ДЗЯ́ТЛАЎ (Алесь) (Аляксандр Мікалаевіч; н. 3.6.1936, в. Туркі Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1959). Працаваў у друку, на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1980 у час. «Родная прырода». Друкуецца з 1956. Першая кн. апавяданняў «Росы на паплаве» (1974). У аповесцях «Белы месяц сакавік» (1977), «Сляды», «Начное неба ў ліпені» (абедзве 1981), «У вераснёвы вечар» (1987) даследуе духоўны свет чалавека, пытанні маралі і этыкі, праблемы адказнасці асобы перад сабой і грамадствам. Пра вясковых настаўнікаў аповесць «Брод» (1981), апавяданні «Поезд ішоў праз ноч», «Юрачка». Тэму пераемнасці пакаленняў, трагедыю Айч. вайны асэнсоўвае ў аповесці «Час даспелага жыта» (1981), апавяданнях «Вяртанне», «Жоўтае лісце», «Дана» і інш. Сутнасць змен у жыцці, горкія ўрокі мінулага спрабуе спасцігнуць у рамане «Парог» (1993), апавяданнях «Трое на прахадной», «Белыя людзі» і інш. Аўтар нарысаў, фельетонаў, твораў для дзяцей («Стрэл на белым лузе», 1985). Уздымае экалагічныя праблемы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Сыраве́ц ’квас’ (Бяльк., Мат. Гом.), ’нямочаны ў вадзе лён’ (Сцяшк.). Параўн. укр., сиріве́ц ’хлебны квас’, дыял. ’сырамятная скура’, рус.дыял.сырове́ц ’белы, неўвараны квас’. Да вырыянтнай асновы *syrovъ/*surovъ ’сыры, неапрацаваны; свежы, мокры’ (гл. сыравы, суравы). З суф. ‑ец, параўн. сырэц.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
biały
biał|y
1.белы;
~y niedźwiedź — белы мядзведзь;
2.белы; светласкуры;
~a rasa — белая раса;
3. ~e мн.шахм. белыя;
ruch mają ~e — ход белых;
~a broń — халодная зброя;
~a kawa — кава з малаком;
w ~y dzień — сярод белага дня;
czarno na ~ym — чорным на белым;
Biała Planeta — астр. Венера;
~y proszek — какаін
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
акупа́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Той, хто ўдзельнічае ў акупацыі; захопнік. Палескія людзі заўсёды як героі змагаліся з усялякімі акупантамі на беларускай зямлі.Чорны.Разбітых шыбаў шкло валялася наўкруг, Вятры разносілі падушак белы пух, Нарабаваныя ў бедных хатах транты Вывозілі цюкалі акупанты.А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
беласне́жны, ‑ая, ‑ае.
Падобны колерам на снег, вельмі белы. І песням першы раз сягоння Такая шыр, такі прастор! Пяеш унізе — яна звоніць На грані беласнежных гор.Танк.Над пакгаузам кружыліся галубы, усё вышэй і вышэй узнімаючыся над страхой, пабліскваючы на сонцы беласнежнымі крыллямі.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Рабіць што‑н. круглым, надаваць акруглую форму. На ёй белы шарсцяны світэр, які вельмі ж да твару, бо яшчэ болей кругліць і без таго круглыя плечы.Сачанка.Я назіраў за тым.., як ён [меднік] на кавадлах .. кругліў пасудзіну.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крухма́л, ‑у, м.
1. Вуглявод асобага саставу, які ўтвараецца ў зялёных частках большасці раслін і адкладваецца ў клубнях, насенні, лісці ў выглядзе зярнят.
2.Белы парашок без смакавых якасцей, які атрымліваецца з некаторых раслін (прымяняецца ў харчовай, хімічнай і тэкстыльнай прамысловасці). Бульбяны крухмал. Рысавы крухмал.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скі́бачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Памянш.-ласк.да скіба. Тамара, каб не пакрыўдзіць гаспадыні, узяла тоненькую скібачку. Яна пераламалася ў руках, пасыпаліся крошкі на белы абрус.Гурскі.Гарбач кроіць на скібачкі сухі чорны акраец і налівае ў шклянкі малака.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Агульная назва натрыевых солей вугальнай кіслаты, якія шырока выкарыстоўваюцца ў тэхніцы, медыцыне, быце. Крышталічная сода.
Пітная сода — ачышчаны двухвуглякіслы натрый, белы парашок, які ўжываецца ў медыцыне і кулінарыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АМБЛІГАНІ́Т (ад грэч. amblys тупы + gōnia вугал),
мінерал класа фасфатаў LiAl[PO4](FOH). Мае пераменную колькасць F і OH, іншы раз H2O; прымесі натрыю, ванадыю. Крышталізуецца ў трыкліннай сінганіі. Крышталі рэдкія, буйныя, дрэнна ўтвораныя; бясформенныя масы, жаўлакі, зерні. Колер белы, зеленаваты, блакітны, карычневы. Паўпразрысты. Цв. 6—6,5. Шчыльн. 3—3,1 г/см³. Пашыраны ў гранітных пегматытавых жылах, альбітызаваных гранітах: каштоўная літыевая руда.