прася́нік, ‑у, м.

Травяністая кармавая расліна сямейства злакавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слізяві́к, ‑зевіку, м.

Ніжэйшая бесхларафілавая расліна, слізісты грыб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таў-сагы́з, ‑у, м.

Горная травяністая каўчуканосная расліна.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ціпча́к, ‑у, м.

Стэпавая кармавая расліна сямейства злакавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касцяні́цы, -ні́ц, адз. -ні́ца, -ы, ж.

Лясная травяністая ягадная расліна сямейства ружакветных, а таксама ярка-чырвоныя кіслыя ягады гэтай расліны.

|| прым. касцяні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бальзамі́на, -ы, ж. і бальзамі́н, -а, м.

Садовая і пакаёвая расліна сямейства бальзамінавых з яркімі ружовымі кветкамі.

Радуе вока б.

|| прым. бальзамі́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

брусні́цы, -ні́ц, адз. брусні́ца, -ы, ж.

Кустовая расліна сямейства бруснічных з вечназялёнымі лісточкамі, а таксама ягады гэтай расліны.

|| прым. брусні́чны, -ая, -ае.

Бруснічнае варэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вані́ль, -і, ж.

Трапічная расліна з доўгімі тонкімі пладамі, а таксама плады гэтай расліны, якія ўжыв. ў кулінарыі і парфумерыі.

|| прым. вані́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вяргі́ня, -і, мн. -і, -гінь, ж.

Травяністая дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з вялікімі яркімі кветкамі рознага колеру і клубнепадобным карэннем.

|| прым. вяргі́невы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ара́хіс, -у, м.

Паўднёвая травяністая алейная расліна сямейства бабовых; земляны арэх, а таксама плод гэтай расліны.

|| прым. ара́хісавы, -ая, -ае.

А. торт (з арахісам).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)