падня́цца, падыму́ся, пады́мешся, пады́мецца; падымі́ся і -німу́ся, -ні́мешся, -ні́мецца; -німі́ся; зак.

1. Перамясціцца ўверх або прыняць больш высокае становішча.

П. на чацвёрты паверх.

Рука паднялася.

П. па службовай лесвіцы (перан.; дасягнуць больш высокага грамадскага становішча).

2. Устаць, перамяніць ляжачае або сядзячае становішча на стаячае.

П. з ложка.

3. Крануцца, рушыць.

Войскі падняліся ў атаку.

4. перан. Перайсці да актыўных дзеянняў.

П. на барацьбу з ворагам.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць вышэйшым, павысіцца ва ўзроўні.

Вада ў рацэ паднялася.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Павялічыцца, павысіцца.

Прадукцыйнасць працы паднялася.

Цэны падняліся.

7. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Стаць больш актыўным, прыўзнятым, палепшыцца.

Настрой падняўся.

8. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Наладжваючыся, палепшыцца, развіцца.

Прадукцыйнасць гаспадаркі паднялася.

9. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узнікнуць, пачацца.

Падняўся шум.

У стане ворага паднялася паніка.

Падняўся вецер.

|| незак. падыма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і падніма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. падня́цце, -я, н. (да 1, 6—8 знач.) і пад’ём, -у, м. (да 1, 2 і 5 знач.).

|| прым. пад’ёмны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

гара́, -ы́, мн. го́ры і (з ліч. 2, 3, 4) гары́, гор, ж.

1. Значнае ўзвышша, што ўзнімаецца над мясцовасцю або выдзяляецца сярод іншых узвышшаў.

Каўказскія горы.

Спускацца з гары.

Снежная г.

2. толькі мн. Горная краіна, гарыстая мясцовасць.

Жыхары гор.

Паход у горы.

3. перан., чаго, з чаго. Вялікая колькасць чаго-н. складзенага ў кучу.

Г. дроў.

Горы кніг.

4. Памяшканне, прастора паміж столлю і дахам у будынку; гарышча.

Злажыць сена на гару.

Зёлкі сушаць звычайна на гары.

5. (з прыназ. «у», «з», «на»). Вышыня, верх.

Шум чуўся з гары.

Абяцаць залатыя горы — абяцаць надта многа.

Гарою стаяць за каго-што — усімі сіламі абараняць.

Горы варочаць — вельмі многа рабіць.

Горы вярнуць на каго (разм., неадабр.) — няславіць каго-н., гаварыць пра каго-н. многа непрыемнага.

Горы перавярнуць — зрабіць вельмі значную работу.

Не за гарамі

1) пра нешта блізкае, што хутка наступіць;

2) блізка, недалёка (быць, знаходзіцца).

|| памянш. го́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (да 1 і 3 знач.).

|| прым. го́рны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Г. хрыбет.

