Прылёпіран. ’прымак’ (Мат. Гом.), прылёпісты ’той, хто лёгка ўваходзіць у кантакт з людзьмі; кампанейскі; назойлівы’ (рагач., Сл. ПЗБ, ЛА, 3). Прыставачна-бяссуфікснае ўтварэнне ад прыляпі́цца ’прычапіцца, прыліпнуць’, гл. ляпі́ць, лі́пнуць, што ўзыходзяць да кораня *lьp‑, lĕp‑, *lip‑. Паводле Варбат (SlW, 153), дзеясловы гэтага гнязда шырока вядомы ў славянскіх мовах са значэннем ’прылучыцца да каго- ці чаго-небудзь; навязацца, аддацца’, параўн. аддзеяслоўныя ўтварэнні: рус.приле́па ’нешта прылепленае’, польск.przylepa ’акраец’, серб.-харв.прилеп ’зараза’, балг.при́леп ’кажан’ (адносна апошняга слова гл. БЕР, 5, 717–718). Велчава (Бълг. реч, I, 4, 17) прыводзіць рэдкія ст.-балг.прилѣпъ ’савакупленне, coitus’, прилѣпенъ ’які мае інтымныя сувязі’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл.*prilěpъ ’каханак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гаспада́рскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да гаспадара, належыць гаспадару; гаспадароў. Гаспадарская дачка. Гаспадарскі пакой.
2. Звязаны з дзейнасцю гаспадара (у 2 знач.). Настала лета, уцягнуўся Сцёпка ў гаспадарскую работу, нават думкам сваім не было калі аддацца.Колас.// Уласцівы гаспадару (у 2 знач.); клапатлівы, руплівы. Міхась агледзеў гаспадарскім вокам градку, потым хутка пералічыў каласкі.Якімовіч.
3. Уласцівы гаспадару (у 4 знач.); уладны, упэўнены. Гаспадарскі тон. □ Нашы таварышы з гаспадарскім выглядам і важнай мінай пачалі падкідваць галлё.Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
быць, цяпер. няма (у 3 ас.адз. л. ёсць); быў, была́, было́, былі́; бу́ду, бу́дзеш, бу́дзе; будзь; незак.
1. Жыць, існаваць, мець месца.
Быў чалавек і не стала.
Быў бы хлеб, а людзі знойдуцца (прыказка).
2. Прысутнічаць, знаходзіцца.
Б. на рабочым месцы.
3. Рабіцца, здарацца.
Учора быў град.
4.
З ас.адз. л.
бу́дзе. Ужыв. ў знач. цяперашняга часу: ёсць, маецца.
Яму будзе гадоў трыццаць.
5.Ужыв. як частка састаўнога выказніка.
Дзяўчына была ўрачом.
◊
Будзь (бывай) здароў — развітальны зварот з добрымі пажаданнямі.
Было ні было (разм.) — трэба рызыкнуць.
Што будзе, тое будзе (разм.) — аддацца на волю лёсу.
Як бы там (што б там) ні было — нягледзячы ні на што.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ры́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Імкліва кінуцца, накіравацца куды‑н. ці за кім‑н. Рынуцца ў бой. □ Парфенчык на хвіліну спыніўся, а потым рынуўся да месца стрэлу.Шчарбатаў.// Хлынуць (пра якую‑н. вадкасць). Калі мы праб’ём .. тунелі, вада рынецца ў першую велізарную трубу.Даніленка.З Башкірыі сюды да нас Па трубах нафта рынецца...Барадулін.//перан. Цалкам аддацца якой‑н. дзейнасці. Рынуцца ў бой за ўраджай. □ Пайшоў .. [Ларывончык] у горад працаваць на скабяны завод, а адтуль з галавой рынуўся ў вір рэвалюцыйнай барацьбы.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заду́мацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Пачаць думаць, разважаць над чым‑н., пра што‑н. Ёсць над чым задумацца. □ Мікола задумаўся над сваім апошнім учынкам.Бядуля.//Аддацца думкам, упасці ў задуменнасць. Задумацца на момант. □ Кастусь сеў пад бярозу на мяккую, як падушка, рудую купіну, задумаўся.Ваданосаў.
2.звычайназінф. Паказаць, выявіць нерашучасць у чым‑н.; завагацца. Сказана гэта было такім катэгарычным тонам, што я, прызнацца, задумаўся: ехаць ці не.Ляўданскі.
3.безас.камузінф.Разм. Прыйсці ў галаву; захацецца. Задумалася мне пайсці ў кіно. Задумалася яму пакатацца на лыжах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
увя́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. увяз, ‑ла; зак.
1. Засесці, завязнуць, трапіўшы ў што‑н. вязкае, ліпкае, сыпкае. Увязнуць па пояс у балоце.//Разм. Завязнуць у чым‑н. цесным, вузкім. Увязнуць з пакункамі ў дзвярах.
2.перан.Разм. Поўнасцю аддацца якой‑н. справе. — От чортава натура! — без злосці прамовіў Яўген Рыгоравіч. — Ужо ўвяз [у будаўніцтва] і мяне цягне... Але хіба можна адмовіцца!Хадкевіч.// Аказацца пад уздзеяннем, ва ўладзе чаго‑н. [Чаркашын:] — Я быў у .. [Рэні]. Не пусцілі .. Я ім усю іхнюю бальніцу разнясу, калі другі раз не пусцяць. Я, брат... цяпер увесь увяз... Душа ўвязла...Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
oddać się
зак.
1.аддацца;
oddać się do niewoli — здацца ў палон;
2. прысвяціць;
oddać się nauce — прысвяціць сябе навуцы;
oddać się pijaństwu — пусціцца ў п’янства, п’янстваваць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
разгу́львацца, разгуля́цца
1. (пачаць гуляць лёгка і добра) sich éinspielen;
2. (разбесяліцца) lústig [múnter] wérden; in Stím mung kómmen*;