Скры́пацца ‘часта хадзіць у хату і з хаты, часта адчыняць дзверы’ (дзярж., карэліц., Нар. сл.), вы́скрыпаць хату ‘выстудзіць хату, часта ходзячы то на двор, то са двара’ (там жа). Магчыма, да скрыпе́ць (гл.); параўн. пару прасл. *skripěti*skripati ‘скрыпець, скрыгітаць’ (SEK, 4, 301), але Варбат (Этимология–1981, 19) бачыць магчымасць пры параўнанні з літ. skrýbauti ‘хутка рухацца’, роднаснага з літ. skriebti ‘чыркаць’, узнікнення значэння ‘часта хадзіць’ на базе ‘рэзаць’ у гняздзе і.-е. *(s)krei‑; г. зн. ‘рэзаць хуткімі шматразовымі рухамі’, ‘скрабсці’ — ‘хадзіць туды-сюды’, што пацвярджаецца, на яе думку, балг. скри́пъл ‘жывое рухавае дзіця’. Параўн. наступнае слова (гл.).

Скрыпа́цца ‘блытацца’: ніткі скрыпа́юцца (віц., ЛА, 4). Да крыпаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паязджа́нін, ‑а, м.

Уст. Абл. Той, хто знаходзіцца ў дарозе, едзе куды‑н.; падарожнік. Гэтыя дзве машыны пайшлі следам за трыма грузавікамі з салдатамі, а за імі пайшлі яшчэ тры грузавікі з салдатамі. Так усе гэтыя паязджане выехалі з Баранавіч на Сіняўку і далей проста імчаліся па Маскоўска-Варшаўскай шашы, на ўсход. Чорны. Ціхамір глянуў на гадзіннік — была ўжо шостая гадзіна, але ў вакзале яшчэ было цемнавата. — Ды праз гадзіну [буфет] адчыняць, — сказаў Ціхамір тонам бывалага паязджаніна. Чыгрынаў. // Удзельнік вясельнага поезда. Як у моры ў белым снегу Без днявання, без начлегу, Ў бездарожжа, ў беспрыстанне Едуць, едуць паязджане. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прымайстрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Разм.

1. Прымацаваць да чаго‑н., злучыць з чым‑н. [Джвучка] прымайстраваў сам у кузні да перадка бочку і праклаў ад кароўніка ля плота дарогу да моста. Пташнікаў. Нешта, відаць, перашкодзіла Даміру прымайстраваць партрэт да сцяны! Асіпенка.

2. Размясціць, палажыць, паставіць дзе‑н. Я на выпадак бою ямчэй прымайстраваў за плячамі рацыю. Няхай. Звязаўшы ўсё гэта [адзежу], прымайстраваў за плечы і асцярожна ўвайшоў у ваду. Скрыпка.

3. Прыладзіць, прыстасаваць якім‑н. чынам. Мне здаецца, калі б прымайстраваць нашы калёсы на гэткія гладкія рэйкі, яны б каціліся. Баранавых. [Сабяга] ніяк не мог прымайстраваць, каб толькі да сябе.. [дзверы] адчыняць. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

door [dɔ:] n. дзве́ры;

the front door пара́дныя дзве́ры;

the back door чо́рны ход;

a sliding door рассо́ўныя дзве́ры;

a revolving door дзве́ры-вярту́шка;

answer the door адчыня́ць дзве́ры;

out of doors на во́льным паве́тры;

He lives next door. Ён жыве ў суседнім доме;

The taxi took us from door to door. Таксі нас давезла ад дзвярэй да дзвярэй.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

öffnen vt адчыня́ць, адкрыва́ць, раскрыва́ць, адкарко́ўваць;

j-m die ugen ~ адкры́ць каму́-н. і́сціну [пра́ўду] (на што-н.);

j-m sein Herz ~ разм. адве́сці душу́ (каму-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

auf=

аддз. дзеясл. прыстаўка, указвае на:

1) рух уверх: uftauchen усплыва́ць

2) адчыненне або раз’яднанне чаго-н.: ufmachen адчыня́ць

3) на нагрувашчванне чаго-н.: ufhäufen нагрува́шчваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ufbekommen* vt

1) атрыма́ць зада́нне;

was hben wir für [zu] mrgen ~ ? што нам зада́дзена на за́ўтра? (у школе)

2) (з намага́ннем) адчыня́ць (дзверы)

3) (насілу) надзе́ць (шапку)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ufwerfen* vt

1) адчыня́ць (рэзка), расчыня́ць

2) капа́ць (яму)

3) насыпа́ць (земляное ўзвышэнне)

4) ускі́дваць (галаву)

5) кі́даць уве́рх, накі́дваць

6) узніма́ць, закрана́ць (пытанне);

viel Staub ~ узня́ць вэ́рхал

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

со́ўгацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Хадзіць туды-сюды; сланяцца. Увесь дзень я соўгаўся між дваром і пуняй: насіў ваду, рэзаў сечку, калоў дровы. Асіпенка. Янук жа ў гэты час соўгаўся па калідорах, не ведаючы, якія дзверы адчыняць, бо ніхто яго не праводзіў. Лупсякоў. П’яныя швэндаліся па вуліцы, соўгаліся ад хаты да хаты, абдымаліся. Кавалёў.

2. Пасоўвацца паволі, з цяжкасцю. Сёлета ўсю вясну бабка пісала Валі, што яна вельмі аслабела, ледзьве соўгаецца па хаце. Сачанка. Восенню, калі холадна, .. [гадзюкі] санлівыя, ледзь соўгаюцца. Ваданосаў.

3. Перамяшчацца, рухацца. Манжосаў Дзік, які звычайна бегаў на ланцугу, што соўгаўся колцам па дроце, напятым праз увесь двор, гэты раз быў спушчаны з прывязі. Сабаленка. На тым баку вуліцы ўзад-уперад соўгаўся доўгі вежавы кран. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zlassen* vt

1) дапуска́ць (напр., да іспытаў)

2) дазваля́ць, згаджа́цца

3) не адчыня́ць, пакіда́ць зачы́неным;

lssen Sie die Tür zu! пакі́ньце дзве́ры зачы́ненымі!;

kinen Zwifel ~ не пакіда́ць ніцкага сумне́ння

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)