абыхо́джанне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. абыхо́джанне
Р. абыхо́джання
Д. абыхо́джанню
В. абыхо́джанне
Т. абыхо́джаннем
М. абыхо́джанні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абыхо́джанне, -я, н.

1. Выяўленне сваіх адносін, манера паводзін у дачыненні да каго-н.

Просты ў абыходжанні.

Далікатнае а.

2. Уменне карыстацца чым-н.

Умелае а. з інструментам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абыхо́джанне ср. обраще́ние; обхожде́ние;

даліка́тнае а. — ве́жливое обраще́ние;

уме́лае а. з інструме́нтам — уме́лое обраще́ние с инструме́нтом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абыхо́джанне, ‑я, н.

1. Выяўленне сваіх адносін, манера паводзін у дачыненні да каго‑н. Гэта быў дробны хлапчына, заўсёды вясёлы і просты ў абыходжанні. Брыль. Лабановіч пазіраў і проста цешыўся з яго [Анцыпіка] здольнасці ў справе абыходжання з жанчынамі. Колас.

2. Уменне карыстацца чым‑н. Выпрацоўваць у навучэнцаў навыкі ўмелага абыходжання з прыладамі вытворчасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абысці́ся, абыду́ся, абы́дзешся, абы́дзецца; абышо́ўся, -шла́ся, -шло́ся; абыдзі́ся; зак.

1. Задаволіцца тым, што ёсць; здолець пражыць без каго-, чаго-н.

Без іх абыдземся.

2. Так ці інакш паставіцца да каго-, чаго-н.

А. па-людску з чалавекам.

Несправядліва абышліся з супрацоўнікам.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Запатрабаваць пэўных расходаў, якіх-н. затрат.

Паліто нядорага абышлося.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Закончыцца добра, без непрыемнасцей; уладзіцца.

Усё абышлося добра.

|| незак. абыхо́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца і абхо́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца.

|| наз. абыхо́джанне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обхожде́ние абыхо́джанне, -ння ср.;

ве́жливое обхожде́ние даліка́тнае (ве́тлівае) абыхо́джанне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́тлівы, -ая, -ае.

Ласкавы, далікатны, поўны прыязнасці, добразычлівасці.

В. чалавек.

Ветлівае абыходжанне.

Ветліва (прысл.) папрасіць.

|| наз. ве́тлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

амікашо́нства, ‑а, н.

Разм. Бесцырымоннае, залішне фамільярнае абыходжанне з кім‑н. пад выглядам сяброўскага; панібрацтва.

[Ад фр. ami — сябар і cochon — свіння.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жанглёрства, ‑а, н.

Занятак жанглёра, уменне жангліраваць. // перан. Спрытнае, але адвольнае абыходжанне з фактамі, словамі і пад. Палітычнае жанглёрства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нечалаве́чны, ‑ая, ‑ае.

Пазбаўлены чалавечнасці; негуманны, бесчалавечны. Нечалавечнае абыходжанне. □ [Вадзім:] — Я разумеў, што раблю нешта вельмі брыдкае, нечалавечнае, але тады не шчырасць мною кіравала. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)