стрэліў. Гурскі. // Накіраваць што‑н. на каго‑, што‑н. Аніся ўжо выліла ўсю ваду з лейкі, а Шаевіч ніяк не мог прыцэліцца і сфатаграфаваць яе. Сабаленка.

2. перан. Разм. Намерыцца зрабіць што‑н.; абраць аб’ект дзеяння, уздзеяння. [Цярэшка:] — Скажам, табе захочацца ўхапіць лепшую валоку панскай зямлі, і я на яе прыцэліўся, от і счэпімся загрудкі — каламі не разбароніш. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лажаме́нт

(фр. logement)

1) апорнае прыстасаванне для замацавання на транспартных сродках якіх-н. машын, грузаў;

2) апорнае прыстасаванне для размяшчэння касмічнага лятальнага апарата на стартавай пляцоўцы;

3) прафіляванае сядзенне крэсла для лётчыка або касманаўта;

4) уст. невялікі акоп для пяхоты або гармат.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Са́па 1 ’акоп, траншэя, падкоп’ (ТСБМ). Праз рус. са́па ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 82), якое з франц. sap(p)e ’траншэя’ (Праабражэнскі, 2, 251; Фасмер, 3, 558). Адсюль фразеалагізм ціхай сапай ’непрыметна, цішком’, гл. Лепешаў, этым. фраз., 401–402.

Са́па 2 ’від рыбы (тонкая, касцістая)’ (ТС). Рус. дыял. са́па ’рыба Cyprinus ballerus L.’ Існуючыя версіі няпэўныя. Параўноўвалі з літ. šãpalas ’рыба Leuciscus cephalus’, лат. sapals ’від карпа’, гл. Мацэнаўэр, LF, 19, 246 і наст., што адвяргае Фасмер (3, 558), таксама як і думку Мацэнаўэра (Cizí sl., 303) аб сувязі з ням. Zope ’від карпа’, zupe ’тс’. Лаўчутэ (Балтизмы, 148) выводзіць з лат. sapols ’галаўль’; супраць Анікін, Опыт, 272–273 (прапануе сувязь з прасл. *sopěti, *sapeti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

схо́вішча

1. Месца, будынак, дзе што-небудзь захоўваюць або хаваюць (БРС). Тое ж сховы (БРС), схоў, схрон (Слаўг.).

2. Акоп, бліндаж; патаемнае месца (БРС). Тое ж сховы (БРС), схоў, хаўня́ (Слаўг.), схрон (Стаўбц.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

vórder a (ужываецца толькі ў поўных формах)

1) пярэ́дні, які́ знахо́дзіцца спе́раду; перадавы́ (напр., пра акоп);

die ~en Zähne пярэ́днія зу́бы;

er steht in ~er Líni¦e ён стаі́ць у пе́ршых рада́х

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

скале́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад скалечыць.

2. у знач. прым. Які мае цяжкае калецтва; знявечаны. [Таццяна].. адхіснулася назад, убачыўшы жудасны малюнак: разварочаны акоп, скалечаныя целы забітых. Шамякін. Калі б не скалечаныя, распухлыя пальцы і набрынялая застарэлым болем нага, дык.. [Сотнікаў] збольшага адчуў бы сябе здаровым. Быкаў. // Сапсаваны, непрыгодны. А мы ўсе ля палутаркі скалечанай І тупаем, і возімся з Гурко. Чэрня. Кожны дом, што знаёмы да болю, І ўсіх вуліц скалечаны брук Пракліналі, як воспу, няволю, Сумавалі без сынавых рук. Астрэйка.

3. перан.; у знач. прым. Маральна знявечаны, сапсаваны. [Бландзін:] — Дайце мне кулямёт! Я ўсю вайну марыў адплаціць фашысцкаму зверу за скалечанае жыццё... Ваданосаў. [Генрых Тоўхарт:] — На вайну я трапіў на разбор шапак. Аднак прыйшоў дадому са скалечанай душой. Нас разбілі. Чорны.

4. у знач. наз. скале́чаны, ‑ага, м. Калека. Скалечаных Усе шпіталі поўны... За што, за што Пакутуюць яны? Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ячэ́йка, ‑і, ДМ ячэйцы; Р мн. ячэек; ж.

