упершыню́, прысл.
Першы раз. Упершыню за ўсю дарогу .. [Васілю] захацелася не спяшацца, прыпыніцца, пачакаць. Мележ. «Мама!».. Упершыню пачула баба такое слова ад пасынка. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разлётны ’імклівы, моцны’ (Сцяшк.), разлёт ’рух з паступова нарастаючай хуткасцю’, разлётацца ’палётаць’ (ТСБМ), рус. дыял. разлётный ’які можа, умее лётаць’. Ад раз- і лётаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разёпа ’разява’ (Бяльк., Др.-Падб.; асіп., рагач., Сл. ПЗБ), разе́па ’тс’ (Гарэц.), рус. дыял. разёпа ’разява’. Ад раз- і зяпа (гл.) з экспрэсіўнай менай галоснага.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́здых ’адпачынак’ (Бяльк.). Утворана паводле прасл. *ot‑dъxъ, *ot‑dyxъ (рус. отдых, чэш., славац. oddech, oddych, славен. oddíh ’тс’) з раз- (роз-) і ды́хаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Salát
m -s, -e сала́та
◊ da hast du den ~ ! — разм. вось табе́ і раз!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Пры́варатка ’частка навітай на навой асновы, якая адпускаецца для ткання з задняга навоя за адзін раз’ (в.-дзв., Шатал.). Суфіксальны назоўнік ад прывараці́ць < вараці́ць (гл. варо́чаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пусты́ннік ’посуд, іншы раз плецены’ (горац., Дзіц. фальк., 631). Магчыма, звязана з літ. pūstìnis ’выдуўны, дуты’, параўн. pūstìnės kėlnės ’галіфе’, г. зн. шырэйшы ў сярэдзіне, пукаты.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разво́рваць ’араць, раскідваць плугам зямлю’ (ТСБМ), ’араць зямлю пад грады’ (Сцяшк.). Ад раз- і ара́ць (гл.) з прыстаўным в‑. Сюды ж разво́рак ’паглыбленне паміж разорамі’ (Сцяшк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разжы́цца ’разбагацець’ (Сл. ПЗБ, Некр.), ’раздабыць, дастаць, пазычыць’ (Бяльк.), разжыва́цца ’багацець’ (Інстр. 3), разжыва́нне ’абжыванне’ (Юрч. СНЛ), разжы́ў ’разжытак’ (Юрч. СНЛ). Ад раз- і жыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ператаўчы́ сов.
1. в разн. знач. перетоло́чь; (картошку — ещё) перемя́ть;
п. ўвесь пе́рац — перетоло́чь весь пе́рец;
п. яшчэ́ раз — перетоло́чь ещё раз;
2. (очистить от шелухи всё, многое) пору́шить, обру́шить;
п. ўсё про́са — пору́шить (обру́шить) всё про́со;
3. разг. (разбить во множестве) переби́ть, переколоти́ть;
п. ўвесь по́суд — переби́ть (переколоти́ть) всю посу́ду
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)