адда́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адда́мся аддадзі́мся
2-я ас. аддасі́ся аддасце́ся
3-я ас. адда́сца аддаду́цца
Прошлы час
м. адда́ўся аддалі́ся
ж. аддала́ся
н. аддало́ся
Загадны лад
2-я ас. адда́йся адда́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час адда́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

адда́цца, -да́мся, -дасі́ся, -да́сца; -дадзі́мся, -дасце́ся, -даду́цца; зак.

1. каму-чаму і на што. Аддаць сябе ва ўладу пераможцы, здацца; пакарыцца не супраціўляючыся.

А. на чужую волю.

2. каму-чаму. Цалкам прысвяціць сябе каму-, чаму-н.; захапіцца чым-н, паглыбіцца ў што-н. (думкі, мары).

А. навуцы.

3. каму. Уступіць у палавую сувязь з кім-н.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Адгукнуцца, адазвацца, адбіцца; выклікаць сабою якое-н. пачуццё.

У гарах аддалося рэха.

Боль аддаўся ў паясніцы.

5. безас. Будзе аддадзена, заплачана.

Некалі аддасца.

|| незак. аддава́цца, -даю́ся, -дае́шся, -дае́цца; -даёмся, -даяце́ся, -даю́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адда́цца сов.

1. в разн. знач. отда́ться; (увлечься чем-л. — ещё) преда́ться;

а. наву́цы — отда́ться (преда́ться) нау́ке;

рэ́ха аддало́ся ў гара́хэ́хо отда́лось в гора́х;

яе́ боль адда́ўся ў маі́м сэ́рцы — её боль отдала́сь в моём се́рдце;

2. безл. возмести́ться;

калі́е́будзь адда́сца — когда́-нибудь возмести́тся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адда́цца, ‑дамся, ‑дасіся, ‑дасца; ‑дадзімся, ‑дасцеся, ‑дадуцца, зак.

1. каму. Аддаць сябе ва ўладу пераможцы; здацца. [Камісар:] — Расстраляйце мяне, Толькі ворагу я не аддамся. Глебка. // на што. Аддаць сябе ў чыё‑н. распараджэнне; даверыцца чыёй‑н. упадзе. Кастусь Прыбыткоўскі аддаўся на чужую волю. Чорны. Відаць, хацеў [Андрэй] быць галавой сям’і, — разважала Марына, — ды ўбачыў, што з гэтага нічога не выходзіць. Аддаўся на маю ўладу. Так даўно трэба было зрабіць... Шахавец. // Уступіць у палавую сувязь (пра жанчыну). Алімпа верыла Валодзю, як верыла самой сабе, і таму.. аддалася яму. Сабаленка.

2. каму-чаму. Цалкам прысвяціць сябе чаму‑н. (працы, вучобе, сям’і і пад.). Нельга.. кінуць агульнае справы і аддацца пытанням прыватнага жыцця. Гартны. Коля з усім уласцівым яму захапленнем аддаўся новай рабоце. Якімовіч. // Захапіцца чым‑н., паглыбіцца ў што‑н. (думкі, мары, пачуцці і пад.). Аддацца ўспамінам. □ Апетыт у Макара рос. Ён увесь аддаўся ядзе. Бядуля. Пшанічны даеў вынятыя з кішэні рэшткі сала і.. суцішыўся — аддаўся журбоце. Быкаў.

3. чым. Адазвацца, адбіцца (пра гукі). Грукат і перастук.. колаў [цягніка] разлеглым водгуллем аддаліся ў пустой каробцы вакзала. Карпаў. // Выклікаць сабой якое‑н. пачуццё; адазвацца як‑н. Моцны стук над галавою аддаўся вострым болем у вушах і ў галаве. Кулакоўскі.

4. безас. Будзе аддадзена, заплачана. Некалі аддасца.

5. Перастаць злавацца, упарціцца; здацца. Ну што ж, пасля, як стары аддасца, даведаемся пра ўсе.. яго выкрунтасы. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аддава́цца гл. аддацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самазаспако́іцца, -ко́юся, -ко́ішся, -ко́іцца; зак.

Аддацца самазаспакаенню.

|| незак. самазаспако́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замечта́ться сов. адда́цца ма́рам; (задуматься) заду́мацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отда́ться

1. (отдать себя, покориться) адда́цца;

отда́ться на во́лю волн адда́цца на во́лю хва́ляў, пакары́цца во́лі хва́ляў;

2. (увлечься чем-л.) адда́цца, уле́гчы (у што);

3. (отразиться) адгукну́цца, адбі́цца;

4. (о боли) адда́цца, кальну́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

размечта́ться сов., разг. адда́цца ма́рам, пача́ць ма́рыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самазаспако́іцца, ‑коюся, ‑коішся, ‑коіцца; зак.

Аддацца самазаспакаенню.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)