Сасі́лы ’саскі ў жывёлы’ (віц., Нар. лекс.). Вытворнае ад *сасаць або *сосіць, параўн. рус.сосать (гл. ссаць) з суф. ‑іла, аб якім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 42.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Сказу́біцца, скозу́бытысь ‘пакарабаціцца, пагнуцца’ (Клім.). Гл. козуб, параўн. ку́зубом ‘насуперак’ (ТС), а таксама ўкр.ко́зубом ста́ти ‘змерзнуць, стаць як кара (аб адзежы)’ < козуб ‘лубяная каробка, кошык’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Іў выклічнік ’ужываецца гукапераймальна для перадачы голасу каня пры брыканні’ (ТСБМ, Шат.), параўн. рус.дыял.и́вка ’аб кані (у мове дзяцей)’, и́вкать ’іржаць’, ’пакрыкваць на коней’. Гукапераймальнае.
д. нача́льству на каго́-не́будзь — донести́ нача́льству на кого́-л.; д. аб пача́тку бо́ю донести́ о нача́ле бо́я
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
interest
[ˈɪntrest]1.
n.
1) заціка́ўленасьць f.
2) інтарэ́с -у m.
3) ціка́васьць f.
to have an interest — ціка́віцца, быць заціка́ўленым
4) ча́стка (капіта́лу) у прадпрые́мстве
5) прыбы́так -ку m., выго́да f.; кары́сьць f.
to look after one’s own interests — дбаць аб сваіх інтарэ́сах, кары́сьці
6) працэ́нты pl. (ад капіта́лу); працэ́нтная но́рма
2.
v.t., v.i.
ціка́віць (-ца) каго́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
прарва́ць, ‑рву, ‑рвеш, ‑рве; ‑рвём, ‑рвяце; зак.
1.што. Разадраць, утварыўшы дзірку. Сухі корань прарваў шынель і прайшоў навылёт.Чорны.
2.безас.што. Моцным напорам прамыць дзірку ў чым‑н., разбурыць перашкоду (пра ваду). Цяпер не хапае толькі, каб прарвала плаціну, і тады паляціць усё ўніз.Броўка.//без дап. Лопнуць (аб нарыве). Нарыў прарвала.
4.што. Зрабіць радзейшым, вырваўшы частку раслін. Прарваць цукровыя буракі.
5.што. Парушыць (цішыню, маўчанне і пад.). Раптам у бакавым калідоры цішыню прарваў прарэзлівы мужчынскі крык.Новікаў.
6.безас.каго і без дап.Разм.Аб раптоўным пераходзе ад бяздзеяння ці спакойнага стану да якога‑н. інтэнсіўнага дзеяння. Нарэшце краўца прарвала: падскочыў з услончыка, насунуў аблавушку і.. рынуўся да дзвярэй.Рылько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уяўле́нне, ‑я, н.
1. Стварэнне ў думках вобраза каго‑, чаго‑н.; узнаўленне ў свядомасці атрыманых раней успрыманняў. Створаны ўяўленнем вобраз, тым больш любога чалавека, не так лёгка разбурыць.Скрыган.У.. [Раманавым] уяўленні пачалі ўставаць малюнкі вайны, ён стараўся вызначыць тое месца, дзе грымелі гарматы, і пачаў вылічаць, калі да іх ціхага сяла дакоціцца хваля вайны.Колас.// Канкрэтны вобраз прадмета ці з’явы, які раней уздзейнічаў на органы пачуццяў, але ў гэты момант непасрэдна не ўспрымаецца свядомасцю. Зрокавыя ўяўленні. Слыхавыя ўяўленні.
2. Псіхічны працэс, які заключаецца ў стварэнні новых вобразаў на аснове ўжо наяўных шляхам іх пераўтварэння. // Творчая фантазія. Уяўленне мастака.
3. Разуменне, веданне чаго‑н., заснаванае на вопыце. Ужо да вечара, агледзеўшы гаспадарку, новы старшыня меў ўяўленне аб яе моцных і слабых баках.Барашка.Рост самасвядомасці героя адбываецца па меры таго, як ён настойліва пераасэнсоўвае свае ранейшыя ўяўленні аб грамадстве.Луфераў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ху́ткасць, ‑і, ж.
