Во́сьдзека, восьдзечка ’вось тут, блізка’ (Шат.). З вось + дзе + ка, дзе ‑ка — вядомая пры ўтварэнні прыслоўяў часціца; ‑ч‑ перад ‑ка надае прыслоўю ласкальны характар (Карскі 2–3, 68 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

nierówny

1. няроўны;

nierówny plac — няроўны пляц;

2. неаднолькавы; няроўны;

nierówny poziom — неаднолькавы ўзровень;

nierówny charakter перан. няроўны (зменлівы) характар

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

hartować

незак. гартаваць, загартоўваць;

hartować charakter — загартоўваць характар;

hartować dziecko kąpielami w chłodnej wodzie — загартоўваць дзіця купаннем у халоднай вадзе

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

make-up, makeup

[ˈmeɪkʌp]

n.

1) склад, хара́ктар -у m.

2) грымі убра́ньне акто́ра

3) касмэ́тыка f.

4) Print. макетава́ньне n., вёрстка f. (кні́гі, газэ́ты)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

decided

[dɪˈsaɪdɪd]

adj.

1) выра́зны, пэ́ўны, бясспрэ́чны

a decided advantage — бясспрэ́чная перава́га

2) мо́цны, цьвёрды (хара́ктар), катэгары́чны

a man of decided opinions — чалаве́к катэгары́чных пагля́даў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

архітэкту́ра, ‑ы, ж.

Майстэрства праектавання, будавання і мастацкага афармлення пабудоў; дойлідства. Архітэктура старажытных грэкаў. // Навука пра ўзвядзенне будынкаў. Курс архітэктуры. // Характар, стыль пабудовы. Гатычная архітэктура. Беларуская народная архітэктура.

•••

Арганічная архітэктура — адзін з кірункаў архітэктуры, які ўзнік у 30‑я гг. 20 ст. ў ЗША і атрымаў пашырэнне ў Італіі, Бразіліі і іншых краінах.

[Лац. architectura.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́ячы і зае́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да зайца (у 1 знач.). Заячыя сляды. Заячае футра. // Зроблены з футра зайца. Заячая шапка.

2. перан. Нясмелы, баязлівы. Заячы характар. Заечая натура.

3. Як састаўная частка некаторых батанічных назваў. Заячая капуста. Заячая канюшына. Заячае шчаўе.

•••

Заячая губа гл. губа.

Заячая душа гл. душа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

псіхо́з, ‑у, м.

Хваравіты стан, звязаны з пашкоджаннем галаўнога мозга. // Разм. Ненармальнасць, дзівацтва ў псіхіцы таго або іншага чалавека. Гэтыя .. [Тамарыны] заляцанні, званкі на дом, запрашэнні давялі Галіну да хваробы, бо рэўнасць яе набыла паталагічны характар, стала псіхозам. Шамякін. // Моцнае псіхічнае ўздзеянне якіх‑н. з’яў, падзей і пад., якія выклікаюць страх, нервуюць. Ваенны псіхоз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расцані́ць, ‑цаню, ‑цэніш, ‑цаніць; зак., што.

1. Вызначыць цану чаго‑н.; ацаніць. Расцаніць тавар.

2. перан. Устанавіўшы сутнасць, характар чаго‑н., вызначыць свае адносіны, ацаніць. Паводзіны [Дубовіка] на бюро можна расцаніць, як паводзіны малавопытнага старшыні калгаса на пасяджэнні сельвыканкома... Сіўцоў. Надзя дапусціла памылку — толькі так, а не горш, расцаніў я тады яе ўчынак. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ры́тміка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.

1. Сістэма і характар рытму. Рытміка верша вар’іруецца надзвычай лёгка і натуральна, яна дапасавана да агульнай апавядальнай танальнасці твора. Гіст. бел. сав. літ.

2. Вучэнне аб рытме (у вершах, музыцы, танцах і пад.).

3. Сістэма фізічных практыкаванняў пад музыку, якая мае мэту развіваць пачуццё рытму. Урок рытмікі.

[Ад грэч. rhithmikós — суразмерны, стройны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)