Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
хлуслі́вы
1.в разн. знач. лжи́вый;
х. чалаве́к — лжи́вый челове́к;
~вая зая́ва — лжи́вое заявле́ние;
2. (фальшивый) ло́жный;
~вае абвінава́чанне — ло́жное обвине́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абвінава́чваны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад абвінавачваць (у 1 знач.).
2.узнач.наз.абвінава́чваны, ‑ага, м.; абвінава́чваная, ‑ай, ж. Той (тая), каму па суду прад’яўлена абвінавачанне ў якім‑н. злачынстве. Допыт абвінавачванага. □ Артыкулах, 157 Канстытуцыі БССР «Абвінавачванаму забяспечваецца права на абарону».Канстытуцыя БССР.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІМПІ́ЧМЕНТ (ад англ. impeachment асуджэнне, ганьбаванне, абвінавачанне),
асобы парадак і ўстаноўленая працэдура прыцягнення да адказнасці вышэйшых службовых асоб дзяржавы (прэзідэнта, кіраўніка ўрада і інш.). Інстытут І. з’явіўся ў сярэдневяковай Англіі і быў адноўлены ў 1-й пал. 17 ст. У краінах з двухпалатным парламентам (ЗША, Вялікабрытанія, Японія) узбуджае справу і аддае пад суд, як правіла, ніжняя палата парламента, а разглядае справу верхняя палата. Вынікам І. можа быць вызваленне (адхіленне) службовай асобы ад пасады да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь Прэзідэнт дзяржавы можа быць датэрмінова вызвалены ад пасады пры стойкай няздольнасці па стане здароўя ажыццяўляць свае абавязкі. Рашэнне аб датэрміновым вызваленні Прэзідэнта прымаецца большасцю не менш як 2/3 галасоў ад поўнага складу Палаты прадстаўнікоў і большасцю не менш як 2/3 галасоў ад поўнага складу Савета Рэспублікі на падставе заключэння спецыяльна ствараемай палатамі камісіі. Прэзідэнт можа быць зняты з пасады ў сувязі з учыненнем дзярж. здрады або інш. цяжкага злачынства: у гэтым выпадку справа па сутнасці абвінавачання разглядаецца Вярх. судом.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
прыдзі́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
Папрок, заўвага, абвінавачанне, зробленае без дастатковых падстаў. Аднак і гэтую рахманую газету царскія чыноўнікі заціскалі рознымі прыдзіркамі, прыгняталі штрафамі.Колас.— А я думаю, таварыш Собіч, што гэта проста прыдзірка. Няма ў нас зладзеяў!Скрыган.// Крытычныя адносіны да чаго‑н. Чытаць раман з прыдзіркай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ábführenvt
1) адво́дзіць, адво́зіць
2) арышто́ўваць
3) мед. слабі́ць; разм. пране́сці
4) адве́сці (абвінавачанне ў чым-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Аба́да ’віна’ (Нас.), ст.-бел.обада з 1503 г. (Нас. гіст.) ’знеслаўленне, абражанне’ да об‑вада (Нас. гіст., 244); параўн. ст.-бел.обадити ’зняславіць, зганьбіць’ і обвадити ’тс’ (Нас. гіст.). Ст.-рус.обада ’паклёп’, паводле Фасмера, 3, 97, царкоўнаславянскага паходжання: ст.-слав.обадити ’абвінаваціць’. Параўн., аднак, серб.-харв.о̏беда ’абвінавачанне’, а таксама больш далёкае семантычна ўкр.(о)бада ’перашкода’ (Ёкль, AfslPh, 29, 29; Ільінскі, PF, 11, 184). Бел.обада, магчыма, праславянскі архаізм, што, звычайна, не выключае царкоўнаславянскага паходжання старарускіх форм.