вёска ў Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 40 км на З ад Рэчыцы, 90 км ад Гомеля, 15 км ад чыг. ст. Бабічы. 192 ж., 106 двароў (1997). Базавая школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аптэка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕБЯДЗЁЎКА,
возера ў Жлобінскім р-не Гомельскай вобл., у бас.р. Дняпро, за 3 км на Пн ад г. Жлобін. Пл. 0,2 км², даўж. 1,6 км, найб.шыр. 140 м. Старычнае, разгалінаванае на залівы. Упадае ручай звоз. Буйнякава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́ТА,
рака ў Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл., правы прыток р. Лань (бас. р.Прыпяць). Даўж. 20 км. Пачынаецца з Агараджальнага канала за 9,5 км на ПнУ ад в. Барсукова. Рэчышча каналізаванае. У верхнім цячэнні рака наз.Петрашэўская канава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛЕ́СКІ ПАЛА́ЦАВА-ПА́РКАВЫ АНСА́МБЛЬ,
помнік палацава-паркавай архітэктуры 18—19 ст. у в. Залессе (Смаргонскі р-н). Належаў роду князёў Агінскіх, з 1802 — М.Клеафасу Агінскаму. Складаўся са старой сядзібы 1-й пал. 18 ст. ў стылі барока (не захавалася) і новага палацава-паркавага ансамбля ў стылі класіцызму (1802—05). Сядзіба ўключала сядзібны дом, невял. парк, гасп. двор і сад. Сядзібны дом — 1-павярховы прамавугольны ў плане драўляны будынак з 4 алькежамі па вуглах. Побач размяшчаўся парк, 2-павярховая драўляная брама вяла ў гасп. двор з кухняй, свірнам, лядоўняй. На тэр. сядзібы быў стаў з млыном, за ім — гасп. пабудовы і сад. Новы палацава-паркавы ансамбль пабудаваны на тэр. паміж абалонай р. Вілія і старой сядзібай паводле праекта арх. М.Шульца з удзелам арх. Ю.Пусэ. Палац — 1—2-павярховы мураваны Г-падобны будынак. Гал. прамавугольны ў плане корпус мае сіметрычна-восевую кампазіцыю з 2-павярховымі бакавымі павільёнамі і цэнтр. часткай, вылучанай 4-калонным дарычным порцікам і вежачкай з гадзіннікам. У інтэр’еры вестыбюля зберагліся арнаментальная фрэскавая размалёўка і кафляныя грубкі. Да гал. фасада прымыкалі 2 аранжарэі і сад. Побач з палацам стаяла 8-гранная капліца, аздобленая арх. жывапісам. Каля палаца размяшчаўся шпацырны звярынец з 2 альтанкамі, за ім — парк у рамантычным стылі (пашкоджаны ў гады 1-й сусв. вайны), дзе ўстаноўлены памятны камень у гонар Т.Касцюшкі. За ракой знаходзіўся звярынец. Вядуцца работы па рэстаўрацыі і аднаўленні арх. аблічча ансамбля.
Літ.:
Кулагин А.Н. Архитектура дворцово-усадебных ансамблей Белоруссии. Вторая пол. XVIII — начало XIX в. Мн., 1981;
Трэпет Л.В. Там, дзе гучалі паланезы. Мн., 1990.
Л.В.Іванова.
Залескі палацава-паркавы ансамбль. З малюнка Л.Ходзькі. 1822.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́РТЭШСЁЛЁШ (Vértesszöllös),
стаянка эпохі палеаліту за 50 км на З ад Будапешта (Венгрыя). Адзін з найстаражытнейшых археал. помнікаў Еўропы, датуецца часам міндэльскага зледзянення (350 тыс.г. назад). Адкрыта ў 1962. Выяўлены рэшткі гамінідаў, у т. л. фрагмент чэрапа, які спачатку быў аднесены да гома эрэктус. Некаторыя навукоўцы лічаць яго прымітыўнай формай гома сапіенс, якую назвалі гома палеахунгарыкус. Знойдзены прылады з галькі (чоперы) і з крамянёвых адшчэпаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУБРАБІЗО́Н,
міжвідавы гібрыд, помесь зубразбізонам. Мае прыкметы абодвух жывёл, але звычайна буйнейшы за іх. Ад зубра адрозніваецца больш вял. галавой, будовай задніх ног, абросласцю галавы і пярэдняй ч. цела. Дае пладавітае патомства і з зубрам і з бізонам. Упершыню З. атрыманы ў 1907 у запаведніку Асканія-Нова, у 1940 завезены ў Каўказскі запаведнік, пазней і ў інш. раёны Каўказа, дзе размнажаецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
plus
м. плюс;
dwa plus dwa — два плюс два;
plus cztery stopnie — чатыры градусы вышэй нуля; плюс чатыры [градусы];
umieć co na piątkę z ~em — ведаць што на пяцёрку з плюсам;
plus minus — плюс-мінус; больш менш;
~y i minusy — плюсы і мінусы; за і супраць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Недара́йда ’неахайны чалавек; няўклюда’ (Сл. ПЗБ), недаральда ’тс’ (там жа), польск.niedorajda ’расцяпа, няўклюда’. Хутчэй за ўсё ў беларускай мове запазычанне з польскай, у якасці зыходнай формы можа быць спалучэнне адмоўя з дзеясловам doradzić ’даць рады, парадзіць’, літаральна ’чалавек, які не можа сабе даць рады’, або doraič ’параіць’ (Варш. сл., 3, 274). Непераканальныя спробы вывесці названыя словы зліт.*nedadairà (з метатэзай у беларускай мове), якое парву́ноўваецца зneapdairūs ’неабачлівы чалавек’ (Грынавяцкене і др., LKK, 16, 1975, 184; параўн. Лаўчутэ, Балтизмы, U6), або зліт.nedereivä ’расцяпа, няўклюда’ (Сл. ПЗБ, 205).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апо́рак ’стары бот з адрэзанай халявай’ (БРС). Значэнне ’нікчэмны чалавек’, зафіксаванае ў Дукоры (Жд.), — перанос асноўнага, пашыранага паўсюдна; параўн. ’зношаны абутак’ (Янк. Мат.), ’абутак з лыка’ (Інстр. I). Рус.опорок ’стары зношаны абутак’, ’распораты з бакоў стары бот’, ніз вопраткі, падкладка, футра, з якога спораты верх’, опорыш ’апорак’, а таксама ’халява, споратая з бота’; укр.дыял.опорки ’апоркі’. Славен.opǫ̑rek ’аборка; ануча на боце, да якой прымацоўваецца спражка ці шнурок’, — хутчэй за ўсё аўтаномная паралельная форма. Ад апароць (< опороти) ’распароць’ з суфіксам ‑ак (‑ъкъ): ’апораты бот’ (Сцяц., Нар., 153–154).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Салда́т ’радавы ваеннаслужачы сухапутнага войска’ (ТСБМ, Бяльк.). Зрус.солда́т ’тс’, якое вядома з 1515 г.; запазычана праз зах.-еўр. мовы (ням.Soldat, франц.soldat і г. д. зітал.soldato ад soldare ’наймаць’); Праабражэнскі, 2, 352; Клюге, 568; Фасмер, 3, 709. Зрус. і салдафо́н ’ваенны, інтарэсы якога не выходзяць за межы вузкапрафесійных заняткаў і ведаў; грубы, абмежаваны, некультурны чалавек’ (ТСБМ); у рус.зсолдат пад уплывам уласнага імя Агафон, гл. Фасмер, там жа. Ст.-бел.салдатъ (1710 г.) з той жа крыніцы (Булыка, Лекс. запазыч., 63).