Перага́джваць (піріга́джываць) ’псаваць значную колькасць рэчыва, прадметаў’ (Юрч. СНЛ). Да пера- (гл.) і га́дзіць, якое да прасл. *gaditi, gadjǫ ’рабіць паскудным, гнюсным, брыдкім, агідным’ (Махэк₂, 154), параўн. укр. га́дитися ’гадзіцца, выклікаць агіду’, рус. га́дить, ’ванітаваць; сварыцца, лаяць’, га́диться ’псавацца (аб прадуктах)’; ст.-польск. żadać się ’гадзіцца, адчуваць агіду’, в.-луж. žadławić so ’выклікаць агіду’, н.-луж. žadaś se ’адчуваць агіду’, чэш. haditi ’няславіць, ганіць, адракацца’, славен. gaditi ’прыводзіць да грэбавання’, серб.-харв. га̏дити ’пэцкаць, апаганьваць’, макед. гади се ’адчуваць агіду’, балг. гадя ’пэцкаць, забруджваць, ганьбіць’ < і.-е. *gōd‑/*gēd, параўн. літ. gė́da ’сорам’, ст.-прус. gīdan (В. скл.) ’тс’, с.-ням. quad ’благі, мярзотны, агідны’, с.-в.-ням. kōt ’бруд, смецце’, ням. Kot ’тс’ ’кал, памёт’ (< *kvōd, цірольск. kōt ’звер, які выклікае агіду’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́чыць ’жадаць, спрыяць, быць ласкавым’ (Нас., Мат. Гом., Сл. рэг. лекс.), ’раіць’, ’зрабіць ласку, уважыць просьбу’ (Варл.), рачы́ць ’ласкава запрашаць’ (Ласт.), ра́чыты ’жадаць’ (кобр., Жыв. сл.), ст.-бел. рачити ’любіць, турбавацца; рабіць ласку, згаджацца’ (Ст.-бел. лексікон). Сюды ж рачы́цца ’адгаворвацца, адракацца’ (маладз., Жыв. сл.), а таксама ў спалучэнні бажыцца‑рачыцца: бо́жыцца‑ро́чыцца, што не ён (Янк. 3.), магчыма і рачо́н ’рады, задаволены’: рачон быў куску хлеба (Сл. ПЗБ). Традыцыйна разглядаецца як запазычанае з польск. raczyć ’хацець, жадаць’ (Кохман, Polonica, 71; Булыка, Запазыч., 275), што цяжка давесці ў сувязі з ужываннем у народнай мове і шырокай вядомасцю ў славянскіх мовах, параўн. укр. ра́чити ’дазваляць, рабіць ласку’, рус. ра́чить ’жадаць, садзейнічаць, клапаціцца, старацца’, польск. raczyć, чэш. račiti, славац. račiť, славен. ráčiti ’хацець, рабіць ласку’, серб.-харв. ра́чити ’жадаць’, балг. ра́ча ’хацець, жадаць’, ст.-слав. рачити ’тс’. Прасл. *račiti, хутчэй за ўсё, да *rekti ’сказаць, заявіць’ (гл. рэкнуць), каранёвае a адлюстроўвае ступень падаўжэння (*rōk‑), звычайную для ітэратываў (Фасмер, 3, 451; ESJSt, 12, 744, з аглядам версій і літ-ры); лічыцца роднасным ст.-в.-ням. ruohhen ’клапаціцца’, ням. geruhen ’рабіць ласку’ (Бязлай, 3, 143; БЕР, 6, 193).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

abandon

[əˈbændən]

1.

v.t.

1) пакіда́ць; адмаўля́цца

to abandon a career — пакі́нуць прафэ́сію

to abandon a custom — адыйсьці́ ад звы́чаю

to abandon one’s home — пакі́нуць (свой) дом

2) адрака́цца; адмаўля́цца; адступа́ць

to abandon one’s position — адмо́віцца ад сваёй пазы́цыі, перакана́ньня

3) парыва́ць; вырака́цца; пазбыва́цца

to abandon a habit — пазбыва́цца звы́чкі

4) аддава́цца; упада́ць

to abandon oneself to despair — аддава́цца ро́спачы, упада́ць у ро́спач

2.

n.

1) бестурбо́тнасьць f.

to dance with youthful abandon — танцава́ць з маладо́й бестурбо́тнасьцю

2) бесцырымо́ннасьць, нястры́манасьць f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

back3 [bæk] v.

1. ру́хацца ў адваро́тным напра́мку;

back a car дава́ць за́дні ход машы́не

2. падтры́мліваць (план, рэзалюцыю і да т.п.);

They backed her in the choice of career. Яны падтрымалі яе выбар прафесіі.

3. субсідзі́раваць, фінансава́ць

4. пакрыва́ць (чым-н.);

back a book перапле́сці кні́гу;

a coat backed with fur паліто́ з фу́травай падшэ́ўкай

5. прымыка́ць (зза́ду);

The house is backed by a hill. Дом стаіць ля падножжа ўзгорка.

back away [ˌbækəˈweɪ] phr. v. ад’язджа́ць; адступа́ць

back off [ˌbækˈɒf] phr. v. адступа́ць, адступа́цца; адрака́цца; адмаўля́цца; біць адбо́й;

Back off! slang Адстань!/Адчапіся!

back out [ˌbækˈaʊt] phr. v. (of) ухіля́цца (ад чаго-н.);

back out of the promise не стрыма́ць абяца́нне

back up [ˌbækˈʌp] phr. v.

1. падтры́мліваць;

back up words with deeds падмацо́ўваць сло́вы спра́вамі;

back up a theory with facts падмацо́ўваць тэо́рыю фа́ктамі

2. дава́ць за́дні ход (пра машыну)

3. суправаджа́ць му́зыкай

4. comput. зрабі́ць дадатко́вы/рэзерво́вы экзэмпля́р

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)