◎ Клёмба ’газон кветак’ (Др.-Падб.)· Да клумба (гл.). Пад уплывам польск.kłąb.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
подъе́хатьсов., в разн. знач. пад’е́хаць;
подъе́хать к реке́ пад’е́хаць да ракі́;
подъе́хать на маши́не пад’е́хаць на машы́не;
подъе́хать под мост пад’е́хаць пад мост;
с како́й бы стороны́ к нему́ подъе́хать? з яко́га бо́ку да яго́ пад’е́хаць?
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ружьёср. стрэ́льба, -бы ж., ружжо́, -жжа́ср.;
противота́нковое ружьё супрацьта́нкавае ружжо́;
охо́тничье ружьё паляўні́чая стрэ́льба;
двухство́льное ружьё дубальто́ўка;
◊
в ружьё статьвоен. у ружжо́ стаць;
быть под ружьём быць пад ружжо́м;
в ружьё!воен. у ружжо́!
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адко́с1, ‑у, м.
1. Нахільная паверхня гары, узгорка і пад.; адхон. Трыма крокамі .. [Пархвен] перайшоў схілісты адкос, лёг на зямлю і прыгледзеўся.Чорны.// Бакавая пакатая паверхня дарожнага палатна, насыпу і пад. Берагавы адкос. □ На адкосах дарог густа цвіце блакітны падарожнік.Брыль.[Тры чалавечыя фігуры] падняліся з выемкі, успаўзлі па адкосе на палатно.. і доўга пазіралі ў той бок, дзе за тэлеграфным слупам стаяў з карабінам у руках Грышка.Чарот.Раслі масты, высокія адкосы, і рэйкі струнамі віліся ўдаль.Машара.
2.Спец. Нахільная паверхня, якая ідзе пад вуглом; старана чаго‑н. (якога‑н. будынка, збудавання).
адко́с2, ‑у, м.
Адработ касьбой за паслугу, пазыку і пад. Ніякі калгас не будзе пазычаць збожжа ў другім калгасе на аджон ці на адкос.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падкла́сці, ‑кладу, ‑кладзеш, ‑кладзе; ‑кладзём, ‑кладзяце; пр. падклаў, ‑клала; заг. падкладзі; зак., што і чаго.
1. Падсунуць, пакласці што‑н. пад каго‑, што‑н. Пісталет і планшэтку [камендант] падклаў пад падушку.Сабаленка.Людміла скінула з.. [дзеда] коўдру, падклала рукі яму пад плечы.Арабей.Трэба было, б вышэй падкласці пад галаву саломы, але .. [Любе] было цяжка паварушыцца.Чорны.
2. Дабавіць, дадаць. Падкласці кашы на талерку. □ Падклалі [хлопцы] у вогнішча таўсцейшага дрэва і пайшлі «на паляванне».Маўр.Мы падклалі голля, ярка ўспыхнуў агонь.Гурскі.
3. Пакласці тайком, неўзаметку, з якім‑н. намерам. Нездарма ж і батальённы камісар, які нядаўна прыйшоў у групу, і нават Саўчанка не-не ды неўпрыкмет падкладуць яму якую-небудзь брашурку або кніжку: чытай, Чыжык.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцяг, ‑а; мн. сцягі, ‑оў; м.
1. Умацаванае на дрэўку палотнішча рознай формы і афарбоўкі з надпісамі, упрыгожаннямі і пад., якое служыць эмблемай дзяржавы, арганізацыі ці вайсковай часці, злучэння, карабля. Калоны за калонамі Пад сцягамі чырвонымі Ідуць, як хвалі рэк.Колас.Свет не забудзе сцяга над рэйхстагам: Нялёгка нам узняць было яго! Нібы з іскры гарачай, з таго сцяга — Прабітага — па ўсіх зямных абсягах Забушавала полымя сцягоў.Панчанка.
2.перан.; чаго. Ідэя, якая служыць асновай адзінства дзеянняў якой‑н. групы, арганізацыі; светапогляд, праграма. Пад сцягам міру. Пад сцягам свабоды. □ Хай сцягам служыць слава. Дзяліць паміж сабой Яе не маюць права Ні бог і ні герой!Непачаловіч.
•••
Падняць (узняць) сцяггл. падняць.
Трымаць высока сцяггл. трымаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗА́ЯЦ
(лац. Lepus),
сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Размешчана пад сузор’ем Арыён паміж Вял. Псом і Эрыданам. Найб. яркія зоркі 2,6 і 2,8 візуальнай зорнай велічыні; 40 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. На тэр. Беларусі відаць ў канцы восені і зімой. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЛАВУ́ХАбел. мужчынскі галаўны ўбор, зімовая шапка-вушанка з аўчыны або заечага, лісінага, вавёрчынага ці трусінага футра, пацягнутая зверху сукном. Да асновы яе прышывалі 4 крылы (вушы), пярэдняе і задняе падымалі і звязвалі зверху, бакавыя апускалі ці падвязвалі пад падбародкам. Насілі да пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРО́ЎСКАЕ,
нізіннае балота ў Беларусі, у Івацэвіцкім, Бярозаўскім і Іванаўскіх р-нах Брэсцкай вобл., на вадазборы р. Ясельда. Пл. 22,9 тыс.га. Глыб. торфу да 4,5 м, сярэдняя 1,1 м. Часткова асушанае, выкарыстоўваецца пад сенажаць, збожжавыя і кармавыя культуры; на неасушаных участках пераважаюць хмызнякі, асокі і разнатраўе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫ́ТЫ
(лац. Britto),
кельцкія плямёны, асн. насельніцтва Брытаніі ў 8 ст. да н.э. — 5 ст.н.э. З сярэдзіны 1 да пач. 5 ст.н.э.пад уладай рымлян, часта паўставалі. Ацалелая ў ходзе англасаксонскага заваявання (5—6 ст.) частка брытаў склала адзін з элементаў пры фарміраванні англ. народнасці.