Птах ’птушка (звычайна вялікая)’, ’птушка-самец’, ’птушкі; агульная назва дзікіх птушак’ (ТСБМ, Мік., Булг., Нас., Ласт., Байк. і Некр.; драг., З нар. сл.; стол., Нар. лекс.; Ян.; бяроз., ЛА, 1), пташ ’тс’ (Нас.), таксама пта́ха ’птушка; вялікая птушка’, ’птушкі; агульная назва дзікіх птушак’ (ТСБМ, Нас., Янк. 3., Мат. Гом.; маст., жабін., ЛА, 1), пта́шка ’птушка’ (Мат. Гом., ТС), ’дробная птушка; агульная назва дзікіх птушак’ (ТСБМ, ЛА, 1), пташʼё ’тс’ (дзятл., Сл. ПЗБ), пта́шы ’птушыны’ (Нас.). Ст.-бел.птахъ (1580, Карскі 2–3, 36). Укр.птах, пта́ха, пта́шка ’птушка’, рус.дыял.птах, пта́ха (птя́ха), пта́ша ’тс’. Вытворныя ад прасл.*pъta (гл. птушка) з рознымі агентыўна-пеяратыўнымі суфіксамі. Булыка (Запазыч., 270) ст.-бел.птахъ ’птушка’ лічыць запазычаннем з польск.ptach ’тс’, але шырокі дыяпазон вытворных з такімі суфіксамі ва ўсходнеславянскіх мовах паказвае, што птах магло ўтварыцца і на уласнай глебе. Німчук (Давньорус., 171) сцвярджае, што памяншальна-ласкальныя формы тыпу стараж.-рус.пътахъ, пътаха маюць яшчэ праславянскае паходжанне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЯХІ́Р (Columba palumbus),
птушкасям. галубіных атр. голубападобных. Пашыраны ў Еўропе (за выключэннем Пн), у Паўн.-Зах. Афрыцы, Малой, Пярэдняй і Сярэдняй Азіі, у Гімалаях і Зах.Сібіры. Жыве пераважна ў старых яловых і ялова-лісцевых лясах, у Сярэдняй Азіі — у арчоўніках, зрэдку ў парках, у вял. гарадах. На Беларусі падвід вяхір еўрапейскі (Columba palumbus palumbus); нешматлікі, пераважна на Пн гнездавальная і пралётная птушка. 1 падвід у Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. каля 45 см, маса да 620 г (найб. з галубоў Беларусі). Колер шызы, грудзі ружова-шэрыя, па баках шыі і на крылах белыя плямы, на хвасце цёмная паласа. Дзюба жоўтая з чырванаватай асновай, пальцы малінава-чырвоныя. Корміцца насеннем злакавых і бабовых, ягадамі, жалудамі і інш. Гнёзды на высокіх дрэвах. Нясе па 2 яйцы двойчы на год. Аб’ект спарт. палявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Канарэ́йка, кынаре́йка ’птушка, Serinus canaria’ (ТСБМ, Бяльк., БелСЭ, 5). Запазычана з рус.канаре́йка, якое з франц.canari ’тс’ (па тыпу индейка) < н.-лац.avis Canaria ’канарэйкай птушка, птушка з Канарскіх астравоў’. (Фасмер, 2, 177–178; Шанскі, 2 (К), 42).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нор ’птушка, што нырае’ (Касп.), таксама нур («вадзяная птушка нур», Дразд.). Гл. нырэц ’тс’, параўн. нориць ’ныраць, даваць нырца’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́лес ‘птушка кулік, Sguatarola sguatarola L.’ (ТЗб. ”85-”86). Назва гукапераймальнага паходжання: птушка выдае працяжнае тужлівае туу‑лі (Дарафееў, Птушкі, 82).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ка́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
Вадаплаўная птушка сямейства качыных з шырокай пляскатай дзюбай і кароткімі шырока расстаўленымі лапкамі.
Прыляцелі дзікія качкі.
|| памянш.ка́чачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым.качы́ны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
стра́ус, -а, мн. -ы, -аў, м.
Бескілявая нелятаючая птушка з моцнымі заднімі канечнасцямі, доўгай шыяй і невялікай галавой, адзіны сучасны прадстаўнік сямейства страусавых.
|| прым.стра́усавы, -ая, -ае.
◊
Страусавая палітыка — баязлівае імкненне ўхіліцца ад рашэнняў, пазбягаць рэальнасці, не заўважаць рэчаіснасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Крапіўнік (птушка) 8/624—625 (укл.); 12/46 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Слонка (птушка) 9/590; 10/187; 12/46 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
сіваваро́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑дак; ж.
Пералётная птушка сямейства сіваваронкавых з яркім зеленавата-блакітным апярэннем; сіваграк. Ды і птушкі былі некаторыя — зусім як з-пад экватара, напрыклад, сіваваронка. Калі яна раскрывала сваё крылле ў палёце, здавалася, што ляціць нейкая казачная райская птушка: усе колеры вясёлкі зіхацелі ў яе падкрыллі.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)