Горная краіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

Арда́ ’татарскае войска’, ’саюз плямён, дзяржава ў старажытных усходніх народаў’, ’шумны, неарганізаваны тлум’ (БРС), ’дружына жаніха, што едзе за нявестай’ (таксама ірда — Нікольскі, 55), арду тварыць суматоха, дзіцячыя гульні’ (Нас. Сб.; Янкоўскі, докт. дыс., 1, 333). Старажытнарускае (з 1307) працягваецца ў старабеларускай, дзе таксама горта ’арда’ (Булыка., Запазыч., 228). Рус., укр. орда́ ў розных значэннях. Канчатковая крыніца цюрк. ordu (ortu) ’лагер, стан войска, рэзідэнцыя хана’ ўжо ў старажытнацюркскіх мовах (Др.-тюрк.), вядома ў многіх цюркскіх мовах. Усходнеславянскае слова з цюркскай; ст.-бел. горта (1691) праз польскую з нямецкай (параўн. Брукнер, 381). Фасмер, 3, 150; БМ, 43, Курс суч., 161. Ірда, магчыма, з украінскай. Думка Бугі, 2, 507 (параўн. таксама Жучкевіч, Топон., 159), пра паходжанне бел. ардашум, беспарадак’ з літ. ardà ’спрэчка’ малаверагодна: аналагічныя значэнні вядомы і ў іншых славянскіх мовах. Супрун, Зб. Крымскаму, 126–127.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ахлу́п ’суцэльнае бервяно, якое кладзецца над вокнамі, дзвярамі’ (Інстр. лекс.), ахлупавата ’не крута’, ахлупны ’ахопліваючы, верхні’ (Касп.), рус. о́хлуп, о́хлупь ’вільчык, верхняя частка страхі’, о́хлупень ’тс’. Звязана з гукапераймальным хлопаць ’стукаць, ляскаць, выдаваць адрывістыя гукі’ чаргаваннем галоснага асновы, якая мае значэнне ’выдаваць шум, закрываючы ці адкрываючы адтуліну’, параўн. захлупі́цца ’задыхнуцца (ад раптоўнага недахопу паветра)’, рус. бранск. адхлупнуть ’адклеіцца, адстаць’, балг. захлупвам ’закрываць накрыўкай, пераварочваць уверх дном’, захлупак, похлупак ’накрыўка’ (адносна апошніх гл. Мірчаў, БЕ, 10, 2–3, 218–220); з захаваннем галоснага о рус. захлопнуть ’рэзка закрыць’, захлопка затычка’, славац. chlopňa ’накрыўка’; Махэк₂ (287) выводзіць рус. охлупень ад *xlupěti ’вісець, падаць’, што ўзыходзіць да гукапераймальнага *xlup — для абазначэння розных рухаў, галоўным чынам раптоўных, нечаканых (там жа, 200 і наст.). Неверагодна перш за ўсё па лінгвагеаграфічных прычынах адносна рускага слова Фасмер, 3, 176 (з о‑ і хлупь ’хвост’, ’гузка ў птушак’). Параўн. ашлап.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

this1 [θɪs] pron. (pl. these)

1. гэ́та;

What is this? Што гэта?

2. гэ́та, гэ́ты;

Look at this picture. Паглядзі на гэтую карціну;

this afternoon сёння днём;

this very moment у гэ́ты мо́мант, якра́з, цяпе́р;

this day last year у гэ́ты ж са́мы дзень у міну́лым го́дзе;

in this day and age у на́шыя дні;

What’s all this noise? Што гэта за шум?

this and that той або́ і́ншы;

this way сюды́;

like this так вось, такі́м чы́нам;

Do it like this. Рабі гэта так.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

big [bɪg] adj.

1. вялі́кі;

a big man высо́кі мужчы́на;

a big decision ва́жнае рашэ́нне;

big repair капіта́льны рамо́нт;

a big noise мо́цны шум;

a big close-up буйны́ план (у кіно);

I’m a big eater. Люблю паесці.

2. даро́слы, вялі́кі;

You’re a big boy! Ты ўжо вялікі хлопец!

a big cheese infml ва́жная асо́ба;

a big fish (in a small pond) туз мясцо́вага значэ́ння;

be/get/grow too big for one’s boots задзіра́ць нос; ва́жнічаць;

have/be a big mouth прагавары́цца; шмат балбата́ць (асабліва пра сябе)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

невыра́зны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, у якім дэталі, моманты вылучаюцца няярка, неяскрава. Андрэй Міхайлавіч бачыў усё, як праз сіта, і таму постаці людзей былі невыразнымі. Самуйлёнак. Хутка поўнач. Дзядуля спіць... У кутах — Невыразныя цені. Лявонны. Дзесьці з-за лесу, нарастаючы і ўзмацняючыся, набліжаўся невыразны шум... Ваданосаў. // Не зусім яскравы; цьмяны. На дарогах і ў нізінах цямнеюць мутныя лужыны халоднай дажджавой вады. А над усім гэтым панурым, невясёлых, пейзажам такое ж шэрае невыразнае неба. Ігнаценка. Як даўні сон, успамінаю трывожныя крыкі, невыразны бляск аўтамабільных фар. Жычка.

2. Не зусім зразумелы; няпэўны. Я падыходзіў да.. [вёскі] з невыразным пачуццём смутку і болю. Лупсякоў. Палонны спыніўся ля крайняй прыступкі, зрабіў невыразны жэст рукой — нешта падобнае на прывітанне. Казлоў.

