По́д’ездзень ’ліслівец’, ’той, хто ўмешваецца не ў сваю справу’ (Нас.). Конфіксальнае ўтварэнне з экспрэсіяй непахвальнасці ад ездзіць (гл.), прыстаўка под- тут мае значэнне набліжэння з напрамкам знізу ўверх. Распаўсюджаны тып словаўтварэння для абазначэння лісліўца або сапраўды прыхільнага чалавека, хітрых паводзінаў: пад‑/под‑ + дзеяслоў руху, параўн. падʼехаць ’паддобрыцца да каго-небудзь’ (Нас., Юрч. Вытв.) < ехаць; пад‑ бегі ’хітрае абыходжанне’ (Байк. і Некр.) < бегаць; падходлівы ’таварыскі’ (ЛА, 3) < хадзіць; падлізнік ’падыходны чалавек’ (Юрч. СНЛ) < лазіць; параўн. яшчэ рус. подкатиться ’падлізацца’ < катиться.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фамілья́рны, ‑ая, ‑ае.

Развязны; бесцырымонны. Трэба думаць, фамільярнае «ты» было адной з рыс напускной грубасці маладога яшчэ работніка. Шынклер. Лазарэвіча спярша шакіравалі і фамільярныя адносіны да яго гэтай прыгожай жанчыны і яе ледзь не блатняцкі тон. Паслядовіч. // Такі, якому ўласціва развязнае, бесцырымоннае абыходжанне з кім‑н. З вышэйстаячымі.. [Чычыкаў] гаворыць ліслівай, угодлівай мовай, з ніжэйшымі ён фамільярны. «Полымя».

[Лац. familiaris — сямейны, блізкі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Práktik f -, -en

1) гл. Praxis

2) прыём; абыхо́джанне, карыста́нне (чым-н.)

3) махля́рства, хі́трыкі; pl інтры́гі, падко́пы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

чалаве́чы

1. (относящийся к человеку, свойственный человеку) челове́ческий, челове́чий;

ч. род — челове́ческий (челове́чий) род;

~чая прыро́да — челове́ческая приро́да;

ч. го́лас — челове́ческий го́лос;

2. (гуманный) челове́чный, челове́ческий;

~чае абыхо́джанне — челове́чное обраще́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

челове́ческий

1. чалаве́чы; (людской) людскі́;

челове́ческий род чалаве́чы (людскі́) род;

челове́ческая приро́да чалаве́чая (людска́я) прыро́да;

2. (человечный) чалаве́чы, чалаве́чны, лю́дскі;

челове́ческое обраще́ние чалаве́чае (чалаве́чнае, лю́дскае) абыхо́джанне;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жо́рстка прысл., жо́рсткі

1. (бязлітасны) gráusam, brutál; hart;

жо́рсткае абыхо́джанне з кім-н. gráusame Behándlung;

2. (вельмі моцны) héftig, gewáltig; stark;

жо́рсткі боль héftiger Schmerz;

3. (цвёрды) hart, rau;

жо́рсткая вада́ hártes Wásser

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

traktowanie

н.

1. kogo/czego стаўленне, адносіны да каго/чаго; абыходжанне з кім/чым;

2. трактаванне;

3. хім. уздзеянне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

няла́скавы і неласка́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не праяўляе ласкавасці ў абыходжанні з кім‑н.; суровы. Цяпер Зойка гаворыць добра і вучыцца някепска, але няласкавая дзяўчынка, панурая. Арабей. — Ты штось неласкавай стала да свайго паклонніка, Галіна, — сказаў Астапчык, ён быў даўно і добра знаёмы з Галінай і яе братам. Машара. // Які выяўляе суровасць, адсутнасць ласкавасці. Няласкавае абыходжанне. Няласкавы выгляд твару.

2. Няветлівы, недалікатны ў адносінах да каго‑н. Няласкавы прыём. Няласкавы гаспадар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суро́васць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць суровага. Суровасць клімату. Суровасць характару. Суровасць тону. □ Вы здзівіцеся хараству гэтых мясцін: і пейзажам вясны і зімы, і велічнай суровасці гор, і вадападу. Скрыган.

2. Суровыя адносіны да каго‑, чаго‑н., суровае абыходжанне з кім‑н. [Адвернік:] Дазвольце мне ўступіцца, каб суровасць маці Змяніць на ласку, панна Маргарыта. Клімковіч. // Суровы выраз (у голасе, на твары і пад.). Суровасць на твары, з якой .. [Паходня] вымавіў гэта, нечакана змянілася лёгкай, прыветлівай усмешкай. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

небре́жный нядба́йны; (об отношении к обязанностям) несумле́нны; (невнимательный) няўва́жны; (пренебрежительный) знява́жлівы;

небре́жное обраще́ние (с кем, чем) знява́жлівае абыхо́джанне (з кім, чым);

небре́жный (в чём) нядба́йны (у чым);

небре́жный тон знява́жлівы тон.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)