1. Які мае дачыненне да буксіра. Буксірны трос, крук.
2. Які цягне што‑н. за сабой на буксіры (у 1 знач.). Як толькі прайшоў крыгаход, на рацэ затарахцеў буксірны кацер і пацягнуў з аднаго на другі бераг вялізны паром.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бутафо́рскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да бутафорыі; нечым нагадвае бутафорыю. У пасажыра было нешта бутафорскае. На дварэ стаяла снежаньская сцюжа, а ён меў на сабе канфедэратку, пашытую са звычайнай... цыраты, якой накрываюць сталы.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ста́расціха, ‑і, ДМ ‑цісе, ж.
Разм. Жонка старасты (у 1 знач.). [Матушка:] — Хто ж ваша мілая? Ну, скажыце? — Старасціха Алена, — прамовіў Лабановіч.Колас.[Ганна] ніяк не магла асвойтацца з тым, што яна старасціха, што і яна мае нібы нейкае дачыненне да нямецкага начальства.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прычы́ннасць, ‑і, ж.
1. Удзел у чым‑н., дачыненне да чаго‑н. Абгрунтаванне думкі аб прычыннасці «Новай зямлі» да генезісу беларускага рамана атрымалася неглыбокім і скамечаныя.«Полымя».
2. У філасофіі — форма сувязі і ўзаемадзеяння з’яў аб’ектыўнага свету, якая выяўляе неабходную абумоўленасць адной з’явы другой.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МІЖНАРО́ДНЫЯ СПАРТЫ́ЎНЫЯ АБ’ЯДНАННІ,
сусветныя і рэгіянальныя міжнар. арг-цыі ў галіне фіз. культуры і спорту. Іх членамі з’яўляюцца міжнар. і нац.спарт. арг-цыі, асобныя ўстановы і асобы. Адрозніваюць М.с.а.: універсальныя і спецыяльныя агульнага характару (напр., Міжнар.алімп.к-т, Міжнар. савет фіз. Выхавання і спорту і інш.); па відах спорту; па галінах ведаў і дзейнасці, якія маюць дачыненне да фіз. культуры і спорту (напр., міжнар. федэрацыі спарт. медыцыны, спарт. прэсы і інш.); аб’яднанні спартсменаў па прафесійнай прыналежнасці (напр., Міжнар. федэрацыя універсітэцкага спорту, Міжнар.спарт. саюз чыгуначнікаў і інш.), рэлігійнай — Міжнар. каталіцкі саюз фіз. выхавання і спорту і інш. Большасць М.с.а. кіруюць развіццём аматарскага спорту, некат. аб’ядноўваюць арг-цыі аматараў і прафесіяналаў (напр., міжнар. федэрацыі тэнісу, футбольных асацыяцый). Існуюць М.с.а. прафесійнага спорту (напр., Міжнар. федэрацыя барацьбы). Задачы М.с.а.: садзейнічанне спарт. арг-цыям асобных краін у стварэнні нац. федэрацый, іх прызнанне, устанаўленне і ўмацаванне сувязей з імі, практычная дапамога ў іх дзейнасці, кантроль за выкананнем гэтымі арг-цыямі прынятых статутаў; вывучэнне і распаўсюджанне міжнар. вопыту; утварэнне матэрыяльна-фін. базы развіцця фіз. культуры і спорту; удасканаленне, тлумачэнне афіц.міжнар. палажэнняў пэўнага віду спорту; планаванне і арг-цыяміжнар. спаборніцтваў (чэмпіянатаў свету, кантынентаў і інш.); рэгістрацыя і зацвярджэнне рэкордаў (свету, кантынентаў) і інш. Бюджэты М.с.а. складаюцца з членскіх узносаў нац.спарт. арг-цый, прыватных ахвяраванняў, субсідый урадаў і міжурадавых арг-цый, адлічэнняў ад даходаў пры правядзенні спаборніцтваў, ад выдавецкай дзейнасці, платы за права трансляцыі спаборніцтваў па тэлебачанні і інш.
Першыя М.с.а. склаліся ў канцы 19 — пач. 20 ст. (міжнар. федэрацыі веславання, гімнастыкі, міжнар. саюзы канькабежцаў і веласіпедыстаў, Міжнар.алімп.к-т і інш.). Існуе больш за 200 М.с.а., у т. л. больш за 100 па асобных відах спорту. У 1960-я г. з мэтай кансалідацыі нац.спарт. арг-цый і М.с.а. створаны ў якасці кансультатыўных арг-цый Ген. асацыяцыя Міжнар.спарт. федэрацый. Ген. асамблея нац.алімп. к-таў і Пастаянная кансультатыўная канфедэрацыя нац.алімп. к-таў Еўропы.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ты́чыцца ‘датычыць, мець адносіны’ (ТСБМ), ст.-бел.тычитися ‘мець дачыненне’ (1388 г., ГСБМ): вам се самых тыче (Александрыя), побач з тычити ‘тс’: в томъ местѣ ничого не тычетъ Слуцка (1499 г., ГСБМ). Відаць, запазычана з польск.tyczyć się ‘адносіцца да чагосьці ці кагосьці’ або скалькавана непасрэдна з лац.attingere (< tangere ‘кранаць, датыкацца’), параўн. лац.guod attingit ‘што да, як да, у дачыненні да’, польск.co się dotyczy (‑tyczy замест ‑tycze, гл. Ніч, Wybor pism, 2, 257; Банькоўскі, 1, 292), чэш.co se týče, славац.čo sa týka, славен.kar se tega tiče, tikati se ‘датычыць, адносіцца’. Да тычаць, тыкаць1 (гл.); паводле Борыся (657), польск.tyczyć ‘памячаць дарогу тычкамі’ ад прасл.*tyčь, гл. тыч.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сацыя́льны
(лац. socialis = грамадскі)
1) грамадскі, які мае дачыненне да грамадскага ладу, да жыцця людзей і іх адносін у грамадстве, вынікае з умоў грамадскага жыцця;
2) які мае на мэце змену грамадскіх вытворчых адносін (напр. с. рэвалюцыя, с-ыя пераўтварэнні).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аддзялённы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да аддзялення (у 4 знач.). Аддзялённы камандзір.
2.узнач.наз.аддзялённы, ‑ага, м. Камандзір аддзялення. У арміі Бяссонаў доўга служыў і салдатам, і аддзялённым, і ўзводным, і ротным — усё ў пяхоце, у танкавую часць ён трапіў многа пазней.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апо́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да апоры (у 1, 2 знач.). Апорная база. Апорны пункт. □ Даволі значны стратэгічны пункт Рагачоў ператвараўся захопнікамі ў моцны апорны вузел.Брыль.// Які з’яўляецца апорай (у 2 знач.). [Косця:] — Калі вось гэтыя апорныя калоны ўстаноўлены, можна адразу ставіць на іх раму.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)