Судамы́я ’асоба, што іншых абмаўляе’, судамы́іцьабгаворваць’ (Варл.). Укладальнік слоўніка звязвае з судзіцьабгаворваць’ і мыць ’паласкаць’: sudzie i myje jazykom (там жа), што можа ўспрымацца як народнаэтымалагічнае тлумачэнне, параўн. рус. судомо́йка ’пасудамыя; хвашчанка (для мыцця пасуды)’, гл. судзіна, суды. Не выключана сувязь з судо́м (гл.), аргат. судо́міць ’судзіць’ (Веснік БДУ, 1994, 4, 48), параўн. рус. дыял. судомить ’лаяць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перагаво́рка ’плётка’ (Сцяшк. Сл.) — калька з польск. przegadka < przegadać ’разводзіць плёткі’. Да пера- і гавары́ць (гл.), параўн. абгаворваць ’пляткарыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

га́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., каго-што.

Прызнаваць непрыгодным, дрэнным; даваць нізкую ацэнку. Сініцкі гаварыў і гаварыў пра дысертацыю, але Кухарчык не мог ніяк зразумець, ці ён яе хваліць, ці ганіць. Сабаленка. // Асуджаць, абгаворваць. Заўсёды мімаволі з’яўляецца антыпатыя да чалавека, які пачынае завочна ганіць іншых. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перага́ды ’абгаворы, плёткі’ (Гарэц.). Да пера- (гл.) і гад‑ы, якое ўзыходзіць да польск. gadać ’гаварыць, абгаворваць’. Гл. таксама га́дка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

га́ніць

1. (ганьбаваць, абгаворваць) разм. herntermachen vt, bemäkeln vt; schmähen vt;

2. (асуджаць) tdeln vt, in Verrf brngen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пересу́живать несов., разг.

1. (судить вторично) перасу́джваць;

2. (недоброжелательно обсуждать чьи-л. поступки и т. п.) абгаво́рваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Nchrede f -, -n

1) эпіло́г

2) плётка;

j-n in üble ~ brngen* абгаво́рваць каго́-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Плятка́р, плятка́рка ’той, хто любіць разносіць плёткі’ (ТСБМ; Сцяшк. МГ; іўеў., Сл. ПЗБ; ТС; ваўк., ашм., іўеў., ЛА, 3), плятка́рыцьабгаворваць’ (астрав., Сцяшк. МГ). З польск. plotkarz, plotkarzyć ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыту́каць ’аглушаць заўсёднай лаянкай; прымушаць лаянкай да працы’ (Нас.), ’прымусіць (настойлівымі патрабаваннямі)’ (Мат. Маг., Юрч. СНС), прытука́ць, прытуха́цьабгаворваць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Рус. смал. приту́кивать ’лаяць каго-небудзь, прымушаючы працаваць’. Да ту́каць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нарака́ць ’скардзіцца, выказваць свой боль, скруху’ (Байк. і Некр., БРС, ТСБМ, Сл. ПЗБ), нарэка́ць ’тс’, укр. нарікати ’называць’, ’папракаць’, ’скардзіцца’, рус. нарекать ’называць’, ’надзяляць, вызначаць’, ’скардзіцца’, ’абгаворваць’, польск. narzekać ’бедаваць, жаліцца, скардзіцца’, чэш. naříkati ’жаліцца, шкадаваць’ і пад. Гл. рэ́кнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)