лінгвістычная тэорыя, якая грамат. катэгорыі мовы тлумачыць праз катэгорыі мыслення. Наз. таксама ўсеагульнай, агульнай, рацыянальнай, філас., аналітычнай граматыкай. Бярэ пачатак у грамат. уяўленнях антычнасці. Найб. поўна ўвасоблена ў граматыках 16—17 ст.: грамат. трактат «Мінерва, або Аб прычынах лацінскай мовы» Ф.Санчэса (Іспанія), «Гермес, або Філасофскае даследаванне, якое тычыцца мовы і універсальнай граматыкі» Дж.Харыса, «Тэорыя мовы» Дж.Біты (Англія) і інш.Найб. вядомая з такіх спроб — Пор-Раяль граматыка. У пэўнай ступені У.г. захоўваецца ў сучаснай т.зв. школьнай граматыцы.
У аснове пабудовы У.г. ляжыць даўняе ўяўленне пра мову як просты адбітак мыслення: слова — паняцце, сказ — суджэнне, часціны мовы — пэўныя катэгорыі мыслення і г.д. Такія суадносіны маюць месца, але яны не носяць абсалютнага несупярэчлівага характару, таму што сістэмна-структурная арганізацыя адзінак мовы мае ўласныя прынцыпы, свае законы пабудовы і ў мове ёсць таксама адзінкі плана выражэння, якія ўвогуле не суадносяцца з адзінкамі значэння (фанемы, склады) або фарміруюць іх уласнымі, «пазалагічнымі» сродкамі (безасабовы сказ, выклічнікі і інш.). З сярэдзіны 18 ст. адрозніваюць «граматыку навукі» (пераважана логікі) і «граматыку мастацтва». 1-я абавязкова выяўляецца ва ўсіх мовах як сродак мыслення, 2-я складае спецыфіку, адметнасць кожнай асобнай мовы. Гэтыя ўяўленні адыгралі ў гісторыі мовазнаўства станоўчую ролю, прывялі да складвання агульнага мовазнаўства, параўнальна-гістарычнага мовазнаўства, тыпалагічнага мовазнаўства і прыватнага мовазнаўства.
іспанскі ваен. і дзярж. дзеяч. Генералісімус (1936). Скончыў пях. вучылішча ў г. Таледа (1910). Служыў у калан. войсках у Ісп. Марока (з 1910), у ісп. Замежным легіёне (1920—27). З 1928 нач.Ваен. акадэміі ў г. Сарагоса, камандаваў дывізіяй і брыгадай. З 1934 нач.Ген. штаба. У час.грамадз. вайны ў Іспаніі 1936—39 (гл.Іспанская рэвалюцыя 1931—39) узначаліў ваен. мяцеж супраць Ісп. Рэспублікі і ў выніку яе паражэння ўстанавіў у краіне дыктатуру на ўзор фаш. Італіі; з 1936 галоўнакамандуючы, адначасова з 1937 «правадыр» (каўдыльё) Іспанскай фалангі, з 1938 кіраўнік дзяржавы (з 1957 і ўрада). У 2-ю сусв. вайну намагаўся захаваць нейтралітэт Іспаніі (акрамя ўдзелу ў баях на сав.-герм. фронце ў 1941—43 ісп. «блакітнай дывізіі»). Пасля вайны прарваў знешнепаліт. ізаляцыю краіны праз пагадненне з ЗША (1953) і прыём Іспаніі ў ААН (1955). Ва ўнутр. палітыцы рабіў стаўку на эканам.аўтаркію, абвясціў каталіцызм адзінай рэлігіяй ісп. нацыі, скасаваў рэгіянальныя аўтаноміі, у 1947 фармальна аднавіў манархію, а ў 1969 прызначыў сваім пераемнікам і будучым каралём Іспаніі Хуана Карласа I.
Літ.:
Дамс Х.Г. Франсиско Франко: Пер. с нем. Ростов н/Д, 1999;
Престон П. Франко: Биогр.: Пер. с англ.М., 1999;
Пожарская С.П. Генералиссимус Франко и его время // Новая и новейшая история. 1990. №6.
кіраўнічы орган бел. студэнцтва ў 1923—32. Створана ў вер. 1923 у Мінску як Бел. бюро пралетарскага студэнцтва, з 1926 — ЦБ Пралетстуда. У яго ўваходзілі Віцебскае, Магілёўскае і Гомельскае гарбюро. Аб’ядноўвала прафкомы і выканаўчыя бюро прафс. секцый ВНУ, тэхнікумаў, рабфакаў і саўпартшкол Беларусі, бел. студэнцкіх зямляцтваў ВНУСССР. ЦБ (15 членаў і 5 кандыдатаў) выбіралася на канферэнцыях, кіравалася прэзідыумам (5 членаў і 2 кандыдаты). Працу вяло празарганізац., акад., культ.-асв. і эканам. камісіі. У розныя гады прафсаюзамі было ахоплена ад 25 да 52% студэнтаў; пры паступленні ў іх улічваўся сац. статус і праводзіўся паліт. экзамен. Звычайна прымалі студэнтаў старэйшых курсаў, актывістаў грамадскай дзейнасці. Студэнцкія прафс. арг-цыі, што ўваходзілі ў ЦБ Пралетстуда, будаваліся паводле вытв. прынцыпу (за выключэннем рабфакаў). Яны ўдзельнічалі ва ўсіх кампаніях, што праводзіла партыя (ліквідацыя непісьменнасці, калектывізацыя, арганізацыя сацспаборніцтва і інш.). Ва ўмовах усталявання адм.-каманднай сістэмы ЦБ праяўляла актыўнасць у барацьбе з «праявамі чужой ідэалогіі», у ачышчэнні «ад сацыяльна чужога элементу», «пралетарызацыі» навуч. устаноў. Для яго дзейнасці характэрны фармалізм, адсутнасць рэальнага дэмакратызму. Працай Бел. бюро кіравала, акрамя ЦСПСБ і галіновых прафсаюзаў, яшчэ і Маскоўскае Цэнтр. бюро Пралетстуда пры ВЦСПС. У 1925 ЦБ выпускала час. «Чырвоны сцяг», у 1929—30 — радыёгазету «Чырвоны студэнт». Паводле пастановы прэзідыума ВЦСПС ад 1.7.1932 функцыі па працы сярод студэнцтва перададзены Аргбюро студэнцкіх секцый ЦСПСБ (існавала да 1.6.1937).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЛЕНІСТАНО́ГІЯ (Arthropoda),
тып беспазваночных жывёл. 4 падтыпы: трылабітападобныя (з выкапнёвым кл.трылабітаў), трахейнадыхальныя, хеліцэравыя, шчэлепадыхальныя. Каля 3 млн. відаў. Пашыраны ўсюды, у т. л. на Беларусі. Жывуць у паветры, на паверхні зямлі, у глебе, вадзе. Найб. разнастайныя і шматлікія насякомыя, ракападобныя, павукападобныя, мнаганожкі.
Цела двухбакова-сім., сегментаванае, укрытае хіцінавай кутыкулай, якая ўтварае панцыр. У целе 3 аддзелы: галава, грудзі і брушка, якія ў розных камбінацыях зліваюцца паміж сабой. Перамяшчаюцца з дапамогай членістых канечнасцей (адсюль назва). Галаўныя канечнасці ператварыліся ў сківіцы. Органы дыхання — лёгачныя мяшкі, трахеі або шчэлепы. Крывяносная сістэма незамкнёная, у спінной ч. цела размешчана сэрца. У стрававальнай сістэме пярэдняя, сярэдняя і задняя кішкі з вываднымі адтулінамі; выдзяляльная сістэма прадстаўлена залозамі і мальпігіевымі сасудамі. Нерв. сістэма складаецца з галаўнога мозга, каляглотачных вузлоў і брушнога нерв. ланцуга. Многія Ч. маюць добра развітыя органы пачуццяў, у т. л.фасетачныя вочы, розныя механа- і хемарэцэптары, органы слыху. Размнажэнне палавое, зрэдку — шляхам партэнагенезу. Развіццё часта з метамарфозам. Рост магчымы праз перыядычныя лінькі. Большасць расліннаедныя, ёсць драпежнікі і паразіты. Многія Ч. карысныя: ядомыя, вытворнікі каштоўных прадуктаў, апыляльнікі раслін; выкарыстоўваюцца ў барацьбе са шкоднікамі с.-г. культур. Ёсць пераносчыкі ўзбуджальнікаў інфекц. хвароб жывёл і чалавека, шкоднікі с.-г. культур. Адыгрываюць важную ролю ў біясферы.
Літ.:
Догель В.А. Зоология беспозвоночных. 7 изд. М., 1981;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭРАПНАМАЗГАВЫ́Я НЕ́РВЫ, чарапныя нервы,
парныя нервы, якія адыходзяць ад пярэдняй паверхні ствала галаўнога мозга паслядоўна спераду назад праз асобыя адтуліны чэрапа. Інервуюць пераважна органы і тканкі галавы і шыі, а таксама грудной і брушной поласцей. У міксін — 7 пар Ч.н., у міног, рыб і земнаводных — 10, у паўзуноў — 11, у птушак, млекакормячых і чалавека — 12.
I і II пары — нюхальны і зрокавы нервы — праводзячыя шляхі нюхальнай і зрокавай сістэм; III, IV і VI пары — вокарухальны, блокавы і адводны нервы — у млекакормячых інервуюць мышцы вока, раснічнага цела і радужнай абалонкі, у паўзуноў і птушак — мышцы мігальнай перапонкі; V пара — трайчасты нерв — інервуе скуру галавы (акрамя патылічнай вобласці), цвёрдую мазгавую абалонку, зубы, слізістую абалонку рота, жавальныя мышцы, вял. слінныя залозы; VII пара — нерв твару — у наземных пазваночных інервуе паверхневую мускулатуру шыі, мышцу, якая апускае ніжнюю сківіцу, у прыматаў — мімічную мускулатуру; VIII пара — слыхавы нерв — звязвае органы слыху, раўнавагі і гравітацыі з галаўным мозгам; IX пара — языкаглотачны нерв — інервуе ў наземных пазваночных глотку, калявушную залозу, смакавыя почкі языка; X пара — блукальны нерв — падзяляецца на рад галін, якія інервуюць мышцы жаберных дуг, плавальны пузыр, органы бакавой лініі, лёгкія, сэрца, кішэчнік; XI пара — дадатковы нерв — інервуе мышцы плечавога пояса; XII пара — пад’язычны нерв — інервуе мышцы языка і пад’язычны апарат. У адрозненне ад спіннамазгавых нерваў, Ч.н. не сегментаваныя і строга спецыялізаваныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯГАДАЎБО́РАЧНЫЯ МАШЫ́НЫ,
машыны і механізмы для ўборкі ягад (парэчак, агрэсту, чарнаплоднай рабіны, вінаграду і інш.) і пладоў костачкавых, семечкавых. арэхаплодных культур. Дзеянне іх заснавана на ўстрэсванні кустоў і дрэў. Стрэсеныя плады збіраюцца ва ўлоўнікі, ачышчаюцца вентылятарам і затарваюцца ў трансп. сродкі.
Бываюць з мех. (для збору ягад з кустоў парэчак, агрэсту, вінаграду) і гідрамех. (пладоў костачкавых і інш. культур) устрэсвальнікамі. У парэчкаўборачным камбайне фарміравальнік уборачнага вузла прыўзнімае галінкі і дзеліць куст на 2 часткі. Спелыя ягады аддзяляюцца стрэсваннем і падаюцца праз смеццеадсмоктвальнік і прасейвальны транспарцёр у кантэйнер. Вінаградаўборачны камбайн мае зменныя ўстрэсвальнікі ў выглядзе эксцэнтрыкавых барабанаў або секцый ударна-ўстрэсвальных бічоў. Гронкі, іх часткі і асобныя ягады пасля стрэсвання падаюць на ўлоўнік, з яго транспарцёрам падаюцца ў бункеры. Лісты і смецце выдзімаюцца вентылятарам за межы рабочай камеры. Стрэсвальнік пладоў выкарыстоўваюць для ўборкі пладоў костачкавых культур і арэхаў метадам вібрацыі: спец. захоп заціскае штамб дрэва і з дапамогай вібратара стрэсвае плады ў шчыты і латкі ўлоўніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ву́шлы ’растаропны’ (Мат. Гом.); ’знаходлівы, хітры’ (Цых.). Хутчэй за ўсё запазычана з рус.ушлый ’пранырлівы’, дзеепрыметнік ад уйти ’пайсці’, раней таксама ’пазбегнуць’; параўн. утвораныя ад таго ж кораня по́шлы ’моцны, дужы’, няпо́шлы ’нямоглы’ (Панюціч, Лексіка, 81), нядо́шлы ’тс’ і пад. Сюды ж, відаць, і ву́жлы ’праворны, спрытны’ (Яўс.) праз народна-этымалагічнае збліжэнне з вуж.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Глагала́ць ’голасна, рэзка гаварыць, гарланіць’ (Нас.). Рус.глаго́лать ’гаварыць, казаць’, укр.глаго́лати. Зыходным з’яўляецца ст.-слав., ц.-слав.глаголати ’казаць, гаварыць’ (што з’яўляецца рэдуплікаванай формай: *gol‑gol‑), з якога і запазычаны (праз царкоўную літ-py) усх.-слав. словы. У бел. мове націск змяніўся паводле дзеяслоўных тыпаў на ‑ati (‑аць), а семантыка набыла адценне жартаўлівасці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
О́птыка — ’раздзел фізікі, які вывучае святло, яго законы, уласцівасці’ (ТСБМ). Запазычана з рус.оптика, якое празням.Optik (XVII ст.) з лац.optica (Фасмер, 3, 147). Іншае тлумачэнне гл. КЭСРЯ, 311. Рус.оптика запазычана з франц.optique (XVIII ст.), але ў гэтым выпадку мы б чакалі націск на перадапошнім складзе (*опти́ка) і, магчыма, іншую марфалогію.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бе́ркут ’птушка арол.’ Рус.бе́ркут, укр.бе́рку́т. Запазычанне з цюрк. моў. Параўн. чагат.börküt, усх.-цюрк., казах.bürküt, тат.birkut і г. д. Фасмер, 1, 157; Праабражэнскі, 1, 24; Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 21 (параўн. і Шанскі, 1, Б, 98). Польск.berkut (празусх.-слав. мовы; Брукнер, 21). Няясным, аднак, застаецца націск на першым складзе.