праславіць, ‑слаўлю, ‑славіш, ‑славіць зак., каго-што.

1. Зрабіць вядомым, славутым. — У часе вайны з фашысцкай Германіяй многія выхаванцы нашай школы праславілі сябе гераічнымі подзвігамі. Мікуліч.

2. Стварыць каму‑, чаму‑н. славу, папулярнасць, адлюстраваўшы ў мастацкім ці якім‑н. іншым творы. Праславіць у вершах народ. ▪ Я хачу праславіць у магутным гімне Дзень камунізма залаты. Танк. Ідэю падказала само жыццё і рэвалюцыйнае сумленне паэта: праславіць рыбацка-сялянскае паўстанне над Нараччу і гэтым самым узняць дух барацьбы ва ўсёй Заходняй Беларусі. У. Калеснік.

3. Іран. Распаўсюдзіць пра каго‑н. нядобрым звесткі, плёткі; абняславіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)