1. Ступень скорасці руху каго‑, чаго‑н. або распаўсюджання чаго‑н. Хуткасць палёту. Хуткасць святла. Хуткасць гуку. □ Ехалі з хуткасцю шэсцьдзесят кіламетраў у гадзіну.Гурскі.Поезд раптам здрыгануўся, зноў заляскаў буферамі, .. а потым марудна пачаў набіраць хуткасць.Кулакоўскі.
2. Ступень скорасці, з якой адбываецца якое‑н. дзеянне, працэс. Хуткасць рэзання. Хуткасць стральбы. □ Асаблівы непакой выклікаў той факт, што хуткасць асядання такой вялікай плошчы паверхні зямлі ўсё больш і больш паскараецца.Матрунёнак.
3. Ступень скорасці дастаўкі грузаў. Адправіць груз малой хуткасцю.
4. Ступень скорасці руху або вярчэння некаторых машын, якая залежыць ад парадку ўзаемадзеяння дэталей каробкі скорасцей. Уключыць хуткасць. □ [Ячны:] — Эй ты, Ластаўка! Трэцюю хуткасць уключым. Пайшла!..Брыль.Так, ці даўно.. [Чыкуноў] як аб вялікім дасягненні пісаў вось аб гэтай канструкцыі механізма пераключэння хуткасці станка?Васілёнак.
5. У механіцы — адносіны пройдзенага целам шляху да адпаведнага прамежку часу. Раўнамерная хуткасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чуллі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Здольны ўспрымаць знешнія, фізічныя раздражненні. Чуллівыя нервы.// Які вызначаецца хваравіта павышанай здольнасцю ўспрымаць раздражненні. Адно вядома, што хвароба вельмі небяспечная, яна падкралася да самага чуллівага аргана — да мазгоў.Васілёнак.— У гэтых дваццаці яблынь мы наўмысна затрымліваем цвіценне, яны вельмі чуллівыя да замаразкаў.Стаховіч.
2. Кранальны, сардэчны, здольны выклікаць замілаванне, добрае пачуццё. Мы добра ведаем з біяграфіі У. І. Леніна аб яго вымушанай эміграцыі за мяжу, ведаем аб той чуллівай апошняй сустрэчы Уладзіміра Ільіча з маці ў Стакгольме.«ЛіМ».Вечарамі баян з пералівамі Ціха шэпча песні чуллівыя.Бураўкін.
3. Здольны тонка адчуваць, востра рэагаваць. На душы ў паэта, чуллівай заўжды, Кожны імпульс жыцця адгукнецца. Сэрца плача, смяецца, а трэба — тады І крывёю гарачай зальецца.А. Астапенка.Ад чуллівага дзіцячага сэрца не схаваеш фальшы.Краўчанка.Людзі з цяжкім лёсам ад гора не чарсцвеюць, а робяцца чуллівымі, вельмі спагадлівымі.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гіль1 ’снягір’ (БРС, Касп.), рус.гиль, укр.гиль, польск.gil, giel, чэш.hýl і г. д. Этымалогія назвы гэтай птушкі вельмі няпэўная. Старая версія аб запазычанні з ням. (с.-в.-ням.) gel ’жоўты’ не вельмі надзейная (гл. Фасмер, 1, 406; Слаўскі, 1, 278); іншыя думаюць аб гукапераймальным характары гэтай назвы (агляд версій гл. у Слаўскага і Фасмера). Пытанне аб этымалогіі застаецца адкрытым. Сл. паўн.-зах. прыводзіць форму гіль ’тс’. Паводле Трубачова (Эт. сл., 7, 221), *gylь — прасл. слова (магчыма, ад *gyliti).
Гіль2 ’конскі авадзень’ (гродз., гл. Цыхун, Лекс. балтызмы, 52; Сцяшк., Шатал., Жд. 1; параўн. яшчэ Сл. паўн.-зах.). Паводле Цыхуна (там жа), запазычанне з літ. мовы (параўн. літ.gylỹs ’авадзень’). Трубачоў (Эт. сл., 7, 221) думае пра роднаснасць з прасл.*gylь ’снягір’; няпэўна.