дачыне́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дачыне́нне дачыне́нні
Р. дачыне́ння дачыне́нняў
Д. дачыне́нню дачыне́нням
В. дачыне́нне дачыне́нні
Т. дачыне́ннем дачыне́ннямі
М. дачыне́нні дачыне́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дачыне́нне, -я, н.

Сувязь 3 кім-, чым-н.; адносіны да каго-, чаго-н.

Мець д. да справы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дачыне́нне ср. (связь, участие) отноше́ние, каса́тельство, прича́стность ж.;

мець дачыне́нне — а) име́ть отноше́ние, каса́тельство; б) относи́ться к де́лу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дачыне́нне, ‑я, н.

Сувязь з кім‑, чым‑н., адносіны да каго‑, чаго‑н. Адвярнуўшыся, хлопец убачыў Люську, якая, мабыць, мела нейкае дачыненне да камсамольскага камітэта. Навуменка. Ермаліцкі больш за ўсіх меў дачыненне да касы, і ўсе гэтыя заўвагі да некаторай ступені прымаў і на сябе. Скрыган.

•••

У дачыненні да каго-чаго — ужываецца ў значэнні прыназоўніка, які паказвае накіраванасць дзеяння. — А ў тваіх словах у дачыненні да мяне і да маіх ідэалаў няма нічога жандарскага? Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дачыне́ннедачыненне’ (БРС). Магчыма, паланізм. Параўн. польск. mieć do czynienia ’мець справу’ (з кімсьці).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адукацы́йны, -ая, -ае.

Які спрыяе адукацыі, мае дачыненне да адукацыі, асветы.

А. ўзровень.

Адукацыйная экскурсія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агітма́савы, -ая, -ае.

Які мае дачыненне да агітацыйнай, грамадска-палітычнай работы сярод мас.

Агітмасавая работа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удзе́льны¹, -ая, -ае (кніжн.).

Які мае непасрэдныя адносіны, дачыненне да чаго-н.

|| наз. удзе́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радыё...

Першая састаўная частка складаных слоў у знач.: які мае дачыненне да радыё, напр.: радыёапарат, радыёсувязь, радыётэхніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

верхавы́, -а́я, -о́е.

Які мае дачыненне да язды вярхом, прызначаны для такой язды.

Верхавая язда.

В. конь.

Прыслаць верхавога (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)