дзеяч рэв. руху ў Польшчы, кіраўнік камуніст. плыні ў польскім руху Супраціўлення ў 2-ю сусв. вайну. З 1916 чл.Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы. У 1918 адзін з арганізатараў саветапрац. дэпутатаў у г. Цяханаў (Польшча). З 1918 чл.Камуніст. партыі Польшчы (КПП). У сав.-польскую вайну 1920 удзельнічаў у працы Польск. рэв.к-та, узначальваў рэўком у г. Лапы (Беласточчына). У 1935 зняволены польск. ўладамі. У 1939—41 у СССР. У ліп. 1941 узначаліў ініцыятыўную групу па аднаўленні КПП (распушчана ў 1938). Са снеж. 1941 у акупіраванай Польшчы. Адзін з заснавальнікаў (студз. 1942) і сакратар Польскай рабочай партыі. Забіты пры нявысветленых абставінах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЭ́НІ ((Nenni) П’етра) (9.2.1891, Фаэнца, Італія — 1.1.1980),
італьянскі паліт. і дзярж. дзеяч. Удзельнік 1-й сусв. вайны 1914—18. Чл.італьян.сацыяліст. партыі (ІСП) з 1921, яе ген. сакратар (1931—39, 1943—44, 1949—63), старшыня (з 1973). У 1922—23 рэдактар газ. «Avanti!» («Наперад!»). У 1926 эмігрыраваў у Францыю. Удзельнік грамадз. вайны ў Іспаніі 1936—39 (камісар інтэрнацыянальных брыгад). У 1942 арыштаваны ў Францыі і выдадзены фаш. уладам Італіі (вызвалены ў жн. 1943). У 1945—47 і 1963—68 чл.італьян. урадаў. Дэп.італьян. парламента (з 1946), сенатар (з 1970). Віцэ-прэзідэнт Сусветнага Савета Міру (1950—55). Старшыня Аб’яднанай сацыяліст. партыі (1966—69). Віцэ-старшыня Сацыялістычнага інтэрнацыянала (з 1969).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДАПЕ́ЧНЫЯ ТЭРЫТО́РЫІ,
тэрыторыі, якія пасля заканчэння 2-й сусв. вайны ўключаны ў Міжнар. сістэму апекі ААН, прадугледжаную Статутам ААН. Гэта пераважна былыя падмандатныя тэрыторыі Лігі Нацый або калоніі, найперш Германіі і яе саюзнікаў: у Афрыцы — Камерун, Руанда, Бурундзі, Самалі, Танзанія, Паўд.-Зах. Афрыка; а-вы у Ціхім Акіяне — Зах. Самоа, Науру, Новая Гвінея, Марыянскія, Маршалавы і Каралінскія; з насельніцтвам каля 20 млн. чалавек. Кіраванне імі, са згоды ААН і пад кантролем яе Савета па апецы, атрымалі б. каланіяльныя дзяржавы — Вялікабрытанія, Бельгія, Францыя, а таксама Італія (над Самалі). Апрача таго, Савет Бяспекі ААН у 1947 перадаў Каралінскія, Марыянскія і Маршалавы а-вы ў якасці «стратэгічнага раёна» пад кіраванне ЗША. Да 1997 усе П.т. атрымалі незалежнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДГО́РНЫ (Мікалай Віктаравіч) (18.2.1903, г. Карлаўка Палтаўскай вобл., Украіна — 11.1.1983),
украінскі і расійскі дзярж. і паліт. дзеяч. Двойчы Герой Сац. Працы (1963, 1973). Скончыў Кіеўскі тэхнал.ін-тхарч. прам-сці (1931). У 1931—39 на інж. пасадах у цукр. прам-сці Украіны, у 1939—42 і 1944—46 на кіруючых пасадах у наркаматах харч. прам-ці СССР і Украіны (у 1942—44 дырэктар Маскоўскага тэхнал. ін-та харч. прам-сці). Пастаянны прадстаўнік урада Украіны пры ўрадзе СССР з 1946. 1-ы сакратар Харкаўскага абкома (1950—53), 2-і (1953—57), 1-ы (1957—63) сакратар ЦК Кампартыі Украіны. Сакратар ЦККПСС (1963—65). Старшыня Прэзідыума Вярх.СаветаСССР (1965—77).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКРО́ЎСКІ (Мікалай Пракопавіч) (19.5.1909, с. Сарагожскае Ляснога р-на Цвярской вобл., Расія — 4.8.1976),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху ў Мінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Калінінскую сав.парт. школу (1931), у 1937—39 вучыўся ў Мінскім пед. ін-це. З 1932 на камсам. і парт. рабоце ва Ушачах, Рудзенску. У пач.Вял.Айч. вайны ў тыле ворага кіраўнік патрыят. падполля ў Рудзенскім р-не, арганізаваў і ўзначаліў партыз. атрад (з сак. 1943 брыгада) «Беларусь». Пасля вайны на парт. рабоце ў Барысаве, Баранавічах, у апараце ЦККП(б)Б, СМБССР. Чл.ЦККПБ у 1949—52. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—55.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНО́Ў (Міхаіл Фёдаравіч) (21.11.1901, в. Аўчыннікава Пскоўскай вобл., Расія — 8.5.1979),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945), ген.-лейт.танк. войск (1945). Скончыў Ваен. акадэмію механізацыі і матарызацыі (1938), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1952). У Чырв. Арміі з 1919. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Сталінградскім, Паўд., Бранскім, Бел., 1-м і 2-м Бел. франтах: нам. камандуючага арміяй, камандзір 1-га гвардз.танк. корпуса. Удзельнік Гомельска-Рэчыцкай, Калінкавіцка-Мазырскай, Бел., Нараўлянскай, Усх.-Прускай аперацый, вызвалення Бабруйска, Мінска. Да 1967 у Сав. Арміі. Чл.ЦККПБ у 1956—59. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1951—59. Ганаровы грамадзянін г. Калінкавічы і Мар’іна Горка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́РТЭР ((Porter) Родні Роберт) (8.10.1917, г. Ньютан-ле-Уілаўс, Вялікабрытанія — 7.9.1985),
англійскі імунолаг і біяхімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1964). Ганаровы замежны чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Адукацыю атрымаў ва ун-тах Ліверпуля і Кембрыджа. З 1949 у Нац. ін-це мед. даследаванняў у Лондане, з 1960 праф.мед. школы пры бальніцы Сент-Мэры ў Лондане, з 1967 праф. Оксфардскага ун-та, з 1970 чл.Саветамед. даследаванняў. Навук. працы па хім. структуры антыцел. Высветліў першасную структуру нармальных і анамальных гамаглабулінаў, распрацаваў метад расшчаплення малекул антыцел на фрагменты, прапанаваў схему іх будовы і гіпотэзу аб трацічнай структуры іх актыўнага цэнтра. Нобелеўская прэмія 1972 (разам з Дж.М.Эдэльманам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПРАГРЭСІ́ЎНЫ БЛОК» у Расіі,
аб’яднанне шэрагу фракцый 4-й Дзярж. думы і Дзярж.савета («прагрэсісты», акцябрысты, кадэты і інш., усяго больш за 300 чал., у т. л. 236 з 422 дэпутатаў Думы) у 1915—17. Утвораны ў жн. 1915 пасля шэрагу паражэнняў рас. арміі на франтах 1-й сусв. вайны і ў сувязі з ростам грамадскай незадаволенасці ў краіне. Практычную работу вяло бюро з 25 чал. (П.М.Жлюкоў, В.В.Шульгін, А.І.Шынгароў і інш.). Дзеля дасягнення перамогі ў вайне і прадухілення наспяваючай рэвалюцыі «П.б.» патрабаваў стварэння адказнага перад Думай урада і ўключэння ў яго сваіх прадстаўнікоў для правядзення ліберальных рэформ. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 лідэры «П.б.» ўдзельнічалі ў Часовым ўрадзе 1-га складу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́Ў (Васіль Іванавіч) (н. 31.12.1918, с. Бяляева Веліжскага р-на Смаленскай вобл., Расія),
дзяржаўны дзеяч БССР. Ген.-лейт. (1964). Скончыў Кіеўскае ваен. вучылішча сувязі (1938), экстэрнам юрыд.ф-т Львоўскага ун-та (1951). З 1938 у органах дзяржбяспекі. У Вял.Айч. вайну на Паўд.-Зах., Сталінградскім, Паўд. і 4-м Укр. франтах. З 1945 у Прыкарпацкай ваен. акрузе. У 1954—58 у цэнтр. апараце КДБСССР, у 1956—59 нач. асобага аддзела КДБ пры СМСССР па БВА. У 1959—70 старшыня КДББССР. У 1970—80 нач. асобага аддзела КДБ пры СМСССР ў Паўн. групе войск. Дэп. Вярх. СаветаБССР (1961—67), чл.ЦККПБ (1960—71).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМАНЕ́НКА (Пракоп) (Пётр) Логвінавіч (25.2.1897, хутар Раманенкі Роменскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 10.3.1949),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-палк. (1944). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1933), Генштаба (1948). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік войнаў: 1-й сусв., грамадз. 1918—20, у Іспаніі 1936—39, сав.-фінл. 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Зах., Бранскім, Паўд.-Зах., 1-м Бел. франтах: камандуючы арміямі, нам. камандуючага фронтам. У час вызвалення Беларусі камандуючы 48-й арміяй, якая ўдзельнічала ў Гомельска-Рэчыцкай аперацыі 1943, Бабруйскай аперацыі 1944, Люблін-Брэсцкай аперацыі 1944. У 1945—47 камандуючы Усх.-Сібірскай ваен. акругай. Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1946.