1. Паглыбленне, адтуліна (у цэлай сістэме падобных), кожнае асобнае звяно ў чым‑н. Ячэйкі сотаў. Зубныя ячэйкі. □ — У кожнай культурнай канюшні.. павінны быць.. ячэйкі на кожнага каня. Мележ.

2. Невялікая арганізацыйная група; адзінка, якая ўваходзіць у склад якога‑н. буйнога аб’яднання. [Лютынскі:] Я хачу да якой-небудзь вытворчай ячэйкі прымацавацца. Крапіва. Аднойчы да члена падпольнай ячэйкі Ільі Паша звярнуліся з прапановай паставіць у яго хаце друкарскі станок. Карпюк. Успомнім хоць бы гады Вялікай Айчыннай вайны, калі савецкая сям’я, як маленькая ячэйка вялікай Савецкай Радзімы, была падвергнута суроваму выпрабаванню. «Беларусь». // Уст. Пярвічная арганізацыя якога‑н. таварыства, саюза. У школе ўсё жыццё пачало кружыцца наўкола ячэйкі. Галавач. Увечары ў хаце адной дзяўчыны, што жыла са старой маці, сабралася ўпотай восем чалавек: пяць хлопцаў і трое дзяўчат — вясковая ячэйка. Хадкевіч.

3. Адзіночны стралковы акоп. Былі таксама ячэйкі для стралкоў. Кулакоўскі. Пад дрэвамі, пад кустамі былі ячэйкі-акопчыкі. Ермаловіч.

•••

Камсамольская ячэйка — назва пярвічнай арганізацыі ВЛКСМ да 1934 г.

Партыйная ячэйка — назва пярвічнай арганізацыі ВКП (б) да 1934 г.

Ячэйка памяці — састаўная частка збіральніка запамінальнага блока; элемент памяці вылічальнай машыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гняздо́, ‑а́; мн. гнёзды (з ліч. 2, 3, 4 гнязды́), гнёзд і ‑аў; н.

1. Жыллё, зробленае птушкамі з галінак, гліны, пер’я і інш. на перыяд нясення яец і выседжвання птушанят. Ластаўчына гняздо. Буслава гняздо. Не разбурай птушыных гнёздаў. □ Усякая птушка сваё гняздо бараніць. Прыказка. Ляцяць, як і летась, у вырай З наседжаных гнёзд жураўлі. Астрэйка. // Пра жыллё звяроў, насякомых. Вавёрчына гняздо. Чмялінае гняздо. // перан. Месца жыхарства сям’і, бацькоўскі дом. Дзеці выраслі і вылецелі з бацькоўскага гнязда. Корбан. — Вунь наша і гняздо відно, — перарывае маўчанне чалавек, — бач, дзе мы аселіся. Скрыган. // перан. Прытулак, тайнае прыстанішча (звычайна шкодных для грамадства людзей). Контррэвалюцыйнае гняздо. □ У даўнія часы, калі Туніс быў непрыступным пірацкім гняздом, сюды прывозілі палонных з захопленых у моры караблёў. В. Вольскі.

2. Група якіх‑н. аднародных прадметаў, размешчаных разам. Будынкі ў мікрараёне размешчаны гнёздамі. // Група слоў аднаго кораня. Гняздо слоў з коранем «стол».

3. Адтуліна, паглыбленне, у якія што‑н. змяшчаецца, устаўляецца. Попельніца ўманціравана ў стол, для графіна з вадой адпаведна зроблена надзейнае гняздо. М. Стральцоў. [Санька] паставіў дошку рубам у спецыяльнае гняздо і асцярожна пачаў націскаць на зензубель. Ваданосаў. // Акоп, паглыбленне ў акопе для байца з кулямётам або іншай зброяй. Кулямётнае гняздо. □ Агонь артылерыйскіх гнёздаў заціх. Грамовіч.

4. Месца высеву двух або некалькіх зярнят, а таксама ўсходы гэтых зярнят. Гаруноў разгортваў сцёблы, гняздо за гняздом, пералічваў, вырываў горшыя, пакідаючы па адной-дзве расліны ў гняздзе. Дуброўскі.

