Пераштарцава́ць экспр. ’абняславіць’ (ашм., Сл. ПЗБ). Да персі (гл.) і ’штарцаваць, якое з польск.sztorcować ’сварыць, ганіць; калоць, дапякаць; кпіць’ < sztorc: апошняе да s‑terczeč ’тырчаць, вытаркацца’ (параўн. рус.торчать, славен.strčciti ’тарчаць уверх’), — усе да прасл.*tyčiti ’вытаркацца, выпінацца, тырчаць уверх’ (Махэк₂, 650), роднаснага літ.snigti ’тырчаць уверх (напр., пра вушы ў зайца)’, stūksoti ’выгараць, выдавацца’; пазней асновы *tyk‑/*tyč‑ узмацнілася устаўным ‑г‑.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Скарані́ць ‘абняславіць’ (глыб., чэрв., карэліц., слонім., Сл. ПЗБ), скара́ніць ‘тс’ (карэліц., Весці АН БССР, 1969, 4, 131). Арашонкава і інш. (там жа) параўноўваюць з літ.ker̃noti ‘сварыцца, лаяць’, што не зусім добра дапасуецца фанетычна. У якасці крыніцы магло б разглядацца яшчэ ўсх.-літ.kìrinti ‘дражніць, гаварыць з’едліва’, лат.karinât ‘дражніць, злаваць’, роднасныя карыць (гл.), гл. Фрэнкель, 644. Сюды ж і скарані́шчыць ‘тс’, ‘аблаяць, зняславіць’ (Сцяшк. Сл.), якое было скантамінавана са знішчыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
beráubenvt
1) абрабава́ць, абабра́ць
2) (G) пазбаўля́ць (чаго-н.);
j-n der Éhre ~абнясла́віць каго́-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Распаўсюдзіць благія чуткі пра каго‑, што‑н.; зганьбіць, ачарніць. — Два гады кіраваў, стараўся, гаспадарку ладзіў, пра рэпутацыю дбаў, а тут ушчалося напасце. Зняславілі, зганьбілі, раскрытыкавалі...Быкаў.Яго, лепшага брыгадзіра, знялі з пасады, зняславілі на ўвесь калгас ды яшчэ ў раённай газеце распісалі.Б. Стральцоў.// Сваімі паводзінамі, учынкамі пазбавіць добрага імя; абняславіць. — Я табе аддала ўсё. А ты... зняславіў, насмяяўся... З дзіцем хочаш пакінуць?Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ванцак ’хвароба жывата’ (Сцяшк. МГ); ’падучая’ (Шат., Касп.); ’рэзь у жываце’ (БРС). Фанетычна пераробленае запазычанне з польскай мовы, на што ўказвае, у прыватнасці, наяўнасць насавога. Польск.wąsad і памылковае wąsacz ’боль у крыжы’ (адкуль беларускае ванцак ’хвароба жывата’). Брукнер (605) тлумачыць wąsad, як ’тое, што ўсаджана’ і параўноўвае з чэш.úsad ’боль у крыжы’, балг.усади ’хвароба скаціны’. Форма ванцак тлумачыцца перараскладаннем запазычанага слова на ванц‑ і ‑ак, на падставе чаго ўзніклі ванцяць ’абняславіць’ (гл.) і ванцаты ’нервовы, шалёны’ (гл.). Параўн. Вярэніч, БЛ, 11, 66.
1. Намачыць, разліўшы што‑н. Абліць настольнік чарнілам.// Абдаць, паліць чым‑н. з усіх бакоў ці зверху. [Барташэвіч:] — З мяне ў снег сцякала вада і валіла пара, быццам маю вопратку абліў хто варам.Карпюк.
2.перан. Ахапіць, абдаць, напоўніць (святлом, пахам і пад.). Гарачае сонца прыветна пазірала, з неба на горад і роўна грэла і аблівала сваім цяплом і святлом.Колас.
Як халоднай вадой абліць — збянтэжыць, астудзіць чый‑н. запал.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасаро́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., каго.
1. Зрабіць так, каб было сорамна каму‑н.; пасарамаціць. Данілка хацеў пасароміць хлапчукоў, але яго апярэдзіў сусед.Кавалёў.Маша знайшла конюха і пасароміла яго за.. [дрэнныя] сані, загадала зацягнуць іх на вышкі.Шамякін.— Ты ведаеш, як пасароміў мяне гэты малады чалавек? — звярнуўся Аркадзь Цімафеевіч да Веры Васільеўны і расказаў, як Андрэй вырашыў асушыць Галы.Дуброўскі.
2. Зняславіць, абняславіць. Вучань я быў кемлівы, настаўніка не пасароміў.Шамякін.Сэрца маці згаджалася, а розум пратэставаў, баяўся, каб, крый божа, не нарабіла глупства па дурноце... Не пасароміла б сябе і яе, матку...Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Зрабіць вядомым, славутым. — У часе вайны з фашысцкай Германіяй многія выхаванцы нашай школы праславілі сябе гераічнымі подзвігамі.Мікуліч.
2. Стварыць каму‑, чаму‑н. славу, папулярнасць, адлюстраваўшы ў мастацкім ці якім‑н. іншым творы. Праславіць у вершах народ. □ Я хачу праславіць у магутным гімне Дзень камунізма залаты.Танк.Ідэю падказала само жыццё і рэвалюцыйнае сумленне паэта: праславіць рыбацка-сялянскае паўстанне над Нараччу і гэтым самым узняць дух барацьбы ва ўсёй Заходняй Беларусі.У. Калеснік.
3.Іран. Распаўсюдзіць пра каго‑н. нядобрым звесткі, плёткі; абняславіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)