Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
*Асу́га, осу́га ’пот’ (тураў., Выг.), ’іней, шэрань’. Укр.дыял.осуга, суга́ ’налёт, іржа на вадзе ў балоце, высыпка на губах’, слой вадкасці на іншай вадкасці, від плесні’, восу́га ’пара на шыбцы’, осу́жка ’вяршкі’, славац.osuheľ, osuhlina ’шэрань’, дыял.osuha ’шэрань; сыры туман’, чэш. (мар.) osuhel ’імгла зімой, шэрань, іней’, osuhlý ’шурпаты, маркотны, непрыемны’. Верагодна, утварэнне з суфіксальным ‑га ад дзеяслова *osuti ’абсыпаць’: параўн. ст.-слав. і ст.-рус.соути ’сыпаць’, польск. і ст.-польск.osuć, серб.-харв.о̀сути, славен.osúti ’абсыпаць’ (прасл.*osupti); параўн. таксама чэш.osutina ’высыпка на целе’. Мацэнауэр (LF, 12, 175) хацеў вывесці ад нейкага кораня соуг‑, аднак не давёў свайго намеру да канца; Зубаты (Studie, I, 1, 167–170) намагаўся звязаць чэшскія словы з праслав.*o‑sǫg‑lъ, што мела суадносіцца з *osęgti ’дасягнуць’; Махэк₂ (421) прапануе сувязь з польск. у Карловіча osęgly ’дажджлівы’, якое ён выводзіць з *osędły < oszędły ад кораня szedy ’сівы’. Гэтыя этымалагічныя прапановы малапераканаўчыя; украінскія і беларускія факты ў іх не ўлічаны. Ці сюды пакінутае Скокам без тлумачэння: серб.-харв.осуга ’стужка’, няясна. Параўн. н.-луж.wósuch ’струп, парша’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абве́яць, ‑вее; зак., каго-што.
Абадзьмуць, абдаць паветранай плынню. Прыязджайце, як вецер Паўдзённым дыханнем калоссе абвее.Арочка.Ледзьве прыкметная плынь паветра з паплавоў абвеяла.. [Тамаша] лёгкім холадам.Чорны.// Абарваць, абтрэсці, асыпаць (пра лісце, пялёсткі і пад.). Ты, мой лісточак, Ты, мой зялёны, Ты мяне кідаць будзеш, Ветры павеюць, Цябе абвеюць, Я адна застануся.Глебка.//безас. Пакрыць, абсыпаць чым‑н. Падарожнага абвеяла снегам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)