шчыльныя кампактныя касмічныя аб’екты, сціснутыя ў ходзе гравітацыйнага калапсу да памераў, меншых за радыус rh сферы (гарызонту падзей), з-пад якой з-за гіганцкага поля прыцягнення не могуць выходзіць ні часціцы, ні выпрамяненне. Прадказанне аб існаванні Ч.дз. і апісанне іх уласцівасцей грунтуюцца на вывадах агульнай адноснасці тэорыі (АТА).
Паводле АТА значэнне rh вызначаецца масай, эл. зарадам і вуглавым момантам калапсуючага аб’екта; для сферычнай невярчальнай Ч.дз. rh роўнае яе гравітацыйнаму радыусу. З прычыны нябачнасці Ч.дз. адзіным яе праяўленнем з’яўляецца гравітацыйнае поле. Таму масу і наяўнасць гарызонту падзей вызначаюць па руху газавага асяроддзя ці зорак у наваколлі Ч.дз. Сучаснымі метадамі назірання выяўлена каля 100 кандыдатаў у Ч.дз.
Літ.:
Хокинг С. Черные дыры и молодые вселенные: Пер. с англ. СПб., 2001;
Черепащук А.М. Поиски черных дыр: новейшие данные // Успехи физ. наук. 2001. Т. 171, № 8.
М.М.Касцюковіч.
Пылавы дыск вакол чорнай дзіры ў цэнтры галактыкі NGC 4261 (касмічны тэлескоп імя Э.Хабла, 1995, НАСА).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПА́НКІ (Meloidae),
сямейства насякомых атр. жукоў, ці цвердакрылых. Больш за 4 тыс. відаў. Пашыраны пераважна ў субтропіках і тропіках. На Беларусі 8 відаў, 5 з іх з роду майка (1 — у Чырв. кнізе).
Даўж. 8—42 мм. Афарбоўка яркая, часта з метал. бляскам. Галава апушчаная, шыепадобна перацягнутая. Надкрылы шырэй за пярэдняспінку, не прылягаюць да бакоў брушка. Вусікі 8—11-членікавыя, шнура- або ніткападобныя, на канцах патоўшчаныя. Ператварэнне поўнае, ускладненае. Лічынкі маюць 3 стадыі, кормяцца яйцамі саранчовых, мёдам, паразітуюць у гнёздах пчол, знішчаюць іх патомства. Дарослыя жукі аб’ядаюць кветкі і лісце раслін. Характэрная асаблівасць Ш. — наяўнасць у целе (асабліва ў крыві) яду кантарыдзіну, які надае жукам непрыемны пах і смак, таму большасць насякомаедных іх не паядаюць (акрамя курэй, ластавак, вожыкаў). Іл.гл. таксама да арт.Майкі.
Шпанкі: 1 — майка зменлівая, ці стракатая; 2 — майка чорная; 3 — нарыўнік малы; 4 — нарыўнік чырвонагаловы; 5 — нарыўнік Шэфера; 6 — шпанская, ці ясянёвая мушка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭСКІМО́СКАЯ МО́ВА,
адна з эскімоска-алеуцкіх моў. Пашырана сярод эскімосаў на Чукоцкім п-ве (Расія), на Алясцы (ЗША), у Канадзе, Грэнландыі (Данія, дзе яна служыць мовай астраўной аўтаноміі; у астатніх рэгіёнах — мовай побытавых зносін). Мае 2 групы дыялектаў: юіцкую і інуіцкую. Э.м. — аглюцінатыўна-полісінтэтычная. Ёй уласцівы: у марфалогіі — 7 склонаў, суфіксальнае словаўтварэнне, наяўнасць іменных і дзеяслоўных асноў, якія, далучаючы да сябе серыі розных па семантыцы і функцыях суфіксаў, здольны выражаць значэнне цэлага сказа (т.зв. слова-сказ), лексіка-семантычным цэнтрам якога служыць толькі каранёвая марфема; у сінтаксісе — выразны падзел сказа паводле структуры на абсалютную і эргатыўную канструкцыі. Пісьменства ў Грэнландыі з сярэдзіны 19 ст., у СССР з 1930-х г. (у 1932—37 на лац. графічнай аснове, з 1937 на аснове рус. графікі), у ЗША і Канадзе — з 1970-х г. (на аснове лац. графікі).
Літ.:
Меновщиков Т.А. Грамматика языка азиатских эскимосов. Ч. 1—2. М.; Л., 1962—67.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ЗЛІН Міхаіл Веньямінавіч (29.7.1928, г. Гомель — 1.1.1999),
расійскі фізік. Чл.-кар.Рас.акад. прыродазнаўчых навук (1991), чл. Нью-Йоркскай АН. Д-рфіз.-матэм.н., прафесар. Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1950). У 1950—57 на прадпрыемстве «Свярдлоўск-45», з 1959 у Ін-це ядз. сінтэзу Рас.навук. цэнтра «Курчатаўскі ін-т». Навук. працы па фізіцы плазмы, нелінейнай фізіцы, геафіз. і астрафіз. гідрадынаміцы. Даследаваў найб. моцныя няўстойлівасці плазменных патокаў, упершыню эксперыментальна назіраў новыя аб’екты фізікі плазмы — ленгмюраўскі салітон у магн. полі, віхравы салітон Росбі. Растлумачыў феномен галінавання спіральных рукавоў галактык, прадказаў існаванне ў галактыках буйнамаштабных віхраў (гіганцкіх антыцыклонаў), наяўнасць якіх пацверджана астр. назіраннямі. Прэмія імя Л.А.Арцымовіча Рас.АН (1995).
Тв.:
Динамика пучков в плазме. М., 1982;
Солитоны Россби // Успехи физ. наук. 1986. Т. 150, вып. 1;
Вихри Россби и спиральные структуры: Астрофизика и физика плазмы в опытах на мелкой воде. М., 1990 (разам з Я.М.Снежкіным);
Physics of íntense Beams in Plasmas. Bristol, 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
канстатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што і без дап.
Устанавіць (устанаўліваць) наяўнасць чаго‑н.; адзначыць (адзначаць) што‑н. Канстатаваць факт. □ — Галасуюць члены камітэта, — удакладніў Стрыжанок. — Аднагалосна, — з задавальненнем канстатаваў ён.Сабаленка.Такім чынам, на аснове разгледжанага матэрыялу можна канстатаваць, што ўздзеянне беларускай моўнай стыхіі на кніжнаславянскую адчуваецца ў «Псалтыры» на ўсіх ярусах мовы — у арфаграфіі, марфалогіі, сінтаксісе і асабліва ў лексіцы.«Весці».
[Ад фр. constater.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
публіцы́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
1. Жанр грамадска-палітычнай літаратуры на тэмы сучаснасці. Лепшым узорам беларускай публіцыстыкі дарэвалюцыйнага часу з’яўляюцца пісьмы К. Каліноўскага, што друкаваліся ў газеце «Мужыцкая праўда».А. Макарэвіч.//Наяўнасць (у творах, у творчасці) надзённых грамадска-палітычных пытанняў. У апошніх частках рамана Чорнага залішне многа публіцыстыкі.Барсток.
2.зб. Творы гэтага жанру. Публіцыстыка і сатыра [К. Чорнага] шырока выкарыстоўваліся ў плакатах і лістоўках.Луфераў.
[Ад лац. publicus — грамадскі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разнаста́йнасць, ‑і, ж.
Наяўнасць мноства непадобных элементаў у чым‑н.; адсутнасць аднастайнасці. Панна Марына, без спрэчкі, мела перавагу над Ядвісяю ў харастве, але разам з гэтым уступала Ядвісі ў разнастайнасці праяўленняў жыцця.Колас.Прыгожыя карціны роднага беларускага пейзажу мільгалі адна за адной, песцячы погляд мяккасцю і разнастайнасцю фарбаў.Васілевіч.Метад сацыялістычнага рэалізму мае на ўвазе шматграннасць мастацтва, разнастайнасць стыляў, творчых манер і кірункаў.Конан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
то́пка1, ‑і, ДМ ‑пцы; Рмн. ‑пак; ж.
Частка печы або катла, дзе спальваюць паліва. Топка паравоза. □ Сюды [у залу] выходзілі топкі ўсіх трох грубак, што абагравалі спальню.Асіпенка.Васіль памагаў машыністу, паліў топку, — качагар з яго быў вельмі ўвішны і неспакойны.Мележ.
то́пка2,
1.Прысл.да топкі 2.
2.безас.узнач.вык. Пра наяўнасць балоцістага, багністага месца. На балоце вельмі топка, можна загрузнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Атруі́ць ’атруціць’ (Нас., Булг.). Рус.паўдн.отруить, укр.отруїти ’тс’, труїти ’атручваць’, польск.otruć, truć, truję, чэш.дыял.trouti, truji. Ст.-бел.отруити (Булыка, Запазыч.). Улічваючы пашырэнне і наяўнасць у беларускай мове толькі прэфіксальнага варыянта, з польскай (Гіст. мовы, 1, 97). У польскай мове слова роднаснае з trawa. Гл. трава.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ся́жань, побач з са́жань ’мера ў стан чалавека, як можна сягнуць уверх рукой, роўная 3 аршынам’ (Ласт.). Параўн. стараж.-рус.сяжень, сажень ’мера даўжыні’. Да прасл.*sęžьnь, вытворнага ад *sęgati, гл. сягаць. Выказваецца меркаванне пра наяўнасць рэканструяваных варыянтаў прасл.*seg‑/*sog‑ без назалізацыі (параўн. Анікін, Этимология–1983, 55), гл. таксама сажань.