•••

Асінае гняздо — пра зборышча людзей, шкодных для грамадства, пра іх жыллё, месца знаходжання.

Звіць (сабе) гняздо гл. звіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

dół, dołu

м.

1. яма; паглыбленне;

dół na śmiecie — памыйная яма;

dół pod fundament — катлаван;

wspólny dół — брацкая магіла;

dół strzelecki вайск. адзіночны стралковы акоп;

2. ніз, спод;

góra i dół czego — верх і ніз чаго;

dół spódnicy — ніз спадніцы;

płynąć w dół rzeki — плыць уніз па рацэ;

dołem — нізам,

na (w) dole — унізе;

z (od) dołu — знізу;

w (na) dół ku dołowi — уніз

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

чапля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Кранаць, датыкацца, зачэпліваючы што‑н. Шапаткія каласы чапляліся за Аніны рукі, за адзенне, нібы прасіліся ўзяць з сабою. Мележ. Дуга чапляецца за голле дрэў, і на конскую спіну цярушыцца белы іскрысты пыл. Брыль. // Рухаючыся, зачэплівацца, спатыкацца, натыкацца на што‑н. Крочыць хлопец па лясной дарозе. Час ад часу чапляецца за карчы. П. Ткачоў. // перан. Спыняцца, затрымлівацца на чым‑н. Але .. [Адам] не чапляўся думкай за тое, як скора тут [на полі] забудаваліся людзі. Чорны.

2. Хапацца, трымацца за што‑н. Падбег [гаспадар] да парабка: — Маўчы! — І глушыць кулакамі, Той, падаючы, за карчы Чапляецца рукамі. Куляшоў. Падымацца на Замкавую гару, як назвалі яе нашы падарожнікі, было справай нялёгкай. Прыходзілася чапляцца за рэдкія сухія кусты і каменныя выступы. Бяганская. // Падчэплівацца, павісаць на чым‑н. — Не ўздумайце толькі чапляцца за падножкі, страляць будзем, — злосна кінуў нам афіцэр і пайшоў далей правяраць вагоны. Рамановіч. // Прымацоўвацца да чаго‑н., заставацца на чым‑н., зачапіўшыся за што‑н. [Павуцінне] чапляецца на вецце дрэў і ўпрыгожвае іх. Гроднеў. Вадзяны мох чапляецца за першую калоду, паварочваецца на камель вялізным, цяжкім кажухом. Сяркоў. // перан. Шукаць у кім‑, чым‑н. падтрымкі, апоры. [Грэт] і сама ведала, што стаяць тут увесь час немагчыма, але чаплялася за надзею, як тонучы за саломінку. Маўр.

3. перан. Старацца любым чынам утрымаць, зберагчы што‑н. Немцы ўпарта чапляліся за кожны дот, за кожны акоп. Мележ. // Намагацца выкарыстаць усе магчымыя сродкі для дасягнення чаго‑н. Саша расцягваў час і чапляўся за кожную дробязь, толькі б пагаварыць. Новікаў.

4. перан. Разм. Прыдзірацца да каго‑н. Ганна Сяргееўна старалася схаваць сваё хваляванне, хоць ведала, што тут, у цэнтры, акупанты менш чапляліся да людзей. Няхай. [Гарасім:] — Шый далей. Шво добрае. Ён [майстар] проста чапляецца. Якімовіч. // Прыставаць да каго‑н., назаляць. Старэйшыя, калі лезлі і чапляліся да іх з запытаннямі дзеці, проста адказвалі: — Гэта ж пабліскваюць заранкі. Лынькоў.

5. Прымацоўвацца адзін да аднаго; злучацца, счэплівацца. Снапы [лёну] чапляюцца не адсечанымі яшчэ галоўкамі адзін за адзін, бяруцца за рукавы, лучаюць, счэпленыя, пад ногі, аж спатыкаешся. Пташнікаў. // перан. Узнікаць, цягнуцца адно за другім. Ціхон чэша бараду, глядзіць на агонь, і думкі плывуць, чапляюцца адна за адну... Барашка. [Кухарава:] Ды не толькі ж гэтыя [жанчыны] злуюць на цябе [Зося] за хлопцаў. Тут ужо адно за адно пачало чапляцца. Крапіва.

6. Зал. да чапляць (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)