3. Выказаны недакладна, няясна. Невыразныя думка. Невыразны адказ. □ Галілей муркнуў у невыразным тоне: — Кхе-кхе... Маладосць!.. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыляце́ць, ‑лячу, ‑ляціш, ‑ляціць; ‑ляцім, ‑леціце; зак.

1. Лецячы, прыбыць куды‑н., з’явіцца дзе‑н. Птушкі прыляцелі. Самалёт прыляцеў. □ Росквіт ніў святкуе лета, Час жніва не за гарой. Па астачу мёду ў кветках Прыляцеў пчаліны рой. А. Александровіч. Гляджу на бярозу я кожнае ранне — А мо прыляцелі шпакі? Панчанка. Снарад упаў каля дарогі неспадзявана — прыляцеў аднекуль, і ніхто нават не пачуў. Чыгрынаў. // Данесціся (пра гукі, шум і пад.). З ракі прыляцела раптам прыпеўка папулярнай студэнцкай песні. Мурашка. // перан. Хутка дайсці, распаўсюдзіцца. Шырокім шляхам прыляцела ў вёску чутка аб рэвалюцыі. Краўчанка.

2. Разм. Хутка прыбегчы, прыехаць. — Мабыць, прачуў, што млын твой апошнія дні дажывае, вось і прыляцеў ні свет ні зара? Асіпенка. У той жа дзень .. [Дзямід Сыч] раніцой першы прыляцеў на ферму. Паслядовіч. З самага ранку прыляцеў на матацыкле старшыня сельсавета Павел Туравец. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скамячы́ць, ‑мячу, ‑мечыш, ‑мечыць; зак., што.

1. Змяць, ператварыць у камяк. Скамячыць паперу. Скамячыць адзенне. □ Зіна з абурэннем скамячыла прачытанае пісьмо, кінула яго ў кут. Гамолка. Курачка скамячыў у руках кашулю, якую яшчэ не паспеў надзець. Чарнышэвіч. Ну што будзе, калі я скамячу з мякішу галачку і шпурну яе ў ночвы, дзе сястра будзе мыць бялізну? Грамовіч. // Шчыльна сціснуць, самкнуць; згарнуць. Хутаранец, скамячыўшы губы, схапіў .. [Уладзю] за плечы. Чорны. — Вось якія яны [барозны] твае!!! — і ахоплены дзікай злосцю, Кузьма скамячыў здаровую фігу і з сілаю сунуў Петраку ў нос. Нікановіч.

2. перан. Сказіць, сапсаваць. Шум галасоў скамячыў.. словы [Карпуся]. Баранавых. Незнаёма-металічны тон рашучага загаду і кулямётная чарга адразу скамячылі ўсе яго гарачыя пачуцці. Паслядовіч. Аб’езд першага ўчастка не пагоршыў, не скамячыў таго радаснага настрою, які пакінуў пасля сябе другі ўчастак. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чвя́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Утвараць гукі, характэрныя для хадзьбы па гразі, забалочаным месцы і пад. Ехалі [эскадроны] па лесе доўгім, вузкім ланцугом, чвякала пад конскімі нагамі гразь. Навуменка. Хоць дажджоў даўно не было, конь раз-пораз чвякаў у чорным балотным кісялі, груз да калень. Мележ. / у безас. ужыв. У кабінеце было светла, цёпла, і пасля вуліцы, дзе пад нагамі чвякала і хлюпала, .. Лёдзі здалося тут вельмі ўтульна. Карпаў.

2. Ісці па чым‑н. мокрым, гразкім, утвараючы характэрныя гукі. Тады ён [Юрка] пачуў, што ў яго недзе збоку нехта чвякае па гразі. Ходзіць... Пташнікаў.

3. Тое, што і чаўкаць (у 1 знач.). Булка тырчыць [у немца] з рота, рукі завязваюць торбу, перахопіць, ізноў адхваціў кус, жарэ, чвякае, цягне, нясе... Гарэцкі.

4. Падаць, утвараючы глухі, мяккі шум. Ускідваліся і ўскідваліся рыдлёўкі, чвякала і чвякала, падаючы, мокрая твань. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)