ФІЛАСОФІЯ
Навук. даследаванні ў галіне філасофіі на Беларусі праводзяцца з пачатку 1920-х г. У 1923 створана кафедра дыялект. і гіст. матэрыялізму ў БДУ, у 1925 — кафедра гіст. матэрыялізму пры Камуніст. ун-це Беларусі. З 1922 даследаванні па філасофіі вяліся ў Інбелкульце. У 1922 у Мінску выдадзены першы ў СССР падручнік па дыялект. матэрыялізму С.Я.Вальфсона. З 1931 цэнтрамі філас. даследаванняў сталі створаныя на базе кафедры марксізму-ленінізму АН БССР Ін-т філасофіі АН Беларусі, філас. кафедры ВНУ. У сучасны перыяд вывучэнне актуальных праблем філас. навукі ажыццяўляецца ў Ін-це філасофіі Нац. АН Беларусі, на кафедрах філасофіі БДУ, Бел. нац. тэхн. ун-та, Бел. пед. ун-та, Бел. ун-та інфарматыкі і радыёэлектронікі, Бел. эканам. ун-та, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага, Гродзенскага, Магілёўскага, Віцебскага ун-таў, БСГА, Міжнар. гуманіт.-эканам. ін-та і інш.
У 1930—40-я г. даследаванні бел. філосафаў былі скіраваны на асэнсаванне магчымасці перабудовы эканам. і сац.-паліт. грамадскіх адносін на сацыяліст. прынцыпах, распрацоўку пытанняў развіцця бел. грамадства, вызначэнне адносін да культ. спадчыны мінулых эпох, вывучэнне сутнасці дыялектыка-матэрыяліст. светапогляду і метадаў пазнання рэчаіснасці (Б.Э.Быхоўскі, С.Я.Вальфсон, І.М.Ільюшын, У.М.Іваноўскі, С.З.Кацэнбоген і інш.). З пач. 1950-х г тэматыка філас. распрацовак пашыралася за кошт пытанняў сац.-эканам. і сац.-культ. развіцця грамадства, нац. адносін, выхавання чалавека, асабліва моладзі, аналізу тэндэнцый развіцця грамадскіх адносін, вывучэння іх структуры і зместу (Я.М.Бабосаў, В.М.Кавалгін, А.С.Карлюк, У.І.Горбач, Б.С.Сцяпанаў, У.М.Сікорскі) і інш. У 1970—80-я г. праводзіліся комплексныя даследаванні па сутнасці грамадскіх змен, якія адбыліся пад уздзеяннем навук.-тэхн. рэвалюцыі і яе дасягненняў, пытанняў фарміравання адпаведнага ладу жыцця, культуры, сац. планавання і прагназіравання. Сістэмны характар набыла распрацоўка гісторыка-філас. тэматыкі (К.П.Буслаў, А.І.Галаўнёў, М.І.Бароўскі, Э.К.Дарашэвіч, М.С.Купчын, Н.М.Махнач, А.І.Савасцюк) і інш. Аб’ектам аналізу сучасных даследчыкаў філасофіі сталі тэарэтыка-метадалагічныя праблемы станаўлення грамадз. супольнасці і нац.-культ. развіцця Беларусі, духоўнай культуры і гуманізацыі грамадскіх адносін, развіцця прыродных і сац. працэсаў у кантэксце глабалізацыі, пашырэння рэальных магчымасцей чалавека ў яго ўзаемадзеянні з навакольным светам, гісторыі філасофскай і грамадскай думкі.
Дыялектыка і тэорыя пазнання. Адным з гал. кірункаў навук. даследаванняў у галіне філасофіі з’яўляецца распрацоўка дыялектыкі і тэорыі пазнання, філас. метадалогіі, зместу і ўзаемасувязі катэгорый навукі, суадносін фармальнай і дыялект. логікі, форм лагічнага мыслення, сувязі філасофіі і прыродазнаўства, праблем дэтэрмінізму. Метадам пазнання рэчаіснасці, сутнасці дыялектыка-матэрыяліст. светапогляду былі прысвечаны апублікаваныя ў 1923 працы С.Я.Вальфсона «Дыялектычны матэрыялізм» і У.М.Іваноўскага «Метадалагічныя ўводзіны ў навуку і філасофію». У 1962 у Ін-це філасофіі АН Беларусі створаны спец. сектар дыялект. матэрыялізму і філас. пытанняў прыродазнаўства (у 1991 пераўтвораны ў аддзел логікі і метадалогіі навук. пазнання). Бел. вучоныя даследавалі законы і катэгорыі дыялектыкі (Г.Ф.Аляксандраў, У.І.Горбач, В.М.Кавалгін, Р.А.Левін, В.Дз.Марозаў, Дз.І.Шыраканаў, Ю.А.Харын і інш.), праблемы паходжання свядомасці (П.Ф.Пратасеня), дыялектыкі і яе ўзаемаадносін з інш. метадамі і навукамі (П.Дз.Пузікаў, А.К.Манееў, Я.М.Бабосаў, Л.В.Увараў і інш.). Пытанні навук. метадалогіі ў кантэксце пераасэнсавання ролі дыялектыкі распрацоўвалі Г.Ф.Аляксандраў, М.А.Ельяшэвіч, Б.І.Сцяпанаў, Ф.І.Фёдараў, М.В.Турбін, П.Ф.Капуцкі, В.С.Сцёпін.
Значныя вынікі атрыманы ў распрацоўцы праблем філасофіі і метадалогіі навукі, спецыфікі пазнання і навук. творчасці (У.А.Гераіменка, У.К.Лукашэвіч, А.І.Осіпаў, М.А.Слямнёў, Р.А.Смірнова), развіцця катэгарыяльнага апарату мыслення, філас. асноў логікі, рыторыкі і тэорыі аргументацыі, матэм. і кібернетычных сістэм (Дз.І.Шыраканаў, Ч.В.Дзмітрыеў, М.І.Жукаў, А.П.Хількевіч, В.І.Чуяшоў), логіка-гнасеалагічных праблем маст. творчасці (Ю.А.Гусеў), тэорыі і метадалогіі гуманіт. пазнання (Т.М.Тузава), дыялектыкі кіравання і ролі навук. ведаў у кіраванні грамадскімі працэсамі (Я.А.Крыштаповіч, А.А.Лазарэвіч, С.А.Яцкевіч), метадаў даследавання складаных прыродных сістэм (П.А.Вадап’янаў, Т.А.Гаралевіч, П.Ф.Ракіцкі, М.В.Турбін), дыялектыкі суб’ектыўнага і аб’ектыўнага ў чалавечай дзейнасці (М.Ф.Печанко, С.А.Радзько) і інш. Вынікі даследаванняў знайшлі адлюстраванне ў калект. манаграфіях «Заканамернасці развіцця і метады пазнання сучаснай навукі» (1978), «Метадалагічныя аспекты навуковага пазнання і сацыяльнага дзеяння» (1985), «Стэрэатыпы і дынаміка мыслення» (1993), кнігах «Дыялектыка пазнання і катэгорыя субстанцыі» Дз.І.Шыраканава (1974), «Сацыяльна-светапоглядныя асновы навуковага пазнання» Р.А.Смірновай (1984), «Навуковы метад (структура, абгрунтаванне, развіццё)» У.К.Лукашэвіча (1991), «Філасофія прыродазнаўства: Сав. і постсав. перыяды» Т.А.Гаралевіч (1996), «Гнасеолага-метадалагічныя асновы навукова-даследчай дзейнасці» У.М.Крукава (2003), у працах К.А.Аляксеевай, І.І.Жбанковай, Г.С.Славінскага, А.У.Самускевіча, А.П.Трафіменкі, В.І.Паўлюкевіча і інш.
У апошнія гады на Беларусі атрымаў развіццё новы філас. кірунак — даследаванні ў галіне сістэмалогіі як навукі аб заканамернасцях эвалюцыі, формах і спосабах станаўлення цэласнасці, структурнай гармоніі сістэм, кіраванні развіццём складаных сац.-эканам. і сацыяпрыродных сістэм. Вывучаюцца пытанні новага сац.-камунікатыўнага, інтэлектуальна-тэхнал., духоўна.-культ. і індывід. псіхал. ўзроўню арганізацыі быцця ў інфармацыйным грамадстве, праблемы самаарганізацыі ў прыродных і сац. сістэмах, інтэгратыўных працэсах стварэння новых якасцей з апорай на такую філас.-светапоглядную і метадалагічную базу, як сінергетыка (Э.М.Сарока, Ю.А.Харын, А.А.Лазарэвіч, Р.А.Жэбіт).
Сацыяльная філасофія. У 1920—80-я г. развівалася ў межах гіст. матэрыялізму. Бел. філосафы даследавалі дыялектыку прадукц. сіл і вытворчых адносін, ролю нар. мас і асобы ў гісторыі, прапагандавалі ідэю саюзу рабочага класа і сялянства, ленінскае вучэнне аб дзяржаве і дыктатуры пралетарыяту. У пасляваенныя гады вывучаліся характар супярэчнасцей пры сацыялізме, рухальныя сілы сав. грамадства, заканамернасці сацыяліст. будаўніцтва, праблемы развіцця міжнар. рэвалюцыйнага руху (М.Р.Круцько, В.М.Панкратаў, А.Ф.Яцкевіч), пытанні сцірання адрозненняў паміж разумовай і фіз. працай, сац. актыўнасці моладзі, ролі калектыву ў камуніст. выхаванні, інтэрнац. выхавання (Р.П.Платонаў, Т.П.Багданава і інш.), крытыкі зах. філас.-сацыялагічных канцэпцый (У.М.Сікорскі, Г.П.Давідзюк, І.І.Антановіч). Распрацоўваліся пытанні комплекснага падыходу да выхавання, вольнага часу, сямейных адносін (Л.А.Гуцаленка, С.В.Кузьмін, У.Н.Семянькоў, А.А.Тырын), духоўнай культуры і ладу жыцця (Я.М.Бабосаў, І.Я.Жыбуль, У.М.Калмыкоў), маральнага і ідэйна-паліт. выхавання (С.П.Вінакурава, У.У.Каклюхін, С.Ф.Дубянецкі, К.А.Баркоўская, В.М.Мамінаў), узаемадзеяння грамадскіх і асабістых інтарэсаў (А.Дз.Гусеў, В.І.Русецкая, А.А.Тырын).
Прадметам паглыбленага філас. аналізу сталі праблемы прычыннасці сац. дзеяння, сутнасці, механізмаў і форм праяўлення сац. практыкі (М.В.Рабаконь, Ю.А.Харын, А.І.Лойка, В.П.Старжынская), сац. дыялектыкі і сац. сінергіі (А.А.Бародзіч, М.А.Мажэйка), універсалізацыі, гуманізацыі і перспектыў сац. прагрэсу, супярэчлівага адзінства працэсаў глабалізацыі і рэгіяналізацыі (І.І.Антановіч, Ч.С.Кірвель, В.М.Новікаў), новых тэхналогій як фактару сац. дынамікі (М.К.Буслава, С.А.Яцкевіч), сац. заканамернасцей ва ўмовах сучасных трансфармацыйных працэсаў (А.А.Бародзіч, В.П.Карпінскі, Ч.С.Кірвель, Л.Л.Мельнікава, А.А.Раманаў). Вывучаюцца філас. і спец.-навук. аспекты праблемы свядомасці, узаемасувязі рацыянальнасці і свядомасці (Е.А.Аляксеева, М.І.Жукаў), дынамікі фарміравання навук. светапогляду, рэліг. свядомасці (Д.І.Савасцеева, М.Ц.Аўсіевіч, Л.Я.Землякоў, П.М.Савасцёнак, А.А.Цітавец), феномены сучаснай масавай свядомасці і масавых паводзін, сац. міфаў (Т.М.Алпеева, Ч.С.Кірвель, А.У.Рубанаў).
У ліку прыярытэтнага кірунку н.-д. дзейнасці бел. філосафаў стала даследаванне праблем нац. адносін, развіцця нац. традыцый і культуры, фарміравання нац. самасвядомасці, патрыятызму, адаптацыі чалавека ва ўмовах пераходнага перыяду развіцця грамадства (В.І.Боўш, А.І.Галаўнёў, А.І.Зелянкоў, У.М.Конан, І.І.Сярова, А.І.Осіпаў, С.Ф.Дубянецкі, С.А.Яцкевіч), узаемадзеяння патрэбнасцей асобы з сацыякульт. асяроддзем і сістэмай выхавання (Р.В.Грабеннікаў, В.І.Русецкая). Арганізавана комплекснае вывучэнне пытанняў станаўлення бел. дзяржаўнасці ў кантэксце сучаснага цывілізацыйнага і чалавечага развіцця (Я.М.Бабосаў, В.І.Боўш, А.С.Майхровіч, У.А.Мельнік, Я.С.Яцкевіч і інш.). Апубл. фундаментальныя навук. працы: «Прырода сацыяльнай рэальнасці. Быццё і пазнанне» Р.А.Смірновай (1992), «Філасофія ў сістэме духоўнай культуры»: праблема сацыяльнага функцыянавання Т.І.Адулы (1992), «Новыя тэхналогіі як фактар сацыяльнай дынамікі» М.К.Буславай (1996), «Сацыяльны прагрэс і перспектывы чалавецтва» В.М.Новікава (1999), «Ідэалогія. Сутнасць, прызначэнне, магчымасці» А.С.Майхровіча (2003) і інш.
Філасофскія праблемы чалавека. Фундаментальныя асновы філас. антрапалогіі на Беларусі былі закладзены ў 1930-я г. (С.Я.Вальфсон, І.М.Ільюшын). У пасляваенныя, і асабліва ў 1970—80-я г. даследаваліся логіка-метадалагічны (Дз.І.Шыраканаў), гісторыка-філас. (А.С.Майхровіч), сацыялагічны (К.П.Буслаў, Я.М.Бабосаў) і культуралагічны (Т.І.Адула, А.І.Галаўнёў, У.М.Конан) аспекты вывучэння чалавека. З 1990-х г. распрацоўваецца дыялектыка ўзаемадзеяння знешнебыційных і ўнутранапсіхал. фактараў духоўнага жыцця чалавека, вывучаюцца пытанні сістэмнага характару і канкрэтна-гіст. спецыфікі развіцця чалавека ў сучасных умовах, сац.-філас. і прыродазнаўча-навук. аспекты існавання чалавечага роду ва ўмовах усеагульнай глабалізацыі (Т.І.Адула, А.А.Домжа, Л.Я.Крыштаповіч, А.С.Майхровіч, В.А.Паўлоўская). Выдадзена калект. манаграфія «Чалавек: філасофскія аспекты свядомасці і дзейнасці» (1989), кн. «Пошук ісціннага быцця і чалавека: 3 гісторыі філасофіі і культуры Беларусі» А.С.Майхровіча (1992), «Прырода і сутнасць чалавека» Б.С.Трыбулева (1999) і інш.
Сацыяльная экалогія. Даследаванні вядуцца з пач. 1980-х г. з улікам агульнай экалаг. сітуацыі ў Беларусі, неабходнасці выпрацоўкі пэўнай метадалогіі дзейнасці, асэнсавання стратэгіі экалаг. адукацыі і выжывання, фарміравання экалаг. свядомасці, светапогляду і культуры. Вывучаюцца актуальныя праблемы аптымізацыі адносін грамадства і прыроды, дынамікі экалагічных патрэбнасцей і механізму фарміравання экалагічных каштоўнасцей сучаснага чалавека на аснове аналізу ўплыву сацыяпрыродных і сацыяпсіхал. фактараў на свядомасць асобы (П.А.Вадап’янаў, А.І.Зелянкоў, І.Я.Жыбуль, Н.Е.Захарава, Н.А.Лазарэвіч, С.П.Анупрыенка). Даследуюцца пытанні якасці жыцця сям’і на забруджаных радыяцыяй тэрыторыях Беларусі, ролі аздараўленчых мерапрыемстваў сярод насельніцтва, выхавання экалаг. свядомасці, узаемасувязі дэмаграфічнага развіцця са змяненнем сац.-экалагічнага асяроддзя (В.І.Галь, Н.І.Снытко), перспектывы станаўлення духоўна-экалаг. цывілізацыі (Ч.С.Кірвель). Вынікі даследаванняў эколага-сац. праблем прадстаўлены ў калект. манаграфіях «Экалагічныя і сацыякультурныя аспекты ўстойлівага развіцця» (1997), «Беларусь: сацыяльна-экалагічныя праблемы» (1999), «Экалогія і сацыяльнае развіццё» (2001) і інш.
У 1990 — пач. 2000-х г. выдадзены навуч. дапаможнікі, курсы лекцый, вучэбна-метадычныя комплексы, тэсты па філасофіі, аўтарамі якіх з’яўляюцца вучоныя-філосафы В.Л.Акулаў, Р.І.Бліхароў, Е.З.Волчак, А.І.Зелянкоў, Н.К.Кісель, І.А.Мядзведзева, Е.І.Янчук, У.Ф.Беркаў, У.М.Калмыкоў, М.І.Мартынаў, Л.Г.Краўчанка, С.А.Кісялёва, В.І.Чуяшоў, І.І.Таркан і інш. Апублікаваны падручнікі і навуч. дапаможнікі пад рэд. М.І.Жукава, У.К.Лукашэвіча, Ю.А. Харына, А.С.Цернавога і інш. Выйшлі з друку «Найноўшы філасофскі слоўнік» (1999) і «Сусветная энцыклапедыя. Філасофія» (2001) пад рэд. А.А.Грыцанава.
Літ.:
Морозов В.Д. Проблема развития в философии и естествознании. Мн., 1969;
Широканов Д.И. Взаимосвязь категорий диалектики. Мн., 1969;
Буслов К.П. Социальное единство, противоречия, ответственность. Мн., 1972;
Водопьянов П.Л. Устойчивость в развитии живой природы. Мн., 1974;
Жуков Н.И. Проблема сознания: Философ. и специально-науч. аспекты. Мн., 1987;
Принципы единства и развития в научном познании. Мн., 1988;
Конан У.М. Ля вытокаў самапазнання: Станаўленне духоўных каштоўнасцей у святле фальклору. Мн., 1989;
Лазаревич А.А. Научное знание в информационном обществе. Мн., 1993;
Кирвель Ч.С. Образы будущего: утопия и антиутопия в современном мире. Ч. 1—2. Гродно, 1994;
Лукашевич В.К. Анатомия научного метода. Мн., 1999;
Яцкевіч А.Ф. Нацыянальная самасвядомасць, культура, мова. Брэст, 2000;
Осипов А.И. Духовность. Традиция. Патриотизм. Мн., 2001;
Лепешко Б.М. Введение в философию истории. Брест, 2003.
А.А.Лазарэвіч, С.Ф.Дубянецкі.
т. 18, кн. 2, с. 459