ХЛАРАПЛА́СТЫ (ад
унутрыклетачныя арганоіды (пластыды) раслін, у якіх адбываецца фотасінтэз. З-за наяўнасці хларафілу афарбаваны ў зялёны колер. Знаходзяцца ў клетках розных тканак надземных органаў раслін, асабліва ў лісці і зялёных пладах. У вышэйшых раслін Х. лінзападобнай формы, адасоблены ад цытаплазмы знешняй мембранай (абалонкай). Унутры знаходзяцца структурныя адзінкі — тылакоіды, у якіх лакалізаваны пігменты: асноўныя — хларафілы, дапаможныя — караціноіды. Маюць рыбасомы, ДНК, ферменты. Акрамя фотасінтэзу ў іх адбываецца сінтэз АТФ, сінтэз і гідроліз ліпідаў, крухмалу, бялкоў і ферментаў, што ўдзельнічаюць у светлавой рэакцыі. Уласны
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)