заліў Ціхага ак. каля зах. берагоў Паўн. Амерыкі. Пл. 180 тыс.км². Даўж. 1240 км, шыр. да 220 км, глыб. да 3292 м. Адасоблены п-вам Каліфорнія. Шмат астравоў, найбольшыя — Тыбурон, Анхель-дэ-ла-Гуарда. Упадае р. Каларада. Паводле гідралагічнага рэжыму — мора. Т-ра вады зімой 15—21 °C, летам да 28 °C. Салёнасць да 35,5‰. Прылівы няправільныя, паўсутачныя (да 2,9 м). Рыбалоўства (тунец, камбала, скумбрыя і інш.). Порт — Гуаймас (Мексіка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕСЧАРАПНЫ́Я (Acrania),
падтып хордавых жывёл. 1 клас — галавахордавыя, 2 роды — ланцэтнікі і Asymmetron (уключае 13 відаў дробных жывёл). Найб. прымітыўныя з сучасных хордавых. Пашыраны ў экватарыяльнай зоне Індыйскага, Ціхага і Атлантычнага акіянаў. Жывуць на вял. глыбінях. Найб. вядомы ланцэтнік, які трапляецца і ў Чорным м.
Памеры ад некалькіх міліметраў да 7,5 см. У адрозненне ад чарапных (гл.Пазваночныя) усё цела падзелена на сегменты, галаўны аддзел не адасоблены, чэрапа няма (адсюль назва), органы пачуццяў развіты слаба, сэрца адсутнічае (ёсць пульсуючы брушны сасуд).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ekskluzywny
замкнуты; закрыты; адасоблены;
ekskluzywny klub — элітны клуб
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
сепара́тны
(лац. separatus = аддзелены)
1) асобны, адасоблены (напр. с-ая група);
2) які вядзецца, заключаецца без ведама і згоды саюзнікаў (напр. с. мір).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
private2[ˈpraɪvɪt]adj.
1. асабі́сты, прыва́тны;
private life асабі́стае жыццё;
private property прыва́тная ўла́снасць
2. канфідэнцыя́льны, закры́ты;
private viewing закры́ты прагля́д
3. ці́хі, адасо́блены
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ábgesonderta
1. асо́бы; адасо́блены
2.adv асо́бна, паасо́бку
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
gesónderta асо́бны, адасо́блены;
von állen ~ асо́бна ад усі́х
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
адчу́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Не звязаны з іншымі, адасоблены.
2. Які вырашае халоднасць, адчужэнне, абыякавасць да каго‑н. [Дзяўчынка] павольна падыходзіла да нас і глядзела на цесляра ўсё тым жа адчужаным позіркам.Ракітны.
3.Спец. Адабраны ў каго‑н. на падставе закону ў карысць дзяржавы або грамадскіх арганізацыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раздзе́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Асобны, адасоблены, самастойны. Раздзельнае навучанне. Раздзельныя пасяджэнні Савета Саюза і Савета Нацыянальнасцей.
2. З перарывамі, перапынкамі, паўзамі. Пачулася раздзельная страляніна. Раздзельныя крокі.// Раздзелены, разбіты на паслядоўныя этапы; пачарговы. Раздзельная паводка. Раздзельная ацэнка ведаў вучняў. Раздзельнае напісанне слоў. Раздзельная ўборка збожжа. Раздзельны старт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЕРСІ́ДСКІ ЗАЛІ́Ў.
На ПнЗ Індыйскага ак., каля берагоў Паўд.-Зах. Азіі. Адасоблены Аравійскім п-вам. На У, праз Армузскі прал. і Аманскі зал., злучаецца з Аравійскім м.Пл. 240 тыс.км². Даўж. 926 км, шыр. 180—320 км, глыб. да 115 м. Каля берагоў шмат астравоў (Бахрэйн і інш.), у паўд.ч. — каралавых рыфаў. Упадае р. Шат-эль-Араб. Рыбалоўства. Здабыча жэмчугу. На шэльфе і ў раёнах, прылеглых да П.з., — вял. паклады нафты (гл.Персідскага заліва нафтагазаносны басейн). Гал. парты: Фао, Басра (Ірак), Абадан, Бендэр-Хамейні (Іран), Эль-Кувейт (Кувейт), Рас-Танура (Саудаўская Аравія), Манама (Бахрэйн), Ум-Саід (Катар), Абу-Дабі, Дубай